Свёрстанная шпора со всеми изложениями по белорусскому языку за 11 класс в формате WORD спрятана в промежутке от 50го до 100го изложения.

Пераказ: У вясеннім небе - Экзаменационные изложения и пересказы для 11 класса по белорусскому языку.

Вечарэла. Перад падарожным быў Каўказ. Ён ішоў турысц-кай сцежкаю. У галінах дрэў, якія раслі ў горных расколінах, звонка рассыпаўся чысты пошчак чорных драздоў, шчэбет і свіст рознага дробнага птаства. Праваруч аграмадзілася высо-кая гара. На яе пакатай вяршыні, аточаныя за мільёны гадоў вятрамі, вытыркаліся вострыя каменныя скалы.

Здаля падарожны пабачыў на адной скале дзвюх прыгожых птушак. Якія яны велічныя!

Арлы! Ну так, яны!

Арлы, ледзь прыўзняўшы галовы, глядзелі ў глыбокае сі-няе неба. Ці то любаваліся ім, ці, задумаўшыся пра сваё, нечага журыліся.

Не любавацца такім небам не могуць ні чалавек, ні птушка. Такім любуюццаі ў весялосці, і ў журбе.

Арлы ўсе глядзелі ў неба...

Дык вось ты якая — цар-птушка! У сваёй роднай стыхіі — не тое што ў клетцы заапарка. Там ты была нейкай абшарпа-наю, са смуткам у нерухомых вачах...

Падарожны быў надзвычай усцешаны, што яму так пашан-цавала — палюбавацца арламі ў гарах. Пашкадаваў, што за-быўся акуляры, а то б яшчэ лепш іх разгледзеў...

Раптам адзін з тых арлоў на скале выцягнуў шыю і — кар-р-р! На ўсю глотку. Чалавек на хвіліну аслупянеў, не ве-рыў сам сабе. 3 глыбіні яго душы пачала падымацца злосць.

— Ах вы, вараннё праклятае, гэта ж трэба так замарочыць галаву! — сказаў услых нейкім хрыплым, з ноткамі горычы і роспачы голасам. — I тут вы паддурылі, шэльмы. На скале расселіся. Хіба там ваша месца! За плугамі б хадзілі ды земля-ных шкоднікаў знішчалі!

Яму хацелася яшчэ болып зазлаваць на тых усюдыісных нахабніц, але не змог чамусьці. Далей узнікла не злосць, а якаясьці злосная іронія. Ён адчуваў сябе дужа няёмка. Трэба ж! Варон за арлоў прыняў — во канфуз!..

Нагарнуліся думкі, што здарылася гэта, відаць, ад моцнага жадання пабачыць цар-птушку. А можа, і ад нечага болына-га? Можа, недзе падсвядома праявілася спрадвечнае непатоль-нае жаданне чалавека захапляцца прыгажосцю?

Але чамусьці не хацелася яму тлумачыць сваю прамашку з варонамі такім чынам — прагай чалавека бачыць прыга-жосць. Прага прагай, а галава навошта? Глядзі, разумей... Разважаў інакііі: дык жа яны нейкія дужа вялікія, горныя, ці што?

Пакрысе непадуладная розуму прыкрая непрыязь да «шэ-рых каркалаў» пачала размякчацца. «Аднак... аднак глядзі ж ты, сумелі сябе паказаць. Выходзіць, і варона выглядае прыго-жа, калі на яе глядзець не як на варону... Ці калі яна сядзіць на арліным месцы...» Яму карцела зразумець і сказаць сабе не-шта галоўнае пра гэтых незаслужана пагарджаных людзьмі птушак, і ён міжвольнапачаў шукаць што-небудзь добрае, што калі чуў ці чытаў пра іх. Далёкая памяць нагадала.

Кот захацеў паласавацца шпачанятамі і зладзеявата ўзбі-раўся па дрэве да шпакоўні. Але калі ён толькі зазірнуў у яе, на яго з галіны кінулася варона. Яна, відаць, сачыла за кацінымі хітрыкамі з самага пачатку і за міг да трагедыі напала на раз-бойніка. Так дзеўбанула яго ў загрывак магутнай дзюбаю, што ён грымнуўся на дол.

