|
Пераказ: У першы дзень - Экзаменационные изложения и пересказы для 11 класса по белорусскому языку.Такі ўжо чалавек Сямён — калі адчуў раптам незадаволе-насць сабой, калі нават самае маленькае сумненне закралася ў душу наконт сябе і свайго месца ў жыцці, значыць — сігнал небяспекі, нешта не тое, нешта не так. I тут варта сур'ёзна ра-забрацца, не панікаваць, а разабраццаў сваіхсправах: хайі на заводзе, але не ў студыйнай мітусні, дзе адчуваў сябе нярэдка да зневажальнага лішнім. Толькі б не схібіць, не здрэйфіць за такарным станком... Каб ні ад каго не чуць дакору, каб ніхто не кідаў насмешлівых позіркаў у яго бок. На прыпынку непрыкметна сабраліся людзі. I Сямён дак-ладна ведаў ужо, што большасць іх спяшаецца туды ж, куды і ён — на свой завод. Усяго некалькі дзен назад ён пазнаёміўся тут з адным старым. Папыхкаўшы цыгарэтай, стары коратка спытаў:
Сямёнава адкрытасць. — Упершыню, кажаш? Новенькі? Ого! Стары прыкметна пажвавеў, пачаў цікавіцца, распытваць. I ўжо ўсю дарогу, уладкаваўшыся побач у аўтобусе, яны раз-маўлялі... Дакладней, гаварыў болын Сямён. Даўно не хапала яму спагадлівага субяседніка. Асабліва цешыла, што стары не проста чалавек у гадах, а майстар з суседняга механічнага і ведае ўсе станкі назубок. Сямён не мог стрымацца, каб не вы-карыстаць зручны момант: папрасіў пазычыць які-небудзь да-паможнік па такарнай справе. I стары ў знак згоды кіўнуў галавой. Стары майстар не супакойваў Сямёна. Праца на заводзе не з лёгкіх, асабліва для таго, хто паспытаў іншага хлеба... Ды, зрэшты, авалодаць любой спецыяльнасцю не цяжка, калі за плячамі ўсяго дваццаць пяць, як у Сямёна. А непрыемнасці... У каго ж іх у жыцці не бывае? Толькі вось пытанне: ці варта доўга пра іх памятаць? Стары неяк асабліва мякка і зычліва пазіраў на Сямёна. Яны выйшлі з аўтобуса, крочылі да прахадной. Насустрач ім несла-ся з дынаміка песня. Яе Сямён чуў і раней, ды не звяртаў увагі на словы. А тут майстар раптам спыніўся, моўчкі крануў яго за плячо і шматзначна кіўнуў на дынамік: паслухай! I гэтая пес-ня чамусьці адразу ўсхвалявала Сямёна. Прыемны тэнар спя-ваў пра тое, што сум — дарэмны і ён абавязкова знікне, калі будзеш адчуваць і любіць, як у апошні раз... Як у апошні раз... Нечаканаза лёгкай мелодыяй і простымі словамі Сямёну прыадкрыўся такі вялікі сэнс, што ён нават унутрана скалануўся. Сапраўды, колькі людзі беззваротна губ-ляюць у штодзённай мітусні бясконца дарагога, да чаго пры-выклі і да чаго неразумна абыякавы: і зеляніна дрэў іх не кра-нае, і блакіт неба, і вясновае паветра... Але ж толькі на хвіліну, на нейкае імгненне ўяві, што і пах зямлі, і шурпатая кара дрэ-ва, і вочы маці, з якіх струменіць непаўторная пяшчота, усё, усё, значнае і нязначнае, вось-вось знікне для цябе назаўсёды, толькі паспрабуй уявіць — і балюча, ой, як балюча, сціснецца сэрца ад журбы і горычы! I добра, калі шчымлівую журбу за-меніць упэўненая радасць: не, не ў апошні, яшчэ многа-многа разоў блакітны ранак абдыме цябе, сонечныя дні сагрэюць і су-цешаць, і' ціхі змрок прапяе твае песні. Толькі не абдзялі сябе гэтым шчасцем, не дай засланіць дробнаму і нікчэмнаму цу-доўны свет, прагна, да самазабыцця дыхай пахам роднай зям-лі — так дыхай, каб п'янеў, каб кроў яшчэ мацней стукала ў жылах: не ў апошні, не ў апошні раз... (518 слоў) Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Зборнік экзаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове для агульнаадукацыйных устаноў (ўзровень агульнай сярэдняй адукацыі). Тэксты для пераказаў. 2007 Отсканировано и вычитано Андреем Суворовым |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.