|
Пераказ: Выпадак на паляванні - Экзаменационные изложения и пересказы для 11 класса по белорусскому языку. — Сястра! Я нічога не бачу. У мяне ў вачах толькі белы туман! аслеп. Яму стала горача. Слых яго ўлавіў, як медсястра некага ўстрывожана клікала... А потым ён успомніў сонечны дзень. Гэткія дні бываюць у канцы жніўня і на пачатку верасня. Сын Павел усё ж прымусіў, угаварыў бацьку пайсці на паля-ванне на качак. I ён згадзіўся, выбраў вераснёўскі пагодны ад-вячорак, дастаў старую аднастволку, знайшоў чатыры патро-ны да яе і павёў сына да рэчкі, на старыцы. 3 крыкам падхопліваецца на крыло, імклівым зігзагам узві-ваецца ўгору з куп'я бакас. Стрэліць бацька не паспявае. Акрамя бакаса, болын ні на што ім не пашанцавала, і сын засмуча-ны, хаця Кулеш даў яму два разы стрэліць. I ў гэты час ад алешніку роўна, не хаваючыся, ляцяць дзве птушкі. Ляцяць крыху далекавата, упэўнена і спакойна. Ку-леш ускідае стрэльбу, страляе і бачыць, як адна птушка камячком падае ў траву. Дзікі голуб, горлінка, нават не ўцякае ад іх, сядзіць, пры-паўшы на перабітае крыло, і круглае яго вока здзіўлена і балю- ча глядзіць на людзей. — Горлінка, — гаворыць Кулеш і адчувае, як прыкра само-му, што не стрымаўся, што страляў. Навошта ім гэтая прыго-жая лясная птушка. Галубы гэтыя любяць сядзець на вяршы-нях дрэў на ўсходзе і на захадзе сонца. Стройныя, быццам вытачаныя, нерухомыя. Кулеш нагінаецца, бярэ ў рукі птушку. Крыло само падае, але шрацінка папала ў цела пад ім, і таму крылом птушка не можа варухнуць. На зямлі яна прападзе. — А мы забяром яе дадому! Хай жыве ў нас! Павел па-дзіцячаму рады, што ў яго будзе жывая цацка, свой дзікі голуб. Дадому ён бяжыць амаль подбегам перад бацькам, задаволены і шчаслівы, што ёсць здабыча. Кулеш скіроўвае на агароды, каб зайсці на двор непрыкметна для людзей. Маці Люба сварылася тады на яго з-за падстрэленага галубка. — Дзіця магло пацешыцца. А ты, стары чалавек, узяў пад-стрэліў птушку. Куды ж цяпер яе? Ян маўчаў, гаварыць не было чаго. Пасяліўся дзікі голуб жыць на дварэ пад перавернутай скрыняй. Пакрысе голуб ажыў, пачаў кляваць зерне, піць ва-ду. I калі аднойчы Паўлік прыпадняў скрынку, ён выбег з-пад яе і ўзляцеў на яблыню.
— Назад ты яго не зловіш. Паляціць ён сваіх шукаць. Пара ім у чароды збірацца і адлятаць. Але не адляцеў дзікі голуб, якому давялося пабыць пры ча-лавеку. — Што ж ён сабе думае? Калі не адляціць, прападзе ж зі-мой, — бедавала старая Люба. А Паўлік падсыпаў круп, і голуб прылятаў карміцца, зля-таў з даху на плот, з плота на зямлю і па-гаспадарску разгуль-ваў па двары... Чамусьці гэты выпадак, гэты паход з сынам успомніўся Ку-ляшу зараз. Можа, і не было больш магчымасці пабыць вось так разам. Пахадзіць па траве на аселіцы, адпачываць пад лазо-вым кустом. Увесь час Кулеш быў на рабоце, МТС брала сваё, жыць даводзілася не дома. I Павел вырас сам па сабе, выву-чыўся, стаў вялікім чалавекам, цяпер зрэдку ў госці прыяз-джае. Цяпер у сына з бацькам няма часу. Але Куляшу хацела-ся, каб прыехаў сын. Гэтак жа, як і калісьці сыну пайсці з ім на паляванне. (501 слова) Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Зборнік экзаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове для агульнаадукацыйных устаноў (ўзровень агульнай сярэдняй адукацыі). Тэксты для пераказаў. 2007 Отсканировано и вычитано Андреем Суворовым |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.