|
Пераказ: Шчасце - Экзаменационные изложения и пересказы для 11 класса по белорусскому языку.Быў адзін з тых летніх дзён, якія бываюць, мусіць, толькі на Беларусі. Сонца пячэ, а гарачыні няма: лішак яе паглына-юць і рака, і зараснікі аеру ды чароту, і густыя паплавы, і не-пралазны алешнік 1 ды лазняк. Зеляніна, што жыве навакол, запаўняе не толькі прыроду, але і душу чалавека. Усім радасна ў такі дзень. Радасна і мне. Радасна і вунь та-му хлапчуку год васьмі, што спускаецца з гары, падскокваючы на адной назе ды махаючы белым дубцом. Мы сустракаемся з ім на мосце. Ён прыпыняецца і гля-дзіць на мяне так, нібы хоча нешта сказаць. Радасць, шчасце так і пырскаюць з яго блакітных вачэй. Я разумею яго. Калі і я гатоў усіх абняць у гэты дзень, дык што ж павінна адбы-вацца ў яго маленькім чыстым сэрцы? Я лагодна ўсміхаюся яму і кажу: — Добра жыць на свеце, браток, га? Тварык хлопчыка засвяціўся яшчэ больш, але ён нічога не сказаў. Мы і без слоў разумелі адзін аднаго. Я паціху ішоў міма, а хлопчык, нібы той сланечнік, пава-рочваў следам за мной свой круглы тварык. 3 вачэй яго пыр-скала шчасце, і здавалася, што ён вось-вось нешта скажа. Ска-жа, што надта прыемна ў такі дзень басанож скакаць па мосце ды махаць свежым дубцом, што ўвесь свет вельмі прыгожы, што дзядзька, якога ён сустрэў на мосце, таксама прыгожы і добры, дыі наогул усе дзядзькі і цёткі прыгожыя і добрыя— Ен нічога не казаў толькі таму, што не ўмеў выказаць такіх ду-мак і пачуццяў. Ды яно і не трэба было. Я і так усё разумеў. Хіба я сам калісьці не быў такім, як ён? Хіба я сам не адчуваў радасці жыцця? Я яго разумеў. Але ён, відаць, гэтага не ведаў, бо ўсё глядзеў мне ў вочы, нібы чагосьці чакаючы. Ён заліваў мяне сваім шча-сцем, а я ў адказ нічога не мог яму даць. Для яго маёй шчырай і ветлівай усмешкі было мала. Мне трэба яму нешта сказаць. Але што? ІПто яму сказаць, каб перадаць усю тую цеплыню, якую я да яго адчуваю? Мне засталося ступіць толькі адзін крок — і мы размінёмся. Размінёмся, можа, навекі. — Як цябе зваць? — сказаў я нарэшце, каб толькі не маўчаць. Сказаў і зараз жа пачырванеў ад сораму: хлопчык нічога мне не адказаў. Сваім дзіцячым інстынктам ён, відаць, зразу-меў, што словы гэтыя сказаны так сабе, абы сказаць. Мала таго: твар яго перастаў свяціцца, нават неяк балючаскрывіўся. А потым... потым з грудзей яго вырваўся крык!.. Гэта быў шчыры, мімавольны крык дзіцячай душы. У ім былі і крыўда, і расчараванне, і надзея, і горкі папрок... Два словы толькі было ў гэтым крыку: — Дзядзька! Шапка!... У хлопчыка на галаве была новая шапка, якую ён надзеў, відаць, першы раз. Добрая шапка, шэрая, каляная 1. Яна ахапі-ла не толькі галаву хлопчыка, але ўсё цела і душу. Гэта ж праз яе сёння такі цудоўны дзень, а я гэтага не ведаў. I сонца так шчодра свеціць толькі дзеля таго, каб усе здалёк маглі бачыць шапку, а я не заўважыў яе і зблізку. Адзін, усяго толькі адзін крок заставалася зрабіць — і ўся сустрэча пайшла б прахам. Ці магла чулая дзіцячая душа сцярпець такую несправядлі-васць, такое халоднае бяздушша? I яна не сцярпела... Я адчуў сябе вельмі вінаватым і кінуўся выпраўляць сваю віну. — Ах, якая цудоўная ў цябе шапка! — крыкнуў я. — Пакажы, пакажы! Вочы хлопчыка зноў засвяціліся радасцю. Я зняў з яго галавы шапку. Яна сапраўды хрусцела, як бля-шаная. Хлопчык глядзеў на мяне ўдзячнымі вачыма, бы на свайго збаўцу. — Які казырок! I шнурок! I гузікі два! — стараўся я. —А падкладка якая цудоўная! Хто купіў? — Мамка! — з гордасцю адказаў хлопчык.Несправядлівасць была выпраўлена. (477 слоў) Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Зборнік экзаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове для агульнаадукацыйных устаноў (ўзровень агульнай сярэдняй адукацыі). Тэксты для пераказаў. 2007 Отсканировано и вычитано Андреем Суворовым |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.