|
Пераказ: Рагвалод і Рагнеда - Экзаменационные изложения и пересказы для 11 класса по белорусскому языку.Першым полацкім князем, пра якога захаваліся летапісныя звесткі, быў Рагвалод. Князь меў моцную дружыну, якая аба-раняла Полацк. 3 яе дапамогай Рагвалод падпарадкаваў сабе суседнія землі. Паводле легенды, ён паслаў свайго брата Тура на поўдзень, і той заснаваў на рацэ Прыпяць горад-крэпасць Тураў і стаў першым тураўскім князем. Гэта яшчэ болып ума-цавала Полацкае княства. Рагвалод быў мужны і разумны кіраўнік. Ён хацеў аб'яд-наць плямёны, што жылі на Дзвіне, Дняпры і Прыпяці. Пры Рагвалодзе Полацкае княства стала адным з моцных сярод сла-вянскіх княстваў, а Полацк — адным са знакамітых гарадоў таго часу побач з Кіевам на поўдні, дзе княжыў Яраполк, і Ноўгарадам на поўначы, дзе князем быў яго брат Уладзімір. Не ладзілі між сабою браты, бо кожнаму з іх хацелася стаць галоўным князем. I Яраполк, і Уладзімір хацелі перацягнуць на свой бок полацкага князя і спадзяваліся на яго дапамогу. У Рагвалода былі два сыны і дачка Рагнеда. Слава пра яе прыгажосць дайшла і да Ноўгарада, і да Кіева. Уладзімір пас-лаў у Полацк сватоў, і кіеўскі Яраполк таксама хацеў узяць яе за жонку. Рагвалод не стаў прымушаць Рагнеду і дазволіў ёй самой выбраць мужа. Гордая палачанка адмовіла паслам Ула-дзіміра, аддаўшы перавагу Яраполку. Атрымаўшы адмову, Уладзімір сабраў вялізнае войска і пайшоў на Полацк. Штурм цягнуўся некалькі дзён. Палачане што ёсць сілы баранілі род-ны горад. Але сілы былі няроўныя; у баі загінулі адважны Раг-валод і абодва яго сыны. Князёўну Рагнеду Уладзімір сілаю прымусіў пайсці за яго. Заступіцца за яе не было каму, і ёй давялося стаць жонкай не-навіснага забойцы сваіх родных. А Уладзімір, каб яна заўсёды помніла пра паражэнне Полацка, даў ёй другое імя — Гары- слава. Уладзімір заваяваў свайго брата Яраполка і стаў княжыць у Кіеве. У Рагнеды нарадзілася некалькі сыноў і дачок, і ста-рэйшым быў Ізяслаў. Калі Уладзімір правёў хрышчэнне Русі, то па хрысціянскіх законах яму забаранялася мнагажонства, бо да гэтага часу ён ажаніўся з сястрою візантыйскага імпера-тара. Калі Уладзімір заснуў, Рагнеда намерылася забіць яго. Аднак яе напаткала няўдача: Уладзімір прачнуўся, і яна пра-махнулася. Князь загадаў апрануць ёй самае прыгожае адзен-не, у якім яна хоча памерці, сесці на ложа і чакаць смерці, а сам пайшоў па меч. На шум прыбег Ізяслаў, і калі Уладзімір увайшоў, каб пакараць Рагнеду, сын аклікнуў яго: — Бацька, ты тут не адзін! Уладзімір убачыў у руках сына аголены меч, сумеўся і не крануў Рагнеду. Сабраўшы баяраў 1, князь расказаў ім пра тое, ціто здарылася. Баяры параілі яму адпусціць Рагнеду з дзець-мі на радзіму — у Полацкае княства. Але Полацк быў разбура-ны, таму Уладзімір загадаў пабудаваць для сваёй былой жонкі новы горад і назваў яго імем сына, які ўратаваў яе ад смерці, — Ізяслаўлем. Цяпер гэта горад Заслаўе. Праз нейкі час Рагнеда прыняла хрысціянства і заснавала каля Ізяслаўля першы на беларускай зямлі манастыр. Пры-няўшы хрысціянскае імя Анастасія, яна жыла ў манастыры да канца сваіх дзён, пакінуўшы пра сябе памяць гордай і свабода-любівай князёўны-палачанкі. Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Зборнік экзаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове для агульнаадукацыйных устаноў (ўзровень агульнай сярэдняй адукацыі). Тэксты для пераказаў. 2007 Отсканировано и вычитано Андреем Суворовым |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.