Свёрстанная шпора со всеми изложениями по белорусскому языку за 11 класс в формате WORD спрятана в промежутке от 50го до 100го изложения.

Пераказ: Рэкс - Экзаменационные изложения и пересказы для 11 класса по белорусскому языку.

Кастусь Трахімчык сядзіць каля агню і ломіць аб калена су-хенькае галлё. Другі паляўнічы — Аляксей Шусцік — ляжыць на хваёвых лапках і глядзіць у шэрае неба. Прыпёршыся пля-чыма да хвойкі, сядзіць трэці паляўнічы — Павел Бурш. Муж-чыны зрэдку перакідваюцца словамі.

— Што, стаміўся, Рэкс? — спытаў Павел Бурш.
Сабачка падняў галаву, зірнуў на гаспадара і вільнуў хвастом.

  • Трэба ж папрыдумляць такія імёны сабакам: Рэкс, Каз-бек, — павярнуўся на жывот Аляксей. — Во ў майго — Жулік. I проста, і гучна, і зразумела.
  • Не я прыдумляў... Ён мне дастаўся з такім імем, — адка-заў Бурш і спытаў у Шусціка: А ты ведаеш, што такое Рэкс? Не? Цар — па-лацінску. Праўду я кажу, Рэкс?

Сабака ўстаў. Віляючы хвастом, падышоў да гаспадара і па-лажыў галаву яму на калена.

— Мы тады стаялі пад Варшавай. Аднае раніцы пайшлі гітлераўскія танкі ў наступленне. Нашы падбілі некалькі. Кінуліся мы да падбітых. I раптам разам з людзьмі выскачыў з аднаго танка вось ён, — пагладзіў Бурш Рэкса.

Мне і яшчэ аднаму аўтаматчыку загадалі потым адвесці па-лонных у тыл. Вярнуліся мы ў часць гадзіны праз тры. Акру-жылі нас салдаты ў бліндажы і давай разглядаць Рэкса. Кож-ны разумеў: нічым яно, нямое стварэнне, не вінавата, што служыла фашыстам. I ўсе з ахвотай падносілі сабаку есці, хто што меў. Але Рэкс толькі пазіраў ім у вочы, а да ежы не дакра-наўся.

I зусім выпадкова Рэкс назаўтра ўзяў есці з маіх рук. Мы сядзелі ў бліндажы і абедалі. Я адкусіў кусок хлеба, намазана-га кансервамі, і працягнуў Рэксу.

— На, кажу, пакаштуй нашых салдацкіх харчоў.

Рэкс устаў, падышоў павольна, узяў з рукі хлеб і праглы-нуў. Салдаты аж есці перасталі ад здзіўлення. «Узяў, узяў», — зарадаваліся.

— А што я гаварыў, — прагаладаецца, будзе есці, — сказаў
адзін салдат, адрэзаў лустачку хлеба, намазаў кансервамі
і таксама падаў Рэксу.

Сабака не дакрануўся. Тады салдат аддаў лустачку мне, але і з маіх рук сабака болын не ўзяў.

— А ты адкусі і дай з рота, — параілі.

Я так і зрабіў. Рэкс узяў хлеб, з'еў, завіляў хвастом і яшчэ глядзіць.

Рэкс браў толькі з маіх рук. I хутка ён так прывык да мяне, што на крок не адставаў: куды я — туды і ён. Пайду па суп, і ён побач з кацялком у зубах па сваю порцыю ідзе. Лягу спаць, і ён каля мяне ўкладваецца.

Аднойчы ў цёмную ноч пайшлі мы па языка. А ноч — хоць ты ў вока пальцам калі. Азірнуўся я паглядзець, ці не адстаў напарнік... Тут раптам на плечы мне фашыст наваліўся. I адра-зу за горла схапіў. Таксама, мабыць, па языка поўз.

Крутнуўся я, вылузаўся наверх. Валтузімся: то я пад ім, то ён пада мною, зморваем адзін аднаго, а голасу не падаём. I рап-там я адчуў, што аслаблі рукі ворага, пальцы расшчаміліся. Вывернуўся я наверх, гляджу: мой Рэкс, вось гэты малайчына, схапіў фашыста за шыю і трымае. Я хуценька заткнуў яму рот, каб не нарабіў крыку. А тут і мой напарнік падаспеў. Скруцілі мы рукі паганцу і пацягнулі за сабою.

Так мы з Рэксам і не расстаёмся з таго часу. Скончылі вайну, прыехалі на маю радзіму і трэці год жывём тут. Праўда, Рэкс?

Сабака, як быццам у знак згоды, лізнуў гаспадарову руку. (502 словы)



  1. Нясвіжскі палац
  2. Камянецкая вежа
  3. Шчыт зямлі гарадзенска
  4. Палац у Ружанах
  5. Беларускі алімп
  6. Бортніцтва
  7. Курганы
  8. Скрозь стагоддзі
  9. Яшчэ адзін Міцкевіч
  10. Прадслава
  11. Рагвалод і Рагнеда
  12. Белавежа
  13. Зімой у лесе
  14. Навальніца на возеры
  15. Настасін гай
  16. Таямнічы свет
  17. Вясна
  18. Калі зацвітае чаромха
  19. Угрыбы
  20. Даль
  21. На такавішчы
  22. Партрэт сонца і мора
  23. Гаспадар таёжных маліннікаў
  24. Грыбні
  25. Руплівыя гаспадары
  26. Дзіўная рыба
  27. Таямнічы бугай
  28. Рэкс
  29. Салаўі
  30. Качкі
  1. Алені
  2. Жаваранак
  3. Губаты
  4. Адзінец
  5. Хахуля
  6. Медзведзяня
  7. Першы аблёт
  8. У вясеннім небе
  9. Сонечны алень
  10. Паядынак
  11. Як спакайней?
  12. Вось дык сустрэча!
  13. Цэнтр Сусвету
  14. Салодкае замарачэнне
  15. Сустрэча ў аўтобусе
  16. Залатая каса
  17. Пялёстак на ветры
  18. Эліта
  19. Каліна пад акном
  20. Ружы
  21. Валодзька
  22. У жніво
  23. Трэція пеўні
  24. Дзед і ўнук
  25. Калыхалася хвалямі рунь
  26. У першы дзень
  27. Дняпроўская чайка
  28. Выпадак на паляванні
  29. Дажынкі
  30. Адналюб
  1. Сваё
  2. Пасадка
  3. На сенакосе
  4. Лялечка
  5. Людская ўвага і ўдзячнасць
  6. Шчасце
  7. Сустрэча
  8. Балотны агонь
  9. I за гарою пакланюся
  10. I надыходзіць дзень
  11. Хлеб
  12. Ліпеньскія лісічкі
  13. Міхасёвы пралескі
  14. Данілкаў бунт
  15. Галя
  16. Дружба
  17. Ля жывой крыніцы
  18. Дубава сястра
  19. Прысуд
  20. Доўгачаканае паведамленне
  21. Першыя ўрокі
  22. Максімка
  23. Рыцар Воука
  24. Залатое сэрца
  25. Сёмае акно
  26. Зімовыя сны
  27. Мянтуз
  28. Мама
  29. Шчаслівая
  30. Алтар жыцця
  1. Брыгадзірша
  2. Запаветная мара
  3. Мара здзейсніцца
  4. Скрыпачка
  5. Музыка
  6. Артыстка
  7. Скрыпка
  8. Эх, мастацтва
  9. Белая гліна
  10. Выстаўка
  11. На першай рэпетыцыі
  12. Абуджэнне
  13. Вальс Шапэна
  14. Дзед
  15. Сіла слова
  16. Пытанне
  17. Белы шпіц
  18. Прыпар
  19. Дачка Марыйка
  20. Подзвіг
  21. Сустрэча праз сорак гадоў
  22. Ёсць такі камень
  23. За сто кіламетраў на абед
  24. Бульба
  25. Алёшка
  26. Лань






© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.