|
Пераказ: Лялечка - Экзаменационные изложения и пересказы для 11 класса по белорусскому языку.Ліда помніла сябе з той шчаслівай пары ранняга маленства, калі яна чатырохгадовай дзяўчынкай лавіла ў садзе стракатых матылёў. У блакітнайсукенцы, з чырвонай стужкай у кучара-вых валасах, чысценькая і беленькая, яна нагадвала прыгожую ляльку. Маці так і клікала яе: «Лялечка, не спяшайся! Лялечка, не разбі носіка!» Мама заўсёды была на варце яе здароўя і спакою. Тата прыходзіў дамоў пад вечар. Ён насіў Ліду на руках, падкідаў угору, гойдаў на каленях, і яна часта засынала, пры-туліўшыся да яго грудзей. Тады яны жылі ў Сібіры. Лідзіна радзіма, якой яна не памя-тала, ляжала ў руінах і папялішчах. На свеце была вайна. Тата працаваў у леспрамгасе. Ён часта гаварыў маме:
Бацька ўздыхаў, і на тым гаворка канчалася. Як толькі Ліда стала вучаніцай, маці не магла нарадавацца. Дачка прыносіла дамоў адны пяцёркі. — Вельмі разумная дзяўчынка, — сказала на бацькоўскім сходзе настаўніца. — У яе добрыя здольнасці, але мне здаецца, што яна занадта ўжо высакамерная. Падумайце пра гэта. Маці выслухала гэта моўчкі, а дома пры Лідзе сказала баць-ку, што настаўніца першага класа не разумее, якое адоранае дзіця Лялечка. I вось дзяўчынка вырасла, ужо канчае школу. Цяпер з ёю нават маці няпроста. Сёння Лідачка ўвайшла ў хату, кінула паліто на матчыны рукі, а партфель з падручнікамі ў кут і, не спяшаючыся, падышла да люстэрка. Адтуль на яе зірнуў пры-гожы круглы тварык з ямачкамі на шчоках, з пагардлівай усмешкай на вуснах. Блакітныя вочы выглядалі з-пад доўгіх веек, як расцвіўшыя пралескі. Позірк гэтых вачэй быў малады і свежы, але нейкі халодны. Так бывае ранняй вясной, калі здаецца, што на дварэ цёпла і радасна, бо так ясна свеціць сон-ца і зелянее траўка, а як толькі выйдзеш за парог, цябе нечака-на праніжа халодны вецер. Такая была і Лідаччына прыга-жосць — заманлівая і халодная. Наглядзеўшыся ў люстэрка, дачка села за стол і гукнула:
— Нясу, нясу, Лідачка! — азвалася з кухні маці. Праз некалькі хвілін яна падала полудзень, але Лідачка па-каштавала, скрывілася і, адсунуўшы ўбок талерку, пачала раз-глядаць малюнкі ў новым часопісе для жанчын.
Ліда цяпер амаль заўсёды была нечым незадаволеная. Усю-ды яна знаходзіла нешта такое, што псавала настрой. Добрая адзнака, якую атрымлівала не яна, новая сукенка ці туфлі ў аднакласніцы, няўвага з боку настаўнікаў — усё атручвала яе жыццё. Ёй здавалася, што яе абкрадваюць і з яе смяюцца. Сябровак яна не мела. Дакладней, з ёй, Лялечкаю, ніхто не мог сябраваць. Знаходзіліся сяброўкі, але ненадоўга. Варта бы-ло дзяўчыне быць чым-небудзь лепшай, і Ліда лічыла яе сваім ворагам. Адным словам, яна ўсюды і заўсёды хацела быць пер-шай і шукала вінаватых, бо думала, што нехта ёй замінае. Сён-ня для злосці было шмат прычын. Асноўная з іх такая. Хутка экзамены на атэстат сталасці, і яна не была ўпэўнена, што бу-дзе лепшай. (498 слоў) Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Зборнік экзаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове для агульнаадукацыйных устаноў (ўзровень агульнай сярэдняй адукацыі). Тэксты для пераказаў. 2007 Отсканировано и вычитано Андреем Суворовым |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.