Свёрстанная шпора со всеми изложениями по белорусскому языку за 11 класс в формате WORD спрятана в промежутке от 50го до 100го изложения.

Пераказ: Дружба - Экзаменационные изложения и пересказы для 11 класса по белорусскому языку.

Восенню, калі над вёскай праляталі птахі, дзяўчынка доўга стаяла на высокім беразе, праводзячы вачамі чараду журавоў.

Птушкі рэдка садзіліся на водную гладзь каля іх вёскі. I было чамусьці сумна, што крылатыя госці пралятаюць міма яе родных мясцін у далёкія краі.

Але аднойчы зімой дзяўчынка прыйшла са школы, выканала заданні і ўжо хацела бегчы да сяброўкі, як раптам адчыніліся дзверы, у хату імкліва ўвайшоў яе брат Мікола:

— Да нас лебедзь прыляцеў! Хадзем, сама ўбачыш!

На воднай гладзі крыніцы брат і сястра ўбачылі птушку.

  • А чаму гэты лебедзь не белы, а нейкі шэры? — ціха спы-тала дзяўчынка.
  • Малады, таму і шэры, — адказаў брат. — Вырасце, стане белым.

Брат і сястра спусціліся з берага і падкраліся да птушкі. Лебедзь пачуў чужыя крокі, насцярожыўся, выцягнуў доўгую шыюі праз момант узляцеў. Крокаўзадзвесцептахапусціўся.

— Слабы яшчэ, — уздыхнуў Мікола, — сілы ў крылах няма. I ад крыніцы ён далёка не паляціць. Рэкі і азёры пазамярзалі, а тут вада. Неяк перазімуе, толькі з ежай кепска ў гэты час. Трэба яго падкормліваць...

3 гэтага вечара птушка, як родная, увайшла ў жыццё дзяў-чынкі, маўклівай радасцю пасялілася ў яе душы.

Зранку і вечарам яна прыбягала да крыніцы, дзе плаваў ле-бедзь, несла ў руках то хлеб, то пшаніцу, то вараную бульбу. Спачатку птушка дзічылася, не падпускала да сябе, адлятала далей ад крыніцы. Тады дзяўчынка кідала ў ваду хлеб ці ставі-ла на лёд шкляны слоік з пшаніцай.

Нарэшце птах перастаў дзічыцца. Відаць, ён адчуў ласку людзей.

Аднойчы Алеся расказала пра свайго лебедзя настаўніцы. Пасля ўрокаў настаўніца сабрала ўсіх вучняў з вёскі, дзе жыла Алеся.

— Мы павінны зберагчы лебедзя, — сказала яна. — Я вельмі рада, што вы ўмееце бачыць, адчуваць і разумець прыгожае. Але гэтага мала. Трэба яго адстойваць, зберагаць.

У той студзеньскі дзень Алеся са сваімі сяброўкамі каталася на санках з горкі. Раніцай яны накармілі лебедзя і ўжо збіра-ліся ісці дахаты, каб зноў аднесці яму корм. Але ў марознай цішы рэзка грымнуў стрэл...

Не зважаючы на глыбокі снег, дзяўчынкі напрасткі пабеглі да крыніцы... На беразе яны ўбачылі крывавыя плямы на чыс-тым белым снезе. На халодных хвалях крыніцы трапятала шэ-рае лебядзінае пёрка.

Сляды злачынца абрываліся ля самай дарогі. Ён быў на ма-шыне і забраў з сабою лебедзя. Браканьера знайшлі і пакаралі.

— Лебедзя забіў злы і жорсткі чалавек, — сказала дзецям настаўніца. — На жаль, у асобных людзей яшчэ абыякавыя адносіны да прыроды, спажывецкія.

Мінуць гады, вырастуць Алеся і яе аднагодкі. Але назаўсё-ды ў памяці застанецца прыгожы, казачны лебедзь, які плаваў у жывой крыніцы... (418 слоў)



  1. Нясвіжскі палац
  2. Камянецкая вежа
  3. Шчыт зямлі гарадзенска
  4. Палац у Ружанах
  5. Беларускі алімп
  6. Бортніцтва
  7. Курганы
  8. Скрозь стагоддзі
  9. Яшчэ адзін Міцкевіч
  10. Прадслава
  11. Рагвалод і Рагнеда
  12. Белавежа
  13. Зімой у лесе
  14. Навальніца на возеры
  15. Настасін гай
  16. Таямнічы свет
  17. Вясна
  18. Калі зацвітае чаромха
  19. Угрыбы
  20. Даль
  21. На такавішчы
  22. Партрэт сонца і мора
  23. Гаспадар таёжных маліннікаў
  24. Грыбні
  25. Руплівыя гаспадары
  26. Дзіўная рыба
  27. Таямнічы бугай
  28. Рэкс
  29. Салаўі
  30. Качкі
  1. Алені
  2. Жаваранак
  3. Губаты
  4. Адзінец
  5. Хахуля
  6. Медзведзяня
  7. Першы аблёт
  8. У вясеннім небе
  9. Сонечны алень
  10. Паядынак
  11. Як спакайней?
  12. Вось дык сустрэча!
  13. Цэнтр Сусвету
  14. Салодкае замарачэнне
  15. Сустрэча ў аўтобусе
  16. Залатая каса
  17. Пялёстак на ветры
  18. Эліта
  19. Каліна пад акном
  20. Ружы
  21. Валодзька
  22. У жніво
  23. Трэція пеўні
  24. Дзед і ўнук
  25. Калыхалася хвалямі рунь
  26. У першы дзень
  27. Дняпроўская чайка
  28. Выпадак на паляванні
  29. Дажынкі
  30. Адналюб
  1. Сваё
  2. Пасадка
  3. На сенакосе
  4. Лялечка
  5. Людская ўвага і ўдзячнасць
  6. Шчасце
  7. Сустрэча
  8. Балотны агонь
  9. I за гарою пакланюся
  10. I надыходзіць дзень
  11. Хлеб
  12. Ліпеньскія лісічкі
  13. Міхасёвы пралескі
  14. Данілкаў бунт
  15. Галя
  16. Дружба
  17. Ля жывой крыніцы
  18. Дубава сястра
  19. Прысуд
  20. Доўгачаканае паведамленне
  21. Першыя ўрокі
  22. Максімка
  23. Рыцар Воука
  24. Залатое сэрца
  25. Сёмае акно
  26. Зімовыя сны
  27. Мянтуз
  28. Мама
  29. Шчаслівая
  30. Алтар жыцця
  1. Брыгадзірша
  2. Запаветная мара
  3. Мара здзейсніцца
  4. Скрыпачка
  5. Музыка
  6. Артыстка
  7. Скрыпка
  8. Эх, мастацтва
  9. Белая гліна
  10. Выстаўка
  11. На першай рэпетыцыі
  12. Абуджэнне
  13. Вальс Шапэна
  14. Дзед
  15. Сіла слова
  16. Пытанне
  17. Белы шпіц
  18. Прыпар
  19. Дачка Марыйка
  20. Подзвіг
  21. Сустрэча праз сорак гадоў
  22. Ёсць такі камень
  23. За сто кіламетраў на абед
  24. Бульба
  25. Алёшка
  26. Лань






© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.