|
Пераказ: Алёшка - Экзаменационные изложения и пересказы для 11 класса по белорусскому языку.Сонца яшчэ не ўзышло. Начны туман, чапляючыся за пу-шыстыя елкі, ціха спаўзаў на зямлю. Лес прытаіўся, заціх. Прадчуванне незразумелай трывогі глыбока закралася ў ду-шу лесніка. Ён выйшаў на ганак, прыслухаўся. Здалёк пачуўся ціхі грукат капытоў. Стары даўно ўжо нікога не бачыў. Ен вар-таваў княжацкі лес, а дакладней — жыў у ім. Людзі забыліся на старога, а ён забыўся на людзей. Аб чым ён думаў? Магчыма, пра свае пражытыя і перажы-тыя гады? Колькі іх было, ён не ведаў, ды і хто мог сказаць? Хіба што яснавяльможны пан, стары, нямоглы князь... Князь... Нябачныя ніці ўспамінаў звязвалі гэтых людзей, а бездань — падзяляла. Жыццё перапляло іх лёсы, як бура пе-раплятае голле дрэў. Засталася толькі памяць... У гады далёкай маладосці ён быў простым селянінам. Былі ў яго жонка, маленькі сын. Тупат дзіцячых ножак, смех і на-ват плач малога запаўнялі хату радасным святлом. Любімая Алена, высокая, стройная, з гордаю паставаю, была першай прыгажуняй. Але прыйшла бяда. Прыкмеціў князь Алену — і праз колькі дзён уварваліся ў хату панскія служкі, сілаю забралі жонку і сына, а беспрытомнага гаспадара пакінулі ляжаць на падлозе. У хуткім часе Алена знікла. Па вёсцы прайшоў слых: не вы-трымала жыцця ў княжацкіх палатах, кінулася ўночы з высо-кай замкавай вежы, а маленькага Яся князь адправіў начужыну. ...Тымчасам тупат набліжаўся. Напаляне з'явілісявершні-кі — княжацкія служкі. — Гэй, стары, цябе кліча князь. Паспяшай! Князь сядзеў на кані. Ён быў стары, нямоглы. Доўгія сівыя валасы прамымі пасмамі звісалі на плечы. Востры арліны нос і калючы погляд рабілі яго знешні выгляд страшным і непрыем-ным. У прадсвітальнай смузе князь быў падобны на пачвару. Моўчкі, пільным позіркам ён агледзеў старога. Ляснік сваю справу ведаў. Загоншчыкі расстаўлены, стрэль-бы напагатове. Зграя паўгалодных сабак ірвецца з ланцугоў. Лясную цішыню парушылі першыя стрэлы. Пачаўся загон. Стары, абапёршыся на стрэльбу, чакаў, калі наблізіцца аб-лава і выганяць звера. Пачуўся трэск. Ляснік прыціснуў стрэль-бу да пляча, падрыхтаваўся. Нарэшце галіны зварухнуліся — і на прасеку асцярожна выйшла лань. Яна была невысокая, стройная. Маленькія чорныя капыткі нават не мялі траву, а толькі страсалі з яе запозненую расу, якая блішчала на сонцы. Лань была прыгожая, серабрыста-шэрага колеру з маленькімі белымі плямкамі на спіне і вялікай плямай на лбе. На грацыёз-най і стройнай шыі горда ўзвышалася галава. Стары з трывогай заўважыў падабенства жывёлы з нечым даўно забытым, такім жа лагодным і пяшчотным... Нечакана лань павярнула галаву. Іх погляды сустрэліся. Маланкай бліснула здагадка, і стрэльба пачала павольна апус-каццадолу. Побач з ланню, хістаючыся на тонкіх ножках, стаяла аленя-ня. Зусім маленькае, кволае. Яно падалося да маці, прыцісну-лася. Так, гэта былі яны — Алена і яго сын. Галіны самкнуліся, і стары зноў застаўся адзін. Ён усміх-нуўся, зірнуў на сонца. Здавалася, і лес расцягнуўся ў добрай усмешцы. Ласкава свяціла сонейка. I раптам зусім побач раздаўся стрэл. Стары скалануўся. Прад-чуванне непапраўнай бяды напоўніла сэрца. Не раздумваючы, ён кінуўся ў лес. Толькі б паспець! Спыніць, выправіць тое, што не прадухіліў калісьці. Хутчэй, хутчэй! Чаму так цёмна? Яркае сонца спыніла яго на краі паляны. На мяккім дыване белых рамонак ляжала лань. Пяшчот-ная, грацыёзная, прыціснулася дазямлі. Але вочы... Чаму яны зап л юшчаны ? На зямлю павольна сцякаў тонкі чырвоны струменьчык... Пад разгалістым дубам, шырока расставіўшы ногі, стаяў князь. Яшчэ не развеяўся ў паветры парахавы дым, а князь з пагардлівай усмешкай зноў узводзіў стрэльбу. Няспешна ляснік узняў стрэльбу. У прарэзе прыцэлу на мо-мант з'явілася постаць князя, і палец сам націснуў на спускавы курок... Рэха пракацілася над лесам. Стары падышоў да аленяняці, пяшчотна пагладзіў па галоў-цы, прытуліў да сябе, і яны павольна накіраваліся ў глыб лесу. 3 таго часу ніхто не бачыў лесніка. А на тым месцы, дзе ўпала лань, з'явіўся чысты ручай. Ён бег цераз палі і лясы і па-ступова ператварыўся ў раку, якой людзі і далі назву — Лань. (596 слоў)
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Зборнік экзаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове для агульнаадукацыйных устаноў (ўзровень агульнай сярэдняй адукацыі). Тэксты для пераказаў. 2007 Отсканировано и вычитано Андреем Суворовым |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.