|
Пераказ: Вальс Шапэна - Экзаменационные изложения и пересказы для 11 класса по белорусскому языку.Пры выпадку Пятро ўсім расказваў, што ён страшэнна па-добны да дзеда. Усе людзі паўтараюць сваіх дзядоў, гаварыў Пятро, і ён падобны да дзеда і ўнутрана, і знешне, хоць, канеч-не, свайго дзеда Пятро не ведаў ніколечкі. Іншы раз, прыкмя-чаючы ў сабе якую рысу — ці залішнюю запальчывасць, ці няўпэўненасць, ці катэгарычнасць, ці адчувальнасць да чужо-га слова, — ён думаў: а ці не такі і дзед Адам? Абяцанні прыехаць на дзедаў хутар так і засталіся абяцан-нямі. Аднак дзед не-не ды прыходзіў да хлопца, напамінаў пра сябе. Не, ён не пісаў пісьмаў і нават не перадаваў прывітанні праз сваякоў — ён успамінаўся пры сустрэчах з чужымі не-знаёмымі людзьмі. На Палессі Пятро павінен быў запісваць салдацкія і чумац-кія песні. Гэтыя песні маглі ўсплысці ў памяці толькі дзядоў, піто прайшлі не па адной вайне. Пятро шукаў дзядоў па вёс-ках — і амаль не знаходзіў, тым болын тых, што спявалі. На-рэшце яму пашанцавала. У вёсцы Церабеі яму паказалі на дзе-да, якому было ўжо восемдзесят два гады, — і ён калісьці спяваў так, як ніхто. Дзед Антон быў высокі, хоць і сагнуты, з белымі вусамі і блякла-блакітнымі вачыма. Гаварыў ён сла-бым голасам, часта перхаў і ўвесь час круціў з хатняга тытуню самакруткі. Вочы ў яго былі вільготнымі, і ён ужо толькі зрэд-ку выціраў іх — слёз, каб вылівацца на шчокі, не хапала. Баба Тэкля, ягоная жонка, жвавая і дужа галасістая, папярэдзіла Пятра: «Ён-то, можа, праспявае, але будзе плакаць. Ён, як спя-вае свае песні, пра салдатаў, плача. На германскай быў, у рэва-люцыю таксама ваяваў. На апошнюю не ўзялі, то партызанам памагаў. Як што пра вайну — не можа, плача. Стары ўжо». Дзед пазіраў на Пятра пустымі, здавалася, вачыма, і хлопцу падумалася, што ён ужо мала разумее мову іншых, маладзей-шых за сябе людзей, што ён ужо з тых, пракаго гавораць — ста-рое, што малое. Але раптам дзед Антон без ніякага ўступу, усё гэтак жа гледзячы кудысьці далёка — у тыя часы, дзе блукала ягоная памяць, — зацягнуў: «Ой да ішлі хло-опцы з ярмаркі, ой да залама-алі яблынькі...» Пятро дык і не паспеў у час уклю-чыць магнітафон. Дзіўна, але слабы дзедаў голас у песні мац-неў, нават чысцеў, не дрыжэў і не перарываўся да той самай хвіліны, як працяглая і балючая мелодыя не пераціскала гор-ла. Слёзы не каціліся кроплямі і тым болын не беглі раўчука-мі — яны заўважаліся па мокрым следзе між зморшчын. Му-сіць, гэтых слёз не было тады, калі яны патрэбны былі, калі прагнула іх душа, — і сплывалі з дзедавай памяці зараз. Ста-рых песень дзед Антон ведаў шмат: як забіты быў салдат на чу-жыне — і не было каму над ім пагараваць, як перадаваў вестач-ку з тых далёкіх земляў чорны воран; як весяліўся салдат у карчомцы, бо і хаты ягонай ужо не было, і жоначка не дача-калася, і дзеткі па чужых разышліся; як ехалі па соль казакі за далёкія землі, да сіняга мора, тры гады ехалі, а бліз дома іхня-га бяда хадзіла, хадзіла ды прыглядалася, куды носа ўтачыць і забраць што. Адзінае — дзед плакаў, і баба Тэкля на яго сва-рылася: «Ну штотыплачаш?Гэтаждаўнобыло. Прагэтаніхто не памятае, акрамя цябе. Чыста дзіця малое!» Дзед слухаў, паспешліва выціраў рукой слёзы і зацягваў далей. (506 слоў) Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Зборнік экзаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове для агульнаадукацыйных устаноў (ўзровень агульнай сярэдняй адукацыі). Тэксты для пераказаў. 2007 Отсканировано и вычитано Андреем Суворовым |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.