|
Пераказ: Медзведзяня - Экзаменационные изложения и пересказы для 11