Свёрстанная шпора со всеми изложениями по белорусскому языку за 11 класс в формате WORD спрятана в промежутке от 50го до 100го изложения.

Пераказ: Максімка - Экзаменационные изложения и пересказы для 11 класса по белорусскому языку.

Новае месца працы Нінінага таты — сямігадовая школа ў Замчышчы. Дзяцей у школе шмат, бо сюды ходзяць і вучні пятых-сёмых класаў з суседніх вёсак, дзе школы толькі пачат-ковыя. Іван Рыгоравіч з Нінай сталі на кватэру да старой, даў-но аўдавелай бабулі Хрысціны. Хата невялікая, але — на дзве палавіны, у другой, як тут гавораць, «чыстай», і пасяліўся но-вы настаўнік. Баба Хрысціна — цётка негаваркая, норавам — строгая, любіць парадак, каб усё было дагледжана, прыбрана, вымыта, у яе нават мянушка не якая-небудзь крыўдная, а га-наровая — «чысцюля». Ніне чысціня і парадак падабаюцца, яе мама таксама за гэтым вельмі сачыла. Але кепска тое, што баба Хрысціна не дазваляе Ніне вадзіць у хату дзяцей. У самой яе ўнукаў няма і яна, відаць, прывыкла да спакойнага, ціхага жыцця, — калі ніхто не замінае.

Вось і атрымалася, што з новымі сябрамі Ніна можа сустра-кацца для гульні-забавы толькі на вуліцы або ў хаце якой-не-будзь дзяўчынкі. Можа, з гэтай прычыны, што часта даводзіц-ца быць дома адной, Ніна дужа ўцягнулася ў чытанне кніг. Хоць вучыцца яшчэ толькі ў другім класе, а чытае ўжо зусім бегла, хутка, і кнігі ў школьнай бібліятэцы мяняе вельмі часта.

У тую незабыўную зіму, у самыя страшныя маразы дзеці ў школу не хадзілі: быў аб'яўлены, і надоўга, каранцін. Але настаў дзень, калі мароз крыху адваліўся, на дварэ памякчэла. I дзеці гэтай спрыяльнай акалічнасці не ўпускаюць. Вунь — бачыць Ніна праз акно — і Воўка цягне саначкі, пакоўзацца выйшаў. А саначкі ў Воўкі самыя лепшыя ў вёсцы — фабрыч-най работы, на металёвых палазках. Убачыла Ніна Воўку — і так жа ёй захацелася раптам пакоўзацца на саначках! Але сваіх у яе няма — ні саначак, ні лыжаў: тата яшчэ не купіў.

Ніна хуценька сунула ногі ў валёнкі, надзела паліто і шап-ку-вушанку, схапіла вязаныя рукавічкі і выбегла на вуліцу.

— Давай я цябе паважу! — падбягаючы да Воўкі, дружалюб- на прапанавала Ніна. — Давай! Аж туды — у канец вуліцы!

Хлопчык, было бачна, крыху разгубіўся ад такой нечаканай прапановы і адказаў не адразу.

— Ну ладна... Але толькі трохі...

Ён усеўся на санкі, крыху падкурчыўшы ногі, а рукамі ўча-піўся за крайнія планачкі насцілу.

Ніна уподбег пацягнула, а дзе вуліца хоць трохі ішла ўніз — дык і бегма. Дзяўчо імгненна разагрэлася, расчырванеліся шчокі, разгарэліся — ад задавальнення, ад радасці — вочы. А яшчэ і ад думкі, ад надзеі, можна нават сказаць — ад упэўне-насці, што Воўка наўзамен пакатае і яе, абавязкова пакатае, ну а як жа! Спярша — яна яго, а тады — ён яе, а пасля можна і яшчэ раз памяняцца месцамі.

Ніна пракаціла Воўку далёка за апошнія хаты, не прыпы-няючыся, акуратна развярнулася, шчасліва зіркнуўшы пры гэтым на пасажыра. А са школьнага двара на вуліцу выйшаў сам дырэктар, Адам Ігнатавіч. Ніна і на яго кінула шчаслівы пагляд, сказала «добры дзень!» і трохі збянтэжылася.

  • Вова! Ты гэта што? — спытаў у здзіўленні Адам Ігнатавіч. — Не ты Ніну, а яна цябе возіць? Ну і рыцар! Хіба рыцары гэ-так робяць, га?
  • Дык я... Дык гэта... яна сама... — заапраўдваўся прыса-ромлены «рыцар».
  • А мне зусім няцяжка! — выгукнула Ніна.

Воўка злез з санак і тузануў з рук дзяўчынкі павадок:

— Давай, мне ўжо трэба дадому!..

