|
Пераказ: Курганы - Экзаменационные изложения и пересказы для 11 класса по белорусскому языку.Вёсачка на Палессі ўскрай бітага шляху, што пралёг на ты-сячы кіламетраў з поўначы на поўдзень, на Украіну. Нешыро-кая, уся ў лазняках, рачулка, поле, балота, лес. I курганы. Вялізныя, пакатыя, парослыя травою і мохам. Іх чатыры — татарскі, шведскі, польскі, французскі... I пра кожны курган — свая легенда, свой сказ... Самы стары і даўні курган — татарскі. Ён ад тых часоў, калі татары ішлі на славянскія землі, як саранча, і стрымаць іх, не пусціць проста не хапала сіл. Татарам можна было толькі не скарыцца, помсціць спадцішка пры кожным зручным выпадку — за спаленыя і разбураныя паселішчы, за згвалтаваных нявест і забітых матак і дзяцей. I людзі гэта разумелі. Аднойчы выйшлі яны ўсёю вёскаю з сякерамі і жалезнякамі на дарогу, дзе, як расказваюць, некалі падыходзілі блізка адно да аднаго два азярцы, і тры дні і тры ночы капалі вялізную яму.А выкапаўшы, засцялілі яе ламаччам, галлём, прыклалі дзёрнам, прысыпалі пясочкам, ды так, што і не пазнаеш, што тут недарога, а яма. I паклікалі татарскі атрад... I калі ён, той атрад, быў непадалёку ад вёскі, напусцілі на татарскіх коней ваўкоў і мядзведзяў, што налавілі знарок дзеля гэтага ў лесе... Коні спудзіліся, і ... увесь атрад апынуўся ў яме... Са шведамі вёска справілася яшчэ мудрэй. Тыя папрасілі, каб іх пераправілі цераз балоты на Украіну. Іх і пераправілі, толькі не на Украіну, а на выспу, з якой ніяк нельга было вы-брацца, толькі хіба на плытах ці на лодках. А плыты, лодкі па-тапілі... Курган палякаў набілі тады, як Палессе гуло ад паўстанняў і сюды ад самога Хмяльніцкага прыйшоў са сваім атрадам Міхал Крачэўскі... Французаў апрасталі даволі лёгка, калі тыя неяк узімку I збіліся з дарогі і, галодныя, зняможаныя, уночы натрапілі на вёску... Мог быць і яшчэ адзін курган, нямецкі. Ды яго чамусьці не насыпалі... Старыя людзі шчыра вераць у курганы. Бо варта было толь-кі насыпаць курган на варожых касцях і забіць у яго асінавы кол, як з той краіны болын ніколі ўжо не прыходзілі на Палес-се ваяваць. Старажылы маюць даволі важкі довад — яны, на-прыклад, кажуць, што каб, маўляў, не паленаваліся ды насы-палі былі ў імперыялістычную вайну нямецкі курган, то не тапталі б больш немцы нашай зямлі... Ніхто з маладых, вядома, у гэта не верыць, хаця сёй-той і шкадуе, што не насыпалі нямецкага кургана. Хай бы быў... Хай бы напамінаў нашчадкам яшчэ пра адну вайну, яшчэ пра адно вялікае змаганне за бацькаўшчыну, волю і жыццё. Вёсачка на Палессі ўскрай бітага шляху, што пралёг на тысячы кіламетраў з поўначы на поўдзень, на Украіну. Нешыро кая, уся ў лазняках, рачулка, поле, балота, лес. I курганы. Вялізныя, пакатыя, парослыя травою і мохам. Іх чатыры - татарскі, шведскі, польскі, французскі... I пра кожны курган — свая легенда, свой сказ... (432 словы) Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Зборнік экзаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове для агульнаадукацыйных устаноў (ўзровень агульнай сярэдняй адукацыі). Тэксты для пераказаў. 2007 Отсканировано и вычитано Андреем Суворовым |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.