|
Пераказ: Белая гліна - Экзаменационные изложения и пересказы для 11 класса по белорусскому языку.Тою вясною неяк асабліва рана зацвілі ландышы. Яшчэ не паспела як след развінуцца клейкая маладая лістота на дрэвах, яшчэ ў гарадскіх скверах і парках не ўкрыла зямлю трава, а ўжо тыя ж бабулі, што не так даўно прадавалі пралескі, стая-лі, трымаючы ў руках далікатныя букецікі ландышаў. Якраз тою парою адкрылася ў Палацы мастацтваў выстаў-ка. Добра памятаю гэта, бо ўпершыню зайшла туды з духмя-ным белым букецікам. Я часта туліла яго да твару, адчуваючы незвычайна тонкі водар гэтых мілых кветак. Побач са мною быў Віктар. Ён глядзеў на мяне радаснымі вачыма, раз-пораз нахіляўся і шэптам пытаў: «Падабаецца?» Мне ў той дзень падабалася ўсё. I белыя, цнатліва-чыстыя кветкі, і вясновы сонечны дзень, і вясёлыя ўзбуджаныя твары людзей. Я перажывала высокае, ні з чым не параўнанае ўзру-шэнне. Здаецца, я ўпершыню была так моцна захоплена, зача-равана мастацтвам. То была мая першая сустрэча з сапраўд-ным майстрам. Так, так, першая. Тут найперш была роднасць, тут найперш было яднанне тваёй душы з тым светам, у які цябе нязмушана, але настойліва вёў мастак. Гэта быў твой свет. I было такое дзіўнае адчуванне, што ты калісьці ўжо жыў у гэ-тым свеце, бачыў і любіў гэтых людзей, але здарылася нейкая непапраўная бяда з тваёю душою, і ты надоўга забыў гэта ўсё, не думаў, не ўспамінаў яго, жыў з дня ў дзень дробным і міту-слівым жыццём, думаючы, што так і трэба, што гэта і ёсць тое тваё прызначэнне, дзеля якога ты і народжаны на белы свет. Вялікі, нязнаны дасюль сорам падымаўся ў маёй душы і спапяляў усю істоту. Я пераходзіла ад карціны да карціны, як усё роўна ступала па распаленых камянях мінулага. Яно паў-ставала перад вачыма — шарачкова-беднае, гаротна-цяжкае, гераічна-мужнае. I тваё, тваё, тваё. Усё да самай кропелькі. Мастак міласціва вяртаў яго тваёй душы, як неразумна і балю-ча страчаны скарб, без якога і душа твая не душа, без якога і ты нечалавек. Я памятаю, як выйшлі мы тады з палаца, як доўга маўчалі. Быў ужо вечар. Ціхі і цёплы. Уляглася дзённая вулічная мі-тусня, горад адпачываў. Загаварыў першы Віктар. I словы яго ўпалі нечакана, як ха-лодныя кроплі дажджу. Мне захацелася схавацца ад іх, як-не-будзь абараніцца. Я ўмольна ўзняла вочы: — Давай памаўчым, ладна? Але ён не зразумеў мяне. — Чаму памаўчым... Ведаеш, ён, канешне, майстра. Нічога не скажаш. Тэхніка, вытанчанасць, усё такое. Але... Усё гэта так патрыярхальна, несучасна, так далёка ад нас. От, каб бабу-лю маю сюды — ёй бы якраз. А нам, нам ад мастацтва трэба іншае. Ну што хоць бы гэтыя партрэты сялян. Ну тыпы, ну й што. Мне трэба сённяшні чалавек, я хачу яго бачыць. «А што значыць сённяшні?» — парывалася запытаць я, але не запытала, бо загадзя ведала, што ён адкажа. Нечакана захацелася астацца адной, і я паспяшалася раз-вітацца. Ён пакрыўджана кіўнуў галавою, не азіраючыся, пай-шоў па вуліцы. А я стаяла, чуючы, як горка пахнуць у маіх ру-ках прывялыя без вады ландышы... 3 таго часу я штодня, як толькі канчаліся ў інстытуце за-няткі, адна ішла ў Палац мастацтваў. Я ўглядвалася ў твары сваіх продкаў. У кожную іх рысачку. Я пазнавала іх. Муд-рых, стомленых жыццём і працаю, але ўчэпістых, цягавітых, з неспатольнаю прагаю жыцця ў спакойныхславянскіхвачах. (507 слоў) Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Зборнік экзаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове для агульнаадукацыйных устаноў (ўзровень агульнай сярэдняй адукацыі). Тэксты для пераказаў. 2007 Отсканировано и вычитано Андреем Суворовым |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.