|
Пераказ: Вось дык сустрэча! - Экзаменационные изложения и пересказы для 11 класса по белорусскому языку.Сонца ўжо выкацілася з-за лесу, калі Янка выйшаў з дому. У канцы вузкай вясковай вулачкі павярнуў на гасцінец, абса-джаны з двух бакоў маладымі клёнікамі і дубкамі, і ўзяў кіру-нак да лесу. Сонца паднімалася ўсё вышэй і вышэй. Яно пры-емна казытала твар, сагравала кожны кусцік і травінку. Аж пераліваліся вясёлкай, ззялі на іх зіхоткімі шкельцамі буйныя кроплі дажджавой расы. Па сцяжынцы перад самым носам шаснула вёрткая вірлавокая вавёрка. Яна ўскочыла на елку, гойдаецца на галінцы і цікуе за Янкам жоўтымі пацеркамі, нібы пытае ў яго: «Чаго табе трэба, чалавеча?» Янка на міг забыўся, куды і чаго ідзе. Як усё роўна першы раз у жыцці ўбачыў вавёрку: стаяў і любаваўся маленькім ры-жым звярком. На сцяжынцы, накульгваючы на пярэднюю на-гу, паказаўся вялікі, з шырокай грудзінай лось. Убачыўшы зусім блізка ля сябе чалавека, лось прыпыніўся і пачаў стрыг-чы вушамі. «Вось дык сустрэча», — падумаў Янка і з радасцю гукнуў: — Хіба не пазнаў мяне? Га? Лось, высока падняўшы ўгару гарбаносую пысу і задраўшы галіны-рогі, нерухома стаяў на месцы і пільна сачыў за чалаве-кам. Янка развязаў торбачку, у якой ляжаў яго полудзень, да-стаў адтуль ладны акраец хлеба і ступіў да звера. Лось, як толь-кі згледзеў у руках Янкі хлеб, адразу ж рушыў яму насустрач. Янка гладзіў лася па галаве і прыпамінаў тую першую і ба-лючую стрэчу са зверам. ...Стаяў пачатак верасня. Цвілі сінія, як лён, верасы, з дрэў пакрыху ападала жоўклае лісце. Ужо спускалася за купчасты сасоннік сонца, калі Янка выйшаў з лесу. Ён прысеў ля дарогі напляскаты, яшчэ не халодны камень, і раптам пачуў, як з ля-шчынніку да яго даносіцца ціхі, прыглушаны стогн. Ён пады-шоў бліжэй і ўбачыў там лася. Звер ляжаў на траве, выцяг-нуўшы перад сабой акрываўленую нагу і чалавечымі вачыма прасіў у яго, Янкі, дапамогі. Першае, што зрабіў тады Янка, гэта зняў з сябе кашулю, разарваў яе і забінтаваў паранэную браканьерамі нагу лася. А потым кожны дзень мяняў на ране павязкі, лячыў звера травамі — настоем прамываў хворую нагу. Лось пакуль што хадзіць не мог, і Янка прыносіў яму ка-нюшыну і сена, паіў вадой, падоўгу, седзячы каля яго, расказ-ваў прашколу, пра сябе, нібы падбадзёрваючы «хворага». Праз два тыдні лось падняўся і, крыху кульгаючы, падаўся ў лес. Янка скарміў ласю хлеб, зноў пагладзіў яго па галаве і пай-шоў, але лось ступіў за ім следам. Янка прыпыніўся. — Ну, ідзі сваёй дарогай. Няма болей у мяне хлеба. Чуеш, дурненькі? Другі раз сустрэнемся, тады і пачастую цябе... На павароце Янка азірнуўся. Лось нерухома стаяў на месцы і глядзеў яму ўслед. (403 словы) Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Зборнік экзаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове для агульнаадукацыйных устаноў (ўзровень агульнай сярэдняй адукацыі). Тэксты для пераказаў. 2007 Отсканировано и вычитано Андреем Суворовым |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.