|
Пераказ: На такавішчы - Экзаменационные изложения и пересказы для 11 класса по белорусскому языку.Зноў тужліва закігікала на бліжнім балоце кнігаўка і высо-ка ў небе дробненька замаркатаў бакас. Ім весела абазваўся сваім пругкім посвістам краншнэп. I раптам пасля гэтага ўсё сціхла, заглухла, нібы на зямлі не засталося нічога жывога. Калісьці дзядзька Ціхон растлумачыў мне, што такі пера-пынак, такое агульнае маўчанне бывае ў птушак вясною што-раніцы. I якраз незадоўга перад усходам сонца. Стараючыся не зварухнуцца, я пазіраў праз калматыя шчы-ліны будана туды, дзе хвіліны дзве таму назад заўважыў цеце-рука. Ён па-ранейшаму стаяў незварушна, высока падняўшы галаву, насцярожаны, маўклівы. I зусім блізка! Нарэшце ён залопаў крыламі і зашыкаў, падскокваючы на месцы. Яшчэ праз момант галава яго прыгнулася, хвост разгар-нуўся шырокім веерам. Звонка клекатнула ў яго горле... Праклінаючы сябе за нястрымную паляўнічую страсць, якая часта глушыць у табе ўсё разумнае і чалавечае, я ў нейкай ліхаманцы прасунуў рулю 1 між яловых лапак і націснуў на спуск... Цяпер я мог варушыцца. Той, каго я доўгі час сцярогся, ляжаў нерухома чорнай купінай. I я варушыўся, прыглядаўся да ўсяго, што робіцца на такавішчы. Стараўся заглушыць ней-кае нядобрае, нават брыдкае пачуццё да самога сябе. Я ча-мусьці нецярпліва пачаў чакаць, калі ж грымне са сваёй ла-манкі 2 дзядзька Ціхон. Ужо ўзышло сонца, і мне ўсё відаць было вельмі добра. На вялікай паляне, акаймаванай маладым бярэзнікам, такавала каля дзесятка цецерукоў. Каля другога будана адбывалася са-праўдная вайна. Біліся два цецерукі. Яны, як каршуны, люта каціліся адзін на аднаго, у паветры белымі маланкамі мільгалі разгорнутыя вееры хвастоў, мне здалося, што нават лятала пер'е. Потым адзін цецярук прыгнуў галаву і рынуўся ад дру-гога наўцёкі проста ў будан дзядзькі Ціхона... Пераможца ўзняўся ў паветра, каб зараз жа сесці на самым версе дзядзька-вага збудавання. I толькі ён сабраўся ўрачыста заспяваць, як пераможаны выскачыў з другога боку будана і памчаўся ад яго як мага далей. Няўжо дзядзька Ціхон не бачыў, не чуў, што рабілася каля яго будана, што робіцца зараз над яго галавой? Гэта ж можна ціхенька працягнуць угору руку і схапіць разбойніка жывога за ногі! Чаго дзядзька Ціхон марудзіць? Ці не здарылася што з ім? Бо як ён, здаровы, мог спакойна вытрымаць гэтае буша-ванне неўгамаванай дзічыны!.. Сонца значна паднялося над небасхілам. Такаванне канча-лася. Цецерукі адзін за адным разляталіся з паляны. Адчуўшы позні час, шыбануў у лес і цецярук дзядзькі Ціхона. I тады з будана паказаўся гаспадар. — А я ўжо думаў, што вы заснулі. Нават горш, можа, захварэлі. Чаму вы не стралялі? Дзядзька Ціхон хораша ўсміхнуўся сам сабе. Адказаў, чап-ляючы на плячо стрэльбу. — Настраляўся я, брат, за свой век. А тут ніяк не мог узняць стрэльбы. Бачыў? Яны ж дурэлі і ганяліся адзін за адным, як дзеці!.. (416 слоў) Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Зборнік экзаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове для агульнаадукацыйных устаноў (ўзровень агульнай сярэдняй адукацыі). Тэксты для пераказаў. 2007 Отсканировано и вычитано Андреем Суворовым |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.