|
Пераказ: Дачка Марыйка - Экзаменационные изложения и пересказы для 11 класса по белорусскому языку.Узняўся вецер. То ён біў у твар, то ў спіну, а то налятаў ад-некуль збоку і кідаўся калючым халодным снегам. Ціхан азірнуўся. Вёска была ахутана чорным густым ды-мам. «Дык вось чаму мяне адразу ўчора адпусцілі, калі я сказаў, што іду ў Байкі. Тыя немцы ўжо ведалі, што раніцай Байкоў не будзе», — думаў Ціхан. Увайшлі ў лес. Сосны, сосны, злева, справа, высокія і строй-ныя. А побач — зусім маладыя дрэўцы, укрытыя снегам. Дзе-нідзе пад снегам тырчалі толькі тоненькія бледна-зялёныя верхавінкі. Яшчэ ўчора Ціхан быў у атрадзе. 3 дзядзькам Іванам, з Ко-лем, з Паўлам. Заўтра ён збіраўся ісці з Паўлам у штаб, да бацькі. Бацька даглядае коней і таксама, як і маладыя парты-заны, ходзіць на баявыя аперацыі. Выла мяцеліца, круціла завіруха. Снег ляцеў адусюль — і зверху, і знізу, быццам сабралі яго з усяго неба, з усяго све-ту, сабралі і ссыпаюць тут. Шэрае неба павісла над самай гала-вой. У ім хаваліся верхавіны дрэў. Усё навокал стала шэрым. — Ты куды нас вядзеш? — спытаў у Ціхана афіцэр, увесь аб- — Куды загадалі. Да партызан, — адказаў Ціхан. што гэта з дрэў спаўзае ноч, што там, недзе ўверсе, яна хаваец-ца ўдзень. А прыйдзе час — спусціцца ўніз і гуляе па лесе. Вось і сасна. Яна стаіць асобна. Павярнуць каля яе налева — прыйдзеш у атрад. А прама — сцежка прывядзе ў такое бало-та, у такую дрыгву, якая ў самыя лютыя маразы не замярзае. Летам каровы танулі там. Ціхан пайшоў па сцежцы прама, прыслухоўваючыся, ці ідуць за ім гітлераўцы. На нейкую хвіліну яму стала страшна: а раптам яны здагадаюцца? Раптам спыняцца, не пойдуць? I та-ды... Не, Ціханне думаў аб тым, што яго заб'юць. Ягоўсёроўна заб'юць. Але пачнецца блакада. Адразу ж. Вунь колькі фа-шыстаў толькі тут! Сотня, не менш. А як узброены! I кулямёты з сабою цягнуць. Але не, не здагадаліся, пайшлі. Дзе ім здага-дацца, немцам. Яны ж дарогі не ведаюць. Лес скончыўся. Наперадзе быў невысокі хмызняк, а далей пачыналася нібы поле. Ціхан ведае, што гэта не поле. Гэта ба-лота, засыпанае снегам. Яшчэ трошкі прайсці, яшчэ. Далей, у балота. Ён не адчувае ўжо стомы. Хай хутчэй цямнее. Хай круціць завіруха. Ужо адзін немец праваліўся ў балота. Другі пачаў яго вы-цягваць і сам праваліўся па пояс. — Хлопчык, куды ты нас прывёў? — спытаў афіцэр, яшчэ на Ціхан спыніўся. Усё. Яны прыйшлі. Ён павярнуўся, пагля-дзеў у твар немцам. Першы раз глядзеў не апускаючы вачэй. — Туды, адкуль вы ніколі не вернецеся. .. .Выстрал быў сухі і кароткі. Быццам трэснула галінка дрэ-ва, на якую наступілі нагой. Ціхан яго не пачуў... Кажуць, што толькі аднаму немцу з таго атрада карнікаў, які знішчыў людзей і вёску, удалося выратавацца. Ён доўга блукаў па лесе. Яго злавілі партызаны. У дзённіку нямецкага салдата яны прачыталі такія словы: «Мы ніколі не пераможам рускіх.тамуштонаватдзеціў іхзмагаюццаі гінуцьякгероі». Той немец і расказаў партызанам пра хлопчыка з вёскі Бай-кі, маленькага партызанскага разведчыка Ціхана Барана, які ніколі не чуў пра Івана Сусаніна. Не чуў... А подзвіг яго паўта-рыў. (479 слоў)
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Зборнік экзаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове для агульнаадукацыйных устаноў (ўзровень агульнай сярэдняй адукацыі). Тэксты для пераказаў. 2007 Отсканировано и вычитано Андреем Суворовым |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.