|
Пераказ: Данілкаў бунт - Экзаменационные изложения и пересказы для 11 класса по белорусскому языку.Галя была наймалодшая ў дзявочай кампаніі. Сірата з са-май беднай у Гаросіцы хаты Марыі Батрачыхі. Так іх і называ-лі спрадвеку — батрачкамі. У беднай сіраты — добра, хораша ў песні пяецца! — толькі чорныя бровы. Затое бровы — шну-рочкам, вялікія карыя вочы, маленькія спрытныя рукі і лёг-кія ножкі. Чырвоная хусцінка з вышытымі над ілбом пшаніч-нымі каласамі, неяк па-свойму, непаўторна завязаная на чор-ных густых валасах, была ў сірочай красе тым нечым вельмі важным, вельмі ўдала знойдзеным, з-за чаго вар'яцелі бадай усе гаросіцкія дзецюкі. А пойдзе ў танец Галачка — пастой ды паглядзі! Спачатку Сярожа, сірата з далёкай вёскі з дзіўным, але пры-гожым прозвішчам Юрачка, толькі глядзеў. Глядзеў і рэзаў на гармоніку амаль без адпачынку. Вядома, гуляць пад добрую му-зыку кожны ахвочы, а падмяніць Сярожу часта не было каму. Ды вось у адну нядзелю прыйшоў з суседняй вёскі Качаны Іван Чарнагрэбень, які таксамамог іграць. Гэта ўжо быў пажы-лы кавалер, падполыпчык, шэсць год прасядзеў у турме, толь-кі ў гэтую восень вярнуўся. На той час свайго гармоніка Іван не меў. Пакуль сядзеў у турме, маці прыйшлося крута, і сын на-пісаў ёй прадаць трохрадку на хлеб. Цяпер, калі Юрачка паставіў на калені Івану свой гармо-нік, — абодва яны па-свойму ўсміхнуліся. Адзін з просьбай: «Рэзнеш, можа, Іван Сцяпанавіч, на радасць ды на лёгкі скок?», другі — ад нейкай не па ўзросце Івана маладое ўцехі: «Рэзну, браце, даўно ўжо не рэзаў!» I Чарнагрэбень рэзнуў. Не зусім яно так, як Сяргей, ды ўсё ж полечка «Галка» выйшла «з-пад карча», па-сапраўднаму. Юрачка страсянуў галавой, устрапянуўся, як выпушчаны са жмені верабей, паправіў паясок на сваёй вышыванай кашулі і рушыў у кут, дзе сядзелі дзяўчаты. I хата, поўная хата лю-дзей — насцярожылася. «Мяне возьме, мяне», — засвяціліся вочы, забіліся сэрцы дзяўчат. А ён падышоў да Галі. Проста і спрытна, як ён рабіў усё, Сярожа пакланіўся. 3 усмешкай, вядома, такой, што ў ёйі просьба.і радасць: «нарэшцемыпой-дзем!..» I вось яны выйшлі ў круг, абняліся. Мужчыны прыўсталі з лаў, маладзіцы націснулі з кута на сярэдзіну, моладзь нібы стаілася ў чаканні нечага, што ўба-чыш не вельмі часта. Дачакаўшыся такту, Юрачка тупнуў і завірыў... Малыя бо-цікі яго то ледзь краналіся падлогі, то раптам гулка і чотка — на паваротах улева ці ўправа — білі, як выгаворвалі, чачотку. Вакол яго светлавалосай галавы толькі мільгаў румяны тварык пад чырвонай хусцінкай. А ўсё ж такі можна было прыкме-ціць, разгледзець і залатыя каласы на чырвані, і чорныя бро-вы, і вусны, што так і не маглі стрымаць усмешкі сораму і шча-сця... Усім было відаць, а Юрачку найлепш. — Круг, дайце круг! — крычалі дзецюкі, хоць ніхто з іх не думаў пакуль што сам выходзіць у круг. А ён сціснуўся, не стрымаць яго было нават дзесяткам плячэй. Дзядзька Раман Кругляк, стары ўжо, сівы чалавек, узбіўся з валёнкамі на лаву і зверху, падняўшы палец угару, вось-вось гатовы быў крык-нуць: «Эх!» Нібы пачуўшы гэты выраз усеагульнага захаплення, Юрачка заспяваў: Чорна галка, Чорна галка, — Ты мая, Ты мая! На гэтым песню яго абарвалі . — Правільна, Юрачка! Правільна! — загула, нібы ўздыхну-ла з палёгкаю хата. I толькі тады ўжо, нібы давёўшы да поўна-галаду тое, што трэба было давесці, моладзь пусцілася ў танец. Так пачалося іх каханне. (500 слоў) Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Зборнік экзаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове для агульнаадукацыйных устаноў (ўзровень агульнай сярэдняй адукацыі). Тэксты для пераказаў. 2007 Отсканировано и вычитано Андреем Суворовым |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.