|
Пераказ: Камянецкая вежа - Экзаменационные изложения и пересказы для 11 класса по белорусскому языку.Так склалася, што гэты болын як сямісотгадовы помнік стаў своеасаблівым апазнавальным знакам і абярэжным сімвалам Белай Русі. Адлятаючы ў вырай, птушкі знарок робяць разві-тальны аблёт чырвонага слупа Белай вежы, каб надоўга запом-ніць галоўную прыкмету роднай зямлі. Вяртаючыся з далёкіх краёў, найперш шукаюць гэты сімвалічны арыенцір. Цэлы і непарушны ён — значыць, усё добра і спакойна на роднай Бе-ларусі. Калісьці даўным-даўно ляжаў тут чароўны камень. Валодаў ён незвычайным дарам — дапамагаць бедным людзям. I тыя часта карысталіся яго спагадлівасцю, прасілі парады, дапа-могі. А то і хлеба. Прынясуць вечарам сякую-такую ахвяру і папросяць: «Камень-камянец, дай на заўтра хлябец. Цяжка стала жыць, няма чым дзяцей карміць». А ранічкай ляжыць на камені бохан. Ды нейкі неразумны чалавек вырашыў выпрабаваць чароў-ную сілу каменя. Прыйшоў да яго без ахвяры і злосна загадаў: «Камень-камяніска, аддай сваё залаціска. Яно ў цябе без дзела ляжыць, а мне з ім будзе добра жыць». Абурыўся ад гэткага нахабства камень і праваліўся скрозь зямлю. А за сабой і сквапнага чалавека пацягнуў. Толькі глыбокі калодзеж утва-рыўся. А назва мясцовасці засталася — Камянец. Засцярога тутэйшых жыхароў ад войнаў, якія знішчаль- та першая на Беларусі мураваная вежа. Як сведчыць Галіцка-Валынскі летапіс, горад Камянец быў заснаваны ў 1276 годзе валынскім князем Уладзімірам Васіль-кавічам — «вялікім кніжнікам і філосафам». Уладзімір дару-чыў майстру Алексу падшукаць месца для будучага абярэжна-га горада і пабудаваць там каменны слуп вышынёй 17 сажняў. Вежу, якую назвалі яшчэ стаўпом Уладзіміра, абкружаў глыбокі роў і вал з умацаваннямі. Але ў 1903 годзе падчас аб-наўлення помніка ўсё гэта знікла. Лёгкасць, стромкасць, гатычная зграбнасць робяць вежу асабліва велічнай і вабнай — сапраўднай шляхцянкай. Гэта падкрэслівае і своеасаблівы арнамент з вузкіх акенцаў-байніц, падобных нааркі ніш, стрэльчатых вокнаў. Галаву прыгажуні, як шахматную ладдзю, вянчае вялікая карона з 14 зубцоў. Кожны з іх пазначаны назіральнай шчылінай. Маючы 30 мет-раў увышкі, летапісны Камянецкі стоўп толькі на 5 метраў ніжэйшы за сярэдні неф 1 знакамітага сабора Парыжскай Бо-жай Маці. Па лесвіцы, што ўецца ўнутры тоўстай сцяны, можна тра-піць на самы верх вежы, на яе былую баявую пляцоўку. Ад-сюль адкрываецца непаўторны краявід, можна працягнуць ру-ку для павітання з сонцам альбо мігатлівымі знічкамі-зоркамі. Калі жахае над ёй маланка і пагрозліва грукоча па небе сва-ёй калясніцай сівабароды Пярун, гэты стоўп, нібы грамнічная свечка, аберагае нашу зямлю і яе насельнікаў ад разбуральных праяў стыхіі і людской бяздумнасці. Камянец заўсёды меў асаблівае значэнне як памежнае ўма-цаванне і важны гандлёва-рамесны цэнтр. Ен ляжаў на галоў-ным беларускім купецкім гасцінцы, які звязваў Брэст з Ор-шай. Адсюль гандлёвыя дарогі разыходзіліся на ўкраінскія, польскія і прыбалтыйскія землі. Праз Камянец праходзіў ка-ралеўскі шлях з Кракава ў Вільню. Зведаў Камянец і ваенную жорсткасць. Посвістам стрэл, звонам падкоў і мячоў, ваяўнічымі воклічамі не раз агучвала-ся ягонае наваколле. I душу веялі ад цела тут таксама не раз. Горад спусташалі крыжакі, прусы, шведы. Але адважныя ка-мяняне дастойна адпомсцілі сваім крыўдзіцелям-крыжанос-цам. У складзе Берасцейскай харугвы яны пераможна змагалі-ся пад Грунвальдам. Хоць горад быў неаднаразова спалены і разрабаваны, ды вежа Уладзіміра выстаяла, вытрымала. Сум-ленна зрабіў сваю справу майстар Алекса. Набыўшы сёння першапачатковы цёмна-чырвоны колер, ве-жа працягвае сваю вартаўнічую вахту. Кожным трымцівым до-світкам супакойным полымем свечкі ўзносіць малітву — за мір і спакой на нашай зямлі, за зладжанасць і суладдзе між людзь-мі і ў іхніх душах. I рабіць гэта будзе да скону часу. (546 слоў) Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Зборнік экзаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове для агульнаадукацыйных устаноў (ўзровень агульнай сярэдняй адукацыі). Тэксты для пераказаў. 2007 Отсканировано и вычитано Андреем Суворовым |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.