На твары Ніны можна было ўбачыць не проста здзіўленне, а разгубленасць.

  • Воўка, — сказала, крыху заступіўшы яму дарогу, — а ты дай мне трохі пакатацца на саначках. Я адразу ж іх табе пры-цягну.
  • Няможна, мама будзе сварыцца, — прагугнявіў Воўка.
  • Я ім нічога не зраблю! Я буду асцярожна, не бойся! Трохі пакатаюся і прыцягну. Дай, Воўка, ну дай!
  • Сказаў жа: няможна! — буркнуў насуплены гаспадар са-нак. Відаць, тое, што яго прысарамаціў дырэктар, ды не сам-насам, а пры Ніне, яму моцна сапсавала настрой і збудзіла не-прыязнасць да дзяўчынкі. Што трэба быць удзячным і за дабро плаціць узаемнасцю — гэтага хлапчук яшчэ не разумеў.
Ніне можна было ісці з Воўкам разам, у адзін жа бок, але яна не пайшла, засталася стаяць там жа, насупраць школы. Вялікая крыўда і яшчэ нешта — можа, пагарда, а можа, і злосць — затрымалі яе на месцы. Якое расчараванне і засмучэнне! Так спадзявалася і так шчыравала, з такой ахвотай і радасцю — і вось чым усё кончылася! (638 слоў)

  1. Нясвіжскі палац
  2. Камянецкая вежа
  3. Шчыт зямлі гарадзенска
  4. Палац у Ружанах
  5. Беларускі алімп
  6. Бортніцтва
  7. Курганы
  8. Скрозь стагоддзі
  9. Яшчэ адзін Міцкевіч
  10. Прадслава
  11. Рагвалод і Рагнеда
  12. Белавежа
  13. Зімой у лесе
  14. Навальніца на возеры
  15. Настасін гай
  16. Таямнічы свет
  17. Вясна
  18. Калі зацвітае чаромха
  19. Угрыбы
  20. Даль
  21. На такавішчы
  22. Партрэт сонца і мора
  23. Гаспадар таёжных маліннікаў
  24. Грыбні
  25. Руплівыя гаспадары
  26. Дзіўная рыба
  27. Таямнічы бугай
  28. Рэкс
  29. Салаўі
  30. Качкі
  1. Алені
  2. Жаваранак
  3. Губаты
  4. Адзінец
  5. Хахуля
  6. Медзведзяня
  7. Першы аблёт
  8. У вясеннім небе
  9. Сонечны алень
  10. Паядынак
  11. Як спакайней?
  12. Вось дык сустрэча!
  13. Цэнтр Сусвету
  14. Салодкае замарачэнне
  15. Сустрэча ў аўтобусе
  16. Залатая каса
  17. Пялёстак на ветры
  18. Эліта
  19. Каліна пад акном
  20. Ружы
  21. Валодзька
  22. У жніво
  23. Трэція пеўні
  24. Дзед і ўнук
  25. Калыхалася хвалямі рунь
  26. У першы дзень
  27. Дняпроўская чайка
  28. Выпадак на паляванні
  29. Дажынкі
  30. Адналюб
  1. Сваё
  2. Пасадка
  3. На сенакосе
  4. Лялечка
  5. Людская ўвага і ўдзячнасць
  6. Шчасце
  7. Сустрэча
  8. Балотны агонь
  9. I за гарою пакланюся
  10. I надыходзіць дзень
  11. Хлеб
  12. Ліпеньскія лісічкі
  13. Міхасёвы пралескі
  14. Данілкаў бунт
  15. Галя
  16. Дружба
  17. Ля жывой крыніцы
  18. Дубава сястра
  19. Прысуд
  20. Доўгачаканае паведамленне
  21. Першыя ўрокі
  22. Максімка
  23. Рыцар Воука
  24. Залатое сэрца
  25. Сёмае акно
  26. Зімовыя сны
  27. Мянтуз
  28. Мама
  29. Шчаслівая
  30. Алтар жыцця
  1. Брыгадзірша
  2. Запаветная мара
  3. Мара здзейсніцца
  4. Скрыпачка
  5. Музыка
  6. Артыстка
  7. Скрыпка
  8. Эх, мастацтва
  9. Белая гліна
  10. Выстаўка
  11. На першай рэпетыцыі
  12. Абуджэнне
  13. Вальс Шапэна
  14. Дзед
  15. Сіла слова
  16. Пытанне
  17. Белы шпіц
  18. Прыпар
  19. Дачка Марыйка
  20. Подзвіг
  21. Сустрэча праз сорак гадоў
  22. Ёсць такі камень
  23. За сто кіламетраў на абед
  24. Бульба
  25. Алёшка
  26. Лань






© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.