Свёрстанная шпора со всеми изложениями по белорусскому языку за 11 класс в формате WORD спрятана в промежутке от 50го до 100го изложения.

Пераказ: Алтар жыцця - Экзаменационные изложения и пересказы для 11 класса по белорусскому языку.

Некалі шлях у напрамку да Старой Рудні ішоў праз лес... Бярэзнік, ельнік, асіннік. За кіламетр-паўтара ад вёскі лес кан-чаўся. Ад яго паабапал шляху аж да крайніх хат адна ля адной паўпіваліся карэннем у жвір старыя касматыя бярозы. Цяпер няма тых бяроз — вайна... Толькі адна стаіць. Журыцца, са-мотна дажывае свой век.

Міця ўгледзеў бярозу. Яму стала шкада яе — занядбаную жорсткім лёсам адзіноцтва.

Ен борздзенька тупаў па коўзкай сцяжынцы і ў роздуме не заўважыў, як дайшоў да бярозы. Крануў далонню счарнелую парэпаную кару дрэва. Пастаяў. Выразна, да драбніц прыгада-лася, як тут развітваўся з бацькам, калі ён крочыў насустрач свайму вайсковаму лёсу. У вушах гучалі словы: «Ты ж, сын, цяпер адзін мужчына ў сям'і...»

Усю дарогу далей не выходзіў у Міці з галавы гэты ўспамін. Цяжкі, тужлівы. Да роднай хаты ён набліжаўся са змаркоча-на-думным і нейкім як бы вінаватым настроем.

Дзверы хаты расчыніліся лёгка і шырока. Ля вялікага стала стулена стаяла маці. Каля печы забаўляўся трохгадовы пля-меннік Андрэйка. Ён прыціх і раптам, пазнаўшы, кінуўся на-сустрач, замахаў зялёным самазвалам.

— Дзядзя Міця, я на самазвале буду лаботаць. Пясок плы-вязу, каб на вуліцы глазі не было, — радасна затараторыў.

Маршчыністы твар маці свяціўся ціхай радасцю, вусны злёгку варушыліся, быццам бязгучна шапталі добрыя пяшчот-ныя словы. Светлыя вочы расчулена павільгатнелі.

— Сыночак мой прыехаў! — Яна пацалавала яго ў адну шча-
ку, у другую. — Раздзявайся хутчэй, здарожыўся.

Ён стаў распранацца, а яна патупала да жоўценькай шафкі.

Праз расчыненыя ў залу дзверы Міцю відзён быў светлы прасторны пакой. На вокнах віселі доўгія цюлевыя фіранкі. Ля прасценка замест старой драўлянай канапы пярэсціла квяці-стымі падушачкамі тахта.

— Зараз, галубок мой, пачастую.

Ён глядзеў на яе старэчы маршчыністы твар, слухаў, а ў дум-ках яго міжвольна паўстаў далёкі малюнак маленства.

...Плылі засінелыя прыцемкі, гарачыня спадала. Ён, набе-гаўшыся, сядзеў на вываратні старой дзічкі, што тырчаў на ўскраі поля, глядзеў, як маці жала жыта. Спрытна ўзмахваю-чы сярпом, яна зразала жаўтаватыя сцёблы, клала іх у сноп, туга завязвала перавяслам. Потым яна разагнула спіну, павяр-нулася да яго.

— Выгаладаўся, сынок? Пацярпі трошкі, па халадку добра
ж вельмі жнецца.

У высокім небе пералівіста звінеў нястомны весялун жаў-рук, непадалёк жанчыны спявалі працяжную жніўную песню.

Гэты малюнак Міцю чамусьці асабліва яскрава засеў у па-мяці, і ён на адзіноце часта яго ўспамінае.

Маці была лёгкая ў хадзе і ўвішная ў працы. Рабіла ўсё по-хапкам, але з толкам. Досвіткамі ўпраўлялася па гаспадарцы, карміла пяцярых дзяцей і бегла на калгасную работу. Тава-рышкі захапляліся спрытам «брыгадзіршы», а ў вясёлыя хві-ліны добразычліва жартавалі:

  • Раскажы, Арына, чым ты Сяргея ўзяла. Мо прысухай якой пачаставала? Аж млее па табе.
  • Сама не ведаю, а ён не прызнаецца, — адказвала яна і па-сміхалася.

