|
Пераказ: Людская ўвага і ўдзячнасць - Экзаменационные изложения и пересказы для 11 класса по белорусскому языку.Цётка Сцепаніда падышла да Валі збоку, моцна абняла і па-цалавала ў лоб. I Валя прытулілася да цёткі Сцепаніды і такса-ма абняла яе правай рукою. Дзяўчына адчула, як гулкімі штур-шкамі калоціцца цётчына сэрца. Цётка Сцепаніда, нібы спахапіўшыся, паспешліва развіну-ла 1 хустачку і дастала цёплыя вязаныя рукавічкі, аздобленыя адмысловым каляровым узорам. «Гэта табе, Валечка, — пака-зала яна на мігі 2. — Каб тваім ручачкам зімою цёпленька было. Каб не мерзлі твае тоненькія пальчыкі. Я іх сама звязала». Яна ніколі не прыходзіла з пустымі рукамі, абавязкова што-небудзь прыносіла. Валі і браць было няёмка, і адмовіць няшчаснай жанчыне не выпадала. А тая прыходзіла не толькі на работу, а і дома ў Валі бывала. Усцешаная тым, што рукавічкі вельмі спадабаліся Валі і што яны былі якраз, цётка Сцепаніда развіталася, яшчэ раз абняў-шы і пацалаваўшы Валю. I пайшла. I здавалася, што няма ў гэ-тую хвіліну болып шчаслівага чалавека, як яна. Валя не магла бачыць і ведаць, што як толькі цётка Сцепані-да выйшла са сталовай і завярнула за рог, з яе вачэй паліліся слёзы. Жанчына плакала горка, няўцешна і слёз сваіх ні ад каго не хавала. Стрэчныя людзі, размінуўшыся, паварочваліся і журботна глядзелі ёй услед. А сама Валя праз паўгадзіны здала змену і пачала збірацца дамоў. Для гэтага ёй перш за ўсё спатрэбілася працягнуць руку назад, дзе ў кутку стаялі мыліцы 1. Яна ўзяла адну мыліцу, по-тым другую і, абапіраючыся на іх, паклыпала да выхаду на адзінай сваёй назе. Другую нагу яна страціла паўтара года таму назад. Тады яна якраз прыйшла з мамай на вакзал сустракаць бацьку, які вяртаўся з санаторыя. Поезд павінен быў вось-вось прыйсці. I яны выйшлі на перон. Валя стала нецярпліва ўзірац-ца ў той бок, адкуль павінен быў паказацца бацькаў поезд. Ды раптам яна пачула прарэзлівы паравозны гудок з другога боку. Адтуль на трэці пуць ішоў грузавы састаў. А яшчэ Валя ўбачыла, што проста перад ёю па гэтым самым трэцім пуці спа-койненька тэпае нейкая жанчына. Паравоз, даганяючы яе, ра-ве на ўсю моц, а жанчына тэпае і тэпае. Тады Валя яшчэ не ве-дала, што жанчына проста не чуе таго гудка, што яна наогул нічога не чуе, бо зусім глухая і да таго ж нямая. Разумела Валя другое — трэба адвесці ад жанчыны бяду! I яна ў тое ж імгненне кінулася да яе, з разгону штурханула на суседні пуць і сама паляцела за ёю. Ды нечакана зачапілася нагою зарэйкі... Так пазнаёмілася Валя з цёткаю Сцепанідай. Праўдзівей кажучы, пазнаёмілася крыху пазней, калі тая стала наведваць Валю ў бальніцы... Валя ішла сваёю дарогай, і кожны, хто трапляўся ёй насу-страч, вітаўся з ёю. Дзяўчыну ведалі ўсе жыхары пасёлка, і са-ма яна ведала амаль усіх. Не ведала яна ў твар толькі тых, хто даў ёй сваю кроў, калі дзяўчыне рабілі аж тры аперацыі, калі дактары самаахвярна змагаліся за яе жыццё... (449 слоў) Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Зборнік экзаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове для агульнаадукацыйных устаноў (ўзровень агульнай сярэдняй адукацыі). Тэксты для пераказаў. 2007 Отсканировано и вычитано Андреем Суворовым |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.