|
Пераказ: Выстаўка - Экзаменационные изложения и пересказы для 11 класса по белорусскому языку.Пастаноўка «Паўлінкі» драматычным гуртком, якім кіра-валі Даніла Платонавіч і Бушыла, атрымала высокую ацэнку на раённым аглядзе школьнай самадзейнасці. Калектыў накі-роўваўся на абласную алімпіяду. Але нечакана захварэла вы-канаўца ролі Паўлінкі — вучаніца дзевятага класа Маша Ле-ванчук. Да алімпіяды Маша, вядома, магла ачуняць, але Дані-ла Платонавіч, каб не рызыкаваць, вырашыў мець на ўсякі выпадак дублёра, тым болын, што спектаклі прыходзілася да-ваць часта. I ён прапанаваў гэтую ролю Раі. Прапанаваў наў-мысля. Рая з радасцю згадзілася, бо адразу падумала, што гэта паможа ёй зноў зблізіцца з сябрамі па школе, па класе. Два дні да рэпетыцыі з натхненнем і ўздымам вучыла яна ролю. Чы-таючы п'есу, яна па-новаму асэнсоўвала яе змест, глыбей і болын усеабдымна, не так павярхоўна, як тады, калі вучылі па пра-граме. Ёй раптам здалося, што шмат якія пачуцці Паўлінкі на-гадваюць яе ўласныя, дарма што ўсё іншае не такое. Дні да рэпетыцыі прынеслі ёй многа ўцехі, радасці, прыем-нага хвалявання і ранейшую самаўпэўненасць. Рэпеціруючы перад люстрам, яна нават аднойчы падумала з гонарам: «Я вам пакажу, як трэба іграць». Але ўсё атрымалася інакш: яна правалілася на першай жа рэпетыцыі. Чакаючы Якіма, яна заспявала «Ой, ляцелі гусі дый з-пад Беларусі», і ўсе — Даніла Платонавіч і выканаў-цы — неяк устрапянуліся, і на тварах іх засвяціліся цёплыя ўсмешкі: яна хораша заспявала! Потым з'явіўся Якім — Павел Варанец, той ціхі непрыкметны Пашка, з якога ў класе ўвесь час кпілі, што ён ходзіць на спатканне за васемнаццаць кіла-метраў. Ён сказаў першыя словы, сказаў так проста, звычайна, што Рая, ведаючы на памяць сваю ролю, разгубілася і не магла яму адказаць. Суфлёр падказаў, яна паўтарыла за ім без ігры, потым паўтарыла так, як іграла дома, перад люстрам. Даніла Платонавіч узняў рукі, каб спыніліся, і растлумачыў спакой-на, як на ўроку: — Рая, ты кахаеш гэтага чалавека. Ты моцна кахаеш Якіма. Успомні: «Такі ён міленькі, такі прыгожанькі, такі паслухмяны». Ты з трывогай чакала яго... Не дэкламуй... Гавары так, Яна засаромелася ад гэтых слоў, але ўбачыла, што іншыя выканаўцы прынялі іх як зусім звычайнае рэжысёрскае тлума-чэнне. Яна паспрабавала выканаць гэтую параду. Не, не так, не тое. Якім яе кахае, а яна — не, у яе словах няма кахання, хоць яна і паўтарае іх даволі ўзнёсла. Янаўбачыла, што Павел нервуецца, злуе, а іншыя выканаў-цы стаялі, апусціўшы вочы, быццам адчувалі нейкую няём-касць. Даніла Платонавіч суцяшаў не яе, а, здаецца, іх: — Нічога, нічога. Гэта самая цяжкая сцэна. Нішто не даецца адразу. Папрацуем — і будуць вынікі. Галоўнае — працаваць... «Няўжо я такая бяздарная?» — раптам з жудасцю, ад якой выступіў халодны пот, падумала Раіса. Яна амаль пераканалася ў гэтым, калі паслухала, як рэпеці-руюць яе сяброўкі — выканаўцы роляў Агаты, Альжбеты, але гонар усё яшчэ не дазваляў прызнаць сваё паражэнне. «Не, ім лягчэй, у іх іншыя ролі, прасцейшыя. Ды й іграюць яны соты раз. Галоўнае — праца, нічога не даецца без пра-цы», — паўтарыла яна словы Данілы Платонавіча. (458 слоў) Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Зборнік экзаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове для агульнаадукацыйных устаноў (ўзровень агульнай сярэдняй адукацыі). Тэксты для пераказаў. 2007 Отсканировано и вычитано Андреем Суворовым |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.