|
Пераказ: Першы аблёт - Экзаменационные изложения и пересказы для 11 класса по белорусскому языку.Лёгенькі, трапятлівы ветрык неяк вельмі ж ужо спешна прабегся па босых нагах, па руках, патрымцеў над самым тва-рам і, зачапіўшыся за валасы, хуценька павярнуўся назад — зноў твар, зноў рукі, зноў ногі: фыр-фыр-фыр-фыр! Расплюшчыў вочы і ляжаў ціха, усё намагаючыся зразу-мець, што ж гэта мяне так ласкава разбудзіла. Сена на хаце было накладзена як не да самага вільчыка. Я ляжаў у ямцы — сена свежае, не паспела яшчэ зляжацца і падмялася толькі пада мною. Праз выскубленую ветрам дзірку ў страсе пругка біла сонеч-ная раніца — у слупку сонца, што падаў са страхі, як камары перад дажджом, таўкліся пылінкі. Было ціха-ціха. I толькі не-дзе на двары задаволена і прыглушана сакатала курыца. Фыр-фыр-фыр-фыр! Зноў той жа самы ветрык паўтарыў ранейшы шлях. Ах, во яно што! Гэта ж ластавяняты, якія так прывыклі да гнязда, усё яшчэ па звычцы ныраюць з двара ў цемнаваты лаз, да якога прыстаўлена лесвіца, і настойліва пырхаюць ля таго месца, дзе яшчэ нядаўна на лаціне было іхняе гняздо. Гняздо гэтае мы ўсе вельмі бераглі. Дзеці і то асабліва не да-кучалі ластавянятам: узлезуць, паглядзяць і — назад. Нават маці не давала залежвацца на хаце. «Уставайце, — клікала яна, — а то ластаўкам ластавянят карміць нада». Калі мы складалі сена на хату, хлопцы, як на варце, стаялі ля гнязда, каб не зачапілі яго выпадкова віламі. Нашы ластаўкі, відаць, запазніліся звіць сваё гняздо, і таму ластавяняты вывеліся ў іх запознена. Іншыя ўжо даўно на сваіх крылах абляталі Жыцькава, а нашы ўсё яшчэ сядзелі ў гняздзе і па-дзяцінаму прасілі ў бацькоў корму. Час быў збірацца ў вырай, а яны ніяк не маглі акрылець. У Жыцькаве на правадах сядзела ўжо некалькі ластаўчыных сем'яў, дзе і моладзь лятала, як дарослыя. Мы бачылі, што нашых ластавянят кормяць не толькі баць-кі. Часам ля гнязда кружылася па пяць, а то і па шэсць ласта-вак, і ўсе яны неслі малым у дзюбах нейкую спажыву: суседзі, можа, і злуючыся, усё ж не кідалі нашых адных і, падкармлі-ваючы, цярпліва чакалі, калі вылецяць на крыло малыя. Аднаго разу ўдзень узлезшы на сена, каб схавацца ад гара-чыні, я не ўбачыў гнязда на яго звычайным месцы. На лаціне толькі сіратліва шарэлі рэшткі сухой зямлі, а на сене пад ла-цінаю валяліся вялікія і маленькія камякі, пер'е, пух — усё, што асталося ад нядаўняга гнязда, а можа, і ад саміх ластавянят. Раззлаваны, я ледзь не за вушы ўсцягнуў малых на сена — хто ж, акрамя іх, мог разбурыць? Але яны, убачыўшы, што гнязда, якое так бераглі, няма, расплакаліся самі. Дзеці пла-калі так шчыра, што я паверыў: яны гэтага не рабілі. Ужо разам мы пайшлі шукаць ката Максіма. Той ляжаў у баразне, лопаў хвастом па бульбоўніку і зацікаўлена назіраў, як грабуцца ў пыле куры. Яго мы агледзелі ўважліва, але ніякіх слядоў разбою не знайшлі: ні на кіпцюрах, ні на зубах не было ні пушынкі, ні пярынкі. Кот Максім, нібы ўсміхаючыся, глядзеў на нас — маўляў, шукайце, шукайце, я нічога не ра-біў — і асабліва не супраціўляўся, калі мы даставалі кіпцюры і старанна іх аглядалі. Зразумелі ўсе толькі тады, калі ўбачылі ластавянят, якія, моцна ўчапіўшыся лапкамі, побач з дарослымі сядзелі на про-вадзе, што паціху гайдаўся ад ветру; здавалася, яны вось-вось зваляцца — ластавяняты ніяк не маглі патрапіць у рытм гайдан-ня: дрот — наперад, яны — назад; дрот — назад, яны — наперад. Ластаўкі самі разбурылі гняздо, каб дзеці хутчэй выляталі на вецер, хутчэй аблётвалі свае крылы: калі не будзе ў іх гнязда, дзе вельмі ж хораша, спакойна і не боязна сядзець, чакаючы бацькоў з кормам, то хочаш ці не хочаш, а давядзецца паболей давяраць толькі сваім маладым рукам — крылам. (566 слоў) Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Зборнік экзаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове для агульнаадукацыйных устаноў (ўзровень агульнай сярэдняй адукацыі). Тэксты для пераказаў. 2007 Отсканировано и вычитано Андреем Суворовым |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.