Доўгія зімовыя вечары яна бавіла за прасніцай.

Іншы раз у святы маці прымошчвалася каля акна, задумлі-ва пазірала на вялікую ліпу, што расла на ўзмежку саду, і мяк-кім грудным голасам ціха запявала:

Аўполівярба, Пад вярбой вада...

Бацька, адарваўшыся ад кніжкі, вылазіў з-за стала, пады-ходзіў, станавіўся за яе спінай, падводзіў ёй басам. У такія мінуты здавалася, што спяваюць і ліпа, і сад, і ўся хата...

Маці паставіла на стол гладыш з малаком, прынесла ў міс-цы тварог і на талерцы яйкі. Тупала, мітусілася.

Потым яна сядзела за сталом, задаволеная, што ёсць чым па-частаваць сына. (521 слова)

  1. Нясвіжскі палац
  2. Камянецкая вежа
  3. Шчыт зямлі гарадзенска
  4. Палац у Ружанах
  5. Беларускі алімп
  6. Бортніцтва
  7. Курганы
  8. Скрозь стагоддзі
  9. Яшчэ адзін Міцкевіч
  10. Прадслава
  11. Рагвалод і Рагнеда
  12. Белавежа
  13. Зімой у лесе
  14. Навальніца на возеры
  15. Настасін гай
  16. Таямнічы свет
  17. Вясна
  18. Калі зацвітае чаромха
  19. Угрыбы
  20. Даль
  21. На такавішчы
  22. Партрэт сонца і мора
  23. Гаспадар таёжных маліннікаў
  24. Грыбні
  25. Руплівыя гаспадары
  26. Дзіўная рыба
  27. Таямнічы бугай
  28. Рэкс
  29. Салаўі
  30. Качкі
  1. Алені
  2. Жаваранак
  3. Губаты
  4. Адзінец
  5. Хахуля
  6. Медзведзяня
  7. Першы аблёт
  8. У вясеннім небе
  9. Сонечны алень
  10. Паядынак
  11. Як спакайней?
  12. Вось дык сустрэча!
  13. Цэнтр Сусвету
  14. Салодкае замарачэнне
  15. Сустрэча ў аўтобусе
  16. Залатая каса
  17. Пялёстак на ветры
  18. Эліта
  19. Каліна пад акном
  20. Ружы
  21. Валодзька
  22. У жніво
  23. Трэція пеўні
  24. Дзед і ўнук
  25. Калыхалася хвалямі рунь
  26. У першы дзень
  27. Дняпроўская чайка
  28. Выпадак на паляванні
  29. Дажынкі
  30. Адналюб
  1. Сваё
  2. Пасадка
  3. На сенакосе
  4. Лялечка
  5. Людская ўвага і ўдзячнасць
  6. Шчасце
  7. Сустрэча
  8. Балотны агонь
  9. I за гарою пакланюся
  10. I надыходзіць дзень
  11. Хлеб
  12. Ліпеньскія лісічкі
  13. Міхасёвы пралескі
  14. Данілкаў бунт
  15. Галя
  16. Дружба
  17. Ля жывой крыніцы
  18. Дубава сястра
  19. Прысуд
  20. Доўгачаканае паведамленне
  21. Першыя ўрокі
  22. Максімка
  23. Рыцар Воука
  24. Залатое сэрца
  25. Сёмае акно
  26. Зімовыя сны
  27. Мянтуз
  28. Мама
  29. Шчаслівая
  30. Алтар жыцця
  1. Брыгадзірша
  2. Запаветная мара
  3. Мара здзейсніцца
  4. Скрыпачка
  5. Музыка
  6. Артыстка
  7. Скрыпка
  8. Эх, мастацтва
  9. Белая гліна
  10. Выстаўка
  11. На першай рэпетыцыі
  12. Абуджэнне
  13. Вальс Шапэна
  14. Дзед
  15. Сіла слова
  16. Пытанне
  17. Белы шпіц
  18. Прыпар
  19. Дачка Марыйка
  20. Подзвіг
  21. Сустрэча праз сорак гадоў
  22. Ёсць такі камень
  23. За сто кіламетраў на абед
  24. Бульба
  25. Алёшка
  26. Лань






© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.