|
Пераказ: Сёмае акно - Экзаменационные изложения и пересказы для 11 класса по белорусскому языку.У снах, як і ў жыцці, няма логікі і паслядоўнасці. Позняй восенню снілася мне надоўга запомненая сонечная вясна. Над зацягнутым бросняю 1 і жабурыннем берагам сажал-кі да самай вады схіліліся старыя дуплаватыя вербы. Іх тонкія косы, усыпаныя мяккімі жоўтымі чмялямі коцікаў, купаюцца ў зялёнай вадзе. Крумкае, крэкча, заходзіцца на ўсе галасы жабіны хор. У прагалах бросні сінее чыстае неба, плывуць ру-жавата-белыя воблачкі. Яны аднолькавыя ў сажалцы і нада мною. На тым беразе сажалкі выцягнуліся ў самае неба дзве бе-лыя званіцы старасвецкага касцёла з пукатым чырвоным ку-палам, з каляровымі шкельцамі ў вузкіх акенцах. Сонечныя праменні ў іх пераліваюцца чырванню і золатам, чыстым бла-кітам і густой зелянінай. Увечары, пад месячным святлом кас-цёл здаецца лёгкім і дзівосным прывідам. Наўкола — высокі здзірванелы вал — старадаўняя абарона ад прыхадняў — дзікіх ордаў і крыжакоў. Я гайдаюся на вярбе. Яе голле ў наростах і гузырах рыпіць драчыным стогнам, кашлатыя коцікі хмеляць саладкаватым водарам і асыпаюцца дробненькім жоўтым пылам. Так пры-гожа наўкол, так светла, сонечна, лагодна і ціха, што ад замі-лавання аж хочацца заплакаць, усё і ўсіх любіць, быць ласка-вым і добрым, чулым і шчодрым, не злавацца і не крыўдзіць нікога... Я злажу з вярбы і караскаюся па крутым схіле вала наверх. Пад нагамі апаўзае адталая зямля і леташняя прэлая трава. Па ўсім вале пратаптана бітая сцежка. Сям-там старыя парэпаныя вербы схіліліся і перагарадзілі яе. Я гляджу наўкол. Да самых местачковых хат падышла паводка, заліла паплавы і грады, двары і нізкія вуліцы, выган і зарэчныя лугі, далёкія пясча-ныя выдмы 1, затапіла астравы, лазнякі і алешнікі, далёкія ду-бы па самую макаўку стаяць у вадзе. Рудаватая ад леташніх траў і гліністых берагоў паводка гайдаецца, драбіцца і зіха-ціць на сонцы, нібы друзачкі разбітых люстэркаў. Куды ні зір-неш, бялеюць чароды гусей, лапочуць крыллем, куляюцца ў ваду, а то з крыкам зрываюцца ў лёт і зноў плюхаюцца, зні-каючы ў вееры пырскаў. Следам за качарамі з сінімі пасачкамі на крылах плывуць чароды качак. Над паводкаю стаіць плё-скат, радасны птушыны грай і крык. Усе радуецца цяплу, ва-дзе і вясне, усё хоча жыць, кахаць і памнажаць свой род. Усё гэта ўмясціла адно слова в я с н а. На касцёльных званіцах — дзве вялізныя старыя буслянкі. Раз-пораз у іх залятаюць з клёкатам і сухім трэскам буслы, павольна махаюць шырокімі крыламі і з дзюбы ў дзюбу пера-даюць здабычу. Неба, вада і зямля іскрацца, пераліваюцца зі-хатлівым бляскам, пахнуць то праснаватым, то гаркавата-са-лодкім водарам коцікаў, лотаці і набрынялай чаромхі. Я стаю на вале і любуюся бязмежным вадзяным прасторам. Пад ім знікла пакручастая рэчка, і толькі дзе-нідзе гайдаюцца над вадою ледзь прыкметныя чубкі надрэчных кустоў ды ім-клівей струменіць вада на нябачным рэчышчы. Стаю, як зача-раваны, убіраю веснавое святло, колеры і пахі, шлюбна-тры-вожныя крыкі гусей, бусліны клёкат, краканне качак і суладнае крумканне, крэкты і стогны жабіных аркестраў у заброснелай сажалцы. Усё жывое святкуе адраджэнне, усё ўлюбёнае ў жыц-цё, у яго працяг, у веснавое разводдзе, у чысціню глыбокага неба, у зіхатліва-крыштальнае паветра. Вясна пачынае новы круг аднаўлення, радасна кліча да жыц-ця новыя пакаленні птаства і траў, лістоў і буйных зярнят, звяроў і мурашак, ідуць на нераст рыбы, з кветкі на кветку ляціць непрыкметны пылок, яго нясуць на сваіх ножках ня-стомныя пчолы — пачынаецца новы круг жыцця...
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Зборнік экзаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове для агульнаадукацыйных устаноў (ўзровень агульнай сярэдняй адукацыі). Тэксты для пераказаў. 2007 Отсканировано и вычитано Андреем Суворовым |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.