|
Пераказ: Дзед - Экзаменационные изложения и пересказы для 11 класса по белорусскому языку.Дома Алесь здзіўляў і хваляваў Вольгу. Дзён колькі назад, калі трохі акрыяў, ваўсякім разе, вочы зрабіліся нармальныя, Вольга спытала ў яго, між іншым, так пытаюць ва ўсіх хво-рых, калі заўважаюць, што яны ачуньваюць:
Вельмі яна здзівілася. Не паверыла нават адразу, каб у ча-лавека, што толькі выкарабкаўся ад смерці, першай патрэбай сталі кнігі. Кніг у Вольгі не было. Былі ў доме падручнікі, часопісы — яна спаліла іх у грубцы, каб далей ад граху, а то, чаго добрага, яшчэ пацягнуць немцы, хаваць не стала, хапала болын каштоўных рэчаў, якія прый-шлося закопваць у цёмныяночынагародзеціхавацьу паграбах. Між іншым, Алесь нічога не сказаў, але — па вачах убачы-ла —здзівіўся,штоў доменяманіводнайкнігі. Вольгу нават трохі пакрыўдзіла гэтае здзіўленне: падумаеш, шчасце — кнігі!
Пра жаданне яго Вольга сказала Лене. Праз дзень ці два Лена прынесла кнігу — тоўсты томік у са-маробнай, з жоўтага кардону вокладцы, на ёй хімічным алоў-кам было напісана: « Аляксандр Блок». Вольга не чула раней пра такога пісьменніка.
— Да не, наш, рускі. Але сімваліст, — адказала Бароўская. літаратуры, сам паэт, нешта расказваў ім пра нейкіх сімва-лістаў, але прайшло так многа часу і так многа падзей у жыц-ці, што яна ўсё забылася, для яе гэта пустыя гукі — сімвалісты, рэалісты. Алесь спаў, калі Лена прыходзіла. Вольга пасля, увечары, з некаторай нават урачыстасцю, як падарунак імянінніку, пад-несла яму кнігу. — Блок! Божа мой! Блок. Дарэвалюцыйнае выданне. Дзякуй вам. Вользе была прыемная такая яго радасць, і яна не сказала, што кнігу прынесла Лена Бароўская, няхай, маўляў, думае, што не хто іншы, сама яна выбрала якраз жа тое, што яму пада-баецца, што і яна не якая-небудзь непісьменная гандлярка, а знаўца кніг. А пасля ён здзівіў яшчэ больш. Дні тры назад раптам папрасіў:
Вольгу вершы такія спачатку не кранулі, яна падумала з грубаватай гарэзлівасцю: «Бач ты, на ладан дыхае, а пра лю-боў думае». Але потым адбылося нешта неверагоднае. Вершы, як хатняе цяпло ці добрае віно, пачалі размякчаць яе застылую душу, абуджалі ўспаміны маленства, пасля ўспомніліся ўсе блізкія, родныя. Такога яна, бадай, яшчэ не перажывала — каб так хутка, як у сне, адны пачуцці змяняліся другімі; раптам усё як бы перамяшалася, бурліла, што ў катле, на паверхню ўсплывала то адно, то другое — то лёгкі смутак, то трывога, то незразумелая радасць, то востры боль, то страх.... (470 слоў) Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Зборнік экзаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове для агульнаадукацыйных устаноў (ўзровень агульнай сярэдняй адукацыі). Тэксты для пераказаў. 2007 Отсканировано и вычитано Андреем Суворовым |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.