|
Пераказ: Ліпеньскія лісічкі - Экзаменационные изложения и пересказы для 11 класса по белорусскому языку.Міхасьстараннавыціраеногі, сцягваез галавышапкуі ўва-ходзіць у прапахлы лякарствамі бальнічны калідор. — Ізноў прыйшоў? — сустрэла яго цёця Паша. — Я ж табе казала — да мамы цяпер яшчэ нельга. Слабая яна. Убачыць цябе, пачне хвалявацца, плакаць. Ды і каранцін у нас. Міхась пераступае з нагі на нагу. — Цёця Паша, мне хоць бы адным вокам на яе глянуць. Голас Міхася дрыжыць, зрываецца, калючы камячок за-страе ў горле, а ва ўсёй яго маленькай постаці столькі пакуты і смутку, што цёця Паша нарэшце не вытрымлівае: — Ну добра, паглядзі ўжо на сваю маму. Толькі ўгавор: гля- неш на яе — і назад. Чуеш? Міхасьпрыціскаеццаносамдашыбы,зазіраеў палату, а сэр-ца ў яго б'ецца, нібы злоўленая ў сіло птушка.
Вайна сагнала людзей з родных гнёздаў, параскідала па ўсім свеце. Вось і Міхась з мамай прыехалі з Беларусі ажно сюды, у Забайкалле. Узяў іх тады да сябе дзед Ягор — вядомы на ўсю акругу паляўнічы. Нягледзячы на свае семдзесят гадоў, ён хо-дзіць лёгкай нячутнай хадой і мае вострае вока і слых. — Хутка маці твая паправіцца. Доктар сказаў, што падрамантуе як след яе сэрца, — усміхаючыся сваёй добрай усмешкай, суцяшаў дзед Міхася. Міхась бегаў штодзень у бальніцу і расказваў пра ўсё, што там адбывалася. — Кажаш, схуднела? — выслухаўшы Міхася, прамовіў дзед Ягор. — Падгадуем мы тваю маці, хай толькі хутчэй дадому вяртаецца. Вось і зіме хутка канец, сакавік ужо на парозе. Сакавік! Міхась успомніў, як штогод восьмага сакавіка ён з таткам прыносіў маці пралескі. Як радавалася яна гэтым першым вясновым краскам! А дзе ж ты возьмеш тыя кветкі сё-лета ў гэтым суровым заснежаным краі? — Што гэта ты нос павесіў? — глянуўшы на спахмурнелы твар Міхася, запытаў стары. — Пралескі мне патрэбны, дзед Ягор, — шчыра прызнаўся Міхась. Дзед Ягор памаўчаў нейкую хвіліну, а потым сказаў:
Цёплая крыніца сярод снягоў. Над крыніцай узнімалася па-ра, а па беражках зелянела травіца, жывая, вясёлая.
А вось. Бачыш раслінкі ў срэбным пушку? Гэта і ёсць забай-кальскія пралескі. Прынясём іх у хату, у цяпло, пачнём палі-ваць вадзіцай, і яны як бачыш пойдуць расці і зацвітуць. Міхась не верыў свайму шчасцю. «Гэты дзед Ягор сапраўд-ны чараўнік», — думаў ён, замілавана пазіраючы на старога. I вось нарэшце надышоў дзень, якога з такой нецярплівасцю чакаў Міхась. Мама ляжала ў ложку, калі дзверы раптам рас-чыніліся і ў палату ўвайшоў Міхась, несучы перад сабой букет сініх пралесак.
Дзякую, дзякую вам, мае родныя, — шаптала маці, па-глядаючы шчаслівымі вачыма то на Міхася, то на пралескі, то на дзеда. (533 словы) Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Зборнік экзаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове для агульнаадукацыйных устаноў (ўзровень агульнай сярэдняй адукацыі). Тэксты для пераказаў. 2007 Отсканировано и вычитано Андреем Суворовым |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.