Свёрстанная шпора со всеми изложениями по белорусскому языку за 11 класс в формате WORD спрятана в промежутке от 50го до 100го изложения.

Пераказ: Балотны агонь - Экзаменационные изложения и пересказы для 11 класса по белорусскому языку.

Гэтая бярозка толькі нядаўна асталявалася тут. Кароткае жыццё выдарылася ёй, і незайздросная доля гадавала яе. За-крытая, заціснутая з усіх бакоў старымі дзеравякамі, не бачыла яна сонца, рэдка калі патыхаў на яе свежы ветрык. А як яна не бачыла іншага свету і жыцця, дык і не наракала ніколі на сваё сірочае існаванне. Яна няясна пачувала волю, прастор, сонца і, стоячы тут, сярод гэтых дрэў, як чужаніца, ні з кім не гавары-ла пра свае думкі і лятункі 1.

Адна толькі ўцеха падтрымлівала яе. Уночы, калі заціхалі вакол птушкі і пераставалі гусці і звінець мошкі і толькі адны зоркі свяціліся ў небе ды часам месяц сумным вокам азіраў зямлю, гарэў дзесьці агонь, бледны, неразгаданы і прыемны. I блішчаў той агонь з невядомых глыбінь зямлі.

Балота, на якім прыгожа раскінуўся астравок, дзе расла ра-зам з другімі дрэвамі і гэтая маладая бярэзінка, здавалася, не мела канца-краю. Найстарэйшы між усіх тут дуб, стоячы на са-мым высокім месцы вострава, не бачыў канца балота. Спрадве-ку гадаваліся на астраўку розныя дрэвы. Па краях раслі мала-дыя і старыя алешыны, пусціўшы глыбока карэнне. Далей цягнуўся цёмна-зялёны пояс елак. Яшчэ крыху вышэй бялелі стройныя камлі прыгожых бярэзін, сярод якіх пракідаліся лі-па, граб, ясень, вяз. На самай сярэдзіне астраўка стаялі магут-ныя дубы. Наша маладая бярэзінкарасла па суседстве з вязам.

Была поўнач на зыходзе лета. Неба было цёмнае, укрытае хмарамі. Яно дрыгацела час ад часу, асвятляючыся бліскавіца-мі ад далёкага магутнага грому. На балоце прыветна мігцеў той самы агонь.

Маладая бярозка радасна дрыжала, гледзячы на яго. Абу-джаны раскацістым гулам грому вяз папытаўся ў бярозкі:

— Чаму ты не спіш, дзетка?

Бярэзінка здрыганулася знячэўку 2 і прыкінулася, што нічо-ганечуе і спіць.

— Чаго ж саромеешся? — прыветна прамовіў вяз. — Ох, блазнота! Ты ўглядаешся на балота, цябе цягне агонь?

Вяз памаўчаў, а потым, махнуўшы галінаю, сказаў:

— Гэта не агонь.

Маладая бярэзінка аж задрыжала ўся ад гэтых слоў.

  • Як, гэта не агонь? Гэта не праўдзівы 1 агонь? — тужліва спытала яна і пачула, што перад ёю як бы адчынілася нейкая бяздонная пустэча.
  • Гэта гнілякі на балоце свецяцца, — зноў прамовіў вяз, — плюнь на іх: у дрэва павінна быць дзве дарогі — адна ў зямлю, другая ўгару да сонца.

Доўга яшчэ гаварыў вяз. А бярэзінка маўчала і не чула яго слоў. «Дык гэта быў зман! А я думала, што гэта — сапраўдны агонь, і ў гэтым была мая радасць і ўцеха, у гэтым забывала я аб сваёй нядолі». I стала сумаваць і тужыць бедная бярозка. Цяпер ніякай радасці не было ў яе жыцці.

А калі гэты выпадак стаў вядомы паміж дрэў, то яны доўга шумелі і ніяк не маглі прыйсці да згоды: ці добра зрабіў вяз, развеяўшы гэты туман, гэты прыгожы туман зменнага шчасця беднай бярэзінкі?

I да гэтага часу вядуць дрэвы спрэчку. (439 слоў)



  1. Нясвіжскі палац
  2. Камянецкая вежа
  3. Шчыт зямлі гарадзенска
  4. Палац у Ружанах
  5. Беларускі алімп
  6. Бортніцтва
  7. Курганы
  8. Скрозь стагоддзі
  9. Яшчэ адзін Міцкевіч
  10. Прадслава
  11. Рагвалод і Рагнеда
  12. Белавежа
  13. Зімой у лесе
  14. Навальніца на возеры
  15. Настасін гай
  16. Таямнічы свет
  17. Вясна
  18. Калі зацвітае чаромха
  19. Угрыбы
  20. Даль
  21. На такавішчы
  22. Партрэт сонца і мора
  23. Гаспадар таёжных маліннікаў
  24. Грыбні
  25. Руплівыя гаспадары
  26. Дзіўная рыба
  27. Таямнічы бугай
  28. Рэкс
  29. Салаўі
  30. Качкі
  1. Алені
  2. Жаваранак
  3. Губаты
  4. Адзінец
  5. Хахуля
  6. Медзведзяня
  7. Першы аблёт
  8. У вясеннім небе
  9. Сонечны алень
  10. Паядынак
  11. Як спакайней?
  12. Вось дык сустрэча!
  13. Цэнтр Сусвету
  14. Салодкае замарачэнне
  15. Сустрэча ў аўтобусе
  16. Залатая каса
  17. Пялёстак на ветры
  18. Эліта
  19. Каліна пад акном
  20. Ружы
  21. Валодзька
  22. У жніво
  23. Трэція пеўні
  24. Дзед і ўнук
  25. Калыхалася хвалямі рунь
  26. У першы дзень
  27. Дняпроўская чайка
  28. Выпадак на паляванні
  29. Дажынкі
  30. Адналюб
  1. Сваё
  2. Пасадка
  3. На сенакосе
  4. Лялечка
  5. Людская ўвага і ўдзячнасць
  6. Шчасце
  7. Сустрэча
  8. Балотны агонь
  9. I за гарою пакланюся
  10. I надыходзіць дзень
  11. Хлеб
  12. Ліпеньскія лісічкі
  13. Міхасёвы пралескі
  14. Данілкаў бунт
  15. Галя
  16. Дружба
  17. Ля жывой крыніцы
  18. Дубава сястра
  19. Прысуд
  20. Доўгачаканае паведамленне
  21. Першыя ўрокі
  22. Максімка
  23. Рыцар Воука
  24. Залатое сэрца
  25. Сёмае акно
  26. Зімовыя сны
  27. Мянтуз
  28. Мама
  29. Шчаслівая
  30. Алтар жыцця
  1. Брыгадзірша
  2. Запаветная мара
  3. Мара здзейсніцца
  4. Скрыпачка
  5. Музыка
  6. Артыстка
  7. Скрыпка
  8. Эх, мастацтва
  9. Белая гліна
  10. Выстаўка
  11. На першай рэпетыцыі
  12. Абуджэнне
  13. Вальс Шапэна
  14. Дзед
  15. Сіла слова
  16. Пытанне
  17. Белы шпіц
  18. Прыпар
  19. Дачка Марыйка
  20. Подзвіг
  21. Сустрэча праз сорак гадоў
  22. Ёсць такі камень
  23. За сто кіламетраў на абед
  24. Бульба
  25. Алёшка
  26. Лань






© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.