|
Пераказ: Вясна - Экзаменационные изложения и пересказы для 11 класса по белорусскому языку.Няма ў свеце, думаецца мне, болынай радасці за тую, што пазнае чалавек вясной, калі не празяваў, паспеў улавіць непаў-торную прыгажосць абуджэння прыроды, хай сабе і кволае на пачатку, але настойлівае, упартае імкненне ўсяго існага на зям-лі да сонца, да цяпла, да жыцця. Мінулай вясною, шукаючы мясціну для эцюда, я выйшаў да вёскі, што носіць прывабную назву Гаі. Ніякіх гаёў, праўда, цяпер у самых Гаях няма: вёска стаіць на лысаватым, усім вят- рам і сонцу адкрытым пагорку. Бярозавы гай цяпер — за Гая-мі. Дружным карагодам збягаюць там бярозкі па некранутым схіле да рэчкі, каб, спыніўшыся на яе беразе, цяпер, вясной, пакуль не ўтаймаваўся павадак і Дубравенка запоўнена да кра-ёў, зірнуць у вадзяное люстэрка, палюбавацца сваёй прыга-жосцю. Тут, за Гаямі, нарэшце аблюбаваўшы краявід, спыніўся я і ўзяўся за фарбы. Здалося, варта толькі дакладна перанесці на палатно дзівосны блакіт неба, дымчатасць бярозавых вярша-лін і ледзь прыкметную ружовасць белых ствалоў, прыглуша-ную пазалоту зямлі, не пакрытай яшчэ маладою травой, і амаль такую ж, як неба, празрыста-блакітную гладзь Дубравенкі — і ўжо сама па сабе атрымаецца вясна. Я захапіўся работай і з такой стараннасцю занатоўваў усё, што бачыў перад сабою, так выпісваў кожную бярозку, кожную галінку на ёй, што не прыкмеціў, як мінуў дзень. Аднак да вечара работа была завер-шана. Перапоўнены радасцю, вярнуўся я ў той дзень дадому і, прызнаюся, яшчэ з тыдзень жыў ва мне настрой задавальнен-ня. Была ўпэўненасць, што ні дадаць да карціны, ні ўбавіць ад яе нічога ўжо нельга. I толькі потым, прыглядаючыся да па-латна, я паступова прыходзіў да думкі, што чагосьці ўсё ж не-стае карціне. Чаго менавіта, зразумець я не мог. А незадаволе-насць расла і расла з кожным днём. Тады, адклаўшы ўбок усе іншыя справы, я зноў узяў эцюднік і пакрочыў за Гаі. Дарэмныя спадзяванні! Усё тут было іншым. Дрэвы патану-лі ў густой засені маладой лістоты, густа паднялася трава, усмактаўшы ў сябе былое разводдзе Дубравенкі. Здзіўлены, я моўчкі стаяў ля бярозы. Напэўна, падобнае ўражанне можна адчуць, калі праз доўгія гады сустрэнеш раптам чалавека, яко-га ведаў зусім падлеткам. Я не стаў падтасоўваць карціну пад новае. Вырашыў чакаць наступнай вясны. I вось зноў надышоў той час, калі можна было ісці на спат-канне з бярозавым гайком і там, на месцы, разабрацца, адшу-каць і перадаць тое, чаго не здолеў зрабіць у мінулы раз. Цяпер я ведаў: не трэба ўдавацца ў дэталі, не трэба выпісваць кожны сучок, кожную крывуліну ствалоў. Галоўнае — душа вясны, той адметны настрой, які павінен быць толькі ў гэтыя дні, не раней і не пазней. Мне зноў не пашанцавала. Яшчэ раз давялося пераканацца ў тым, што вясна на вясну не прыходзіцца. Кожная з іх прыно-сіць нешта сваё. Сёлета гаёк таксама быў прыгожы, але прыга-жосць гэта была зусім іншаю. Мабыць, з восені пайшла пад снег зямля, не скаваная марозам, таму не ўтрымала павадак зверху, усмактала яго ў сябе, і не паўтарылася тое люстэрка, у якое глядзеліся бярозы летась. Ні тых фарбаў, ні той урачы-стасці. Усё па-іншаму. Ну што ж, я не ў крыўдзе на цябе, вясна. Ты навучыла мяне цаніць імгненне, і за гэта нізкі табе паклон. (490 слоў) Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Зборнік экзаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове для агульнаадукацыйных устаноў (ўзровень агульнай сярэдняй адукацыі). Тэксты для пераказаў. 2007 Отсканировано и вычитано Андреем Суворовым |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.