«Дык што ж атрымліваецца? — разважаў ён. — Варона і ра-зумная, і самаадданая, і высакародная, а да яе болын як да каго пагарды. Арла ж тым часам сцярвятнікам называюць, а ён — цар-птушка. Таму што смелы, горды, непакорны? Але ж і ў яе вунь колькі смеласці!..»

Разважаючы так, падарожны азірнуўся на варон, міма якіх ужо прайшоў. Птушак там не было. Яны ляцелі над гарою, падымаліся ўсё вышэй. I ён падумаў: «Ну чым не арлы!.. Ці, можа, і сапраўды ўсё ж яны?..» (515 слоў)



  1. Нясвіжскі палац
  2. Камянецкая вежа
  3. Шчыт зямлі гарадзенска
  4. Палац у Ружанах
  5. Беларускі алімп
  6. Бортніцтва
  7. Курганы
  8. Скрозь стагоддзі
  9. Яшчэ адзін Міцкевіч
  10. Прадслава
  11. Рагвалод і Рагнеда
  12. Белавежа
  13. Зімой у лесе
  14. Навальніца на возеры
  15. Настасін гай
  16. Таямнічы свет
  17. Вясна
  18. Калі зацвітае чаромха
  19. Угрыбы
  20. Даль
  21. На такавішчы
  22. Партрэт сонца і мора
  23. Гаспадар таёжных маліннікаў
  24. Грыбні
  25. Руплівыя гаспадары
  26. Дзіўная рыба
  27. Таямнічы бугай
  28. Рэкс
  29. Салаўі
  30. Качкі
  1. Алені
  2. Жаваранак
  3. Губаты
  4. Адзінец
  5. Хахуля
  6. Медзведзяня
  7. Першы аблёт
  8. У вясеннім небе
  9. Сонечны алень
  10. Паядынак
  11. Як спакайней?
  12. Вось дык сустрэча!
  13. Цэнтр Сусвету
  14. Салодкае замарачэнне
  15. Сустрэча ў аўтобусе
  16. Залатая каса
  17. Пялёстак на ветры
  18. Эліта
  19. Каліна пад акном
  20. Ружы
  21. Валодзька
  22. У жніво
  23. Трэція пеўні
  24. Дзед і ўнук
  25. Калыхалася хвалямі рунь
  26. У першы дзень
  27. Дняпроўская чайка
  28. Выпадак на паляванні
  29. Дажынкі
  30. Адналюб
  1. Сваё
  2. Пасадка
  3. На сенакосе
  4. Лялечка
  5. Людская ўвага і ўдзячнасць
  6. Шчасце
  7. Сустрэча
  8. Балотны агонь
  9. I за гарою пакланюся
  10. I надыходзіць дзень
  11. Хлеб
  12. Ліпеньскія лісічкі
  13. Міхасёвы пралескі
  14. Данілкаў бунт
  15. Галя
  16. Дружба
  17. Ля жывой крыніцы
  18. Дубава сястра
  19. Прысуд
  20. Доўгачаканае паведамленне
  21. Першыя ўрокі
  22. Максімка
  23. Рыцар Воука
  24. Залатое сэрца
  25. Сёмае акно
  26. Зімовыя сны
  27. Мянтуз
  28. Мама
  29. Шчаслівая
  30. Алтар жыцця
  1. Брыгадзірша
  2. Запаветная мара
  3. Мара здзейсніцца
  4. Скрыпачка
  5. Музыка
  6. Артыстка
  7. Скрыпка
  8. Эх, мастацтва
  9. Белая гліна
  10. Выстаўка
  11. На першай рэпетыцыі
  12. Абуджэнне
  13. Вальс Шапэна
  14. Дзед
  15. Сіла слова
  16. Пытанне
  17. Белы шпіц
  18. Прыпар
  19. Дачка Марыйка
  20. Подзвіг
  21. Сустрэча праз сорак гадоў
  22. Ёсць такі камень
  23. За сто кіламетраў на абед
  24. Бульба
  25. Алёшка
  26. Лань






© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.