|
Пераказ: Музыка - Экзаменационные изложения и пересказы для 11 класса по белорусскому языку.Кінастудыя здымала фільм пра вайну. Рыхтаваўся эпізод — бежанцы на дарозе. Трэба было арганізаваць масоўку — гэта значыць сабраць людзей, апрануць іх так, як маглі быць апра-нутыў тойчасбежанцы,і кабяныз клункамі, з мяшкаміішлі па дарозе, вялі з сабою кароў, гналі гусей, свіней. Здымкі рабіліся каля вёскі, праз якую прайшла вайна, людзі з якой сапраўды хадзілі ў бежанцы, ды немцы перахапілі іх, вярнулі. У гэтай вёсцы і з'явілася прыгожа напісаная аб'ява, у якой гаварылася, што кінастудыя запрашае жыхароў прыняць удзел у здымках фільма. Унізе аб'явы адзначалася, што кожнаму ўдзельніку будзе заплачана па тры рублі. У назначаны дзень людзей сабралася вельмі многа. Рэжы-сёр — нізенькі, каржакаваты, з чорнаю барадою, у палінялым камбінезоне, з тоўстым кіем у руцэ — у яго балела нага — вый-шаў перад людзьмі і растлумачыў, як яны павінны апрануцца, што ўзяць з сабою. — Адным словам, каб было так, як у сорак першым, — за-ключыў рэжысёр. Пра тое, як хадзілі ў бежанцы, помніла яшчэ амаль палова вёскі. Многіяз іхбылішчыраперакананы, штоў кінопаказва юць толькі тое, што сапраўды было ў жыцці. I пачалі ўспамі-наць, як хто ў той дзень быў апрануты, які клунак ці чамадан нёс з сабою. Асабліва шчыравала бабка Мар'я, старая ўжо, зусім сівая, бяззубая. Але і ёй хацелася трапіць у кіно, і яе ўсхваляваў успамін — як гэта было тады, у тыя часы, каб яны век не вярнуліся.
Сама бабка Мар'я завязала і тую хустку, у якой хадзіла ў бе-жанцы, — вялікую, шэрую, у клеткі — і клунак сабрала аку-рат такой велічыні, як быў той. 3 бабкаю збіраўся ісці «здымацца ў кіне» і яе ўнук тракта-рыст Косця. Яму цяпер было столькі гадоў, як у вайну яго бацьку, сыну бабкі Мар'і, якога забілі немцы. I падобны ж быў Косця на бацьку — ну выліты Віця, бабчын сын. Калі амаль усе жыхары вёскі выйшлі на тракт — з клун-камі, з чамаданамі, з дзецьмі на вазах, — карціна сапраўды атрымалася такой жа, як тады, у сорак першым. У бабкі Мар'і аж забалела сэрца. Успомнілася ўсё да драбніц, як было ў вай-ну. А ў гэты час артысты, апранутыя ў нямецкую форму, сха-пілі яе ўнука Косцю і пацягнулі з дарогі ў лес. I бабка Мар'я нема загаласіла, падалася за ўнукам. 3 вачэй яе паліліся непадробныя слёзы. Яна не бачыла апарата, які ў гэты час здымаў яе буйным планам. Пасля спецыялісты, якія глядзелі гатовы фільм, казалі, што артыстка вельмі добра сыграла эпізод. Вельмі праўдзіва. (440 слоў)
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Зборнік экзаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове для агульнаадукацыйных устаноў (ўзровень агульнай сярэдняй адукацыі). Тэксты для пераказаў. 2007 Отсканировано и вычитано Андреем Суворовым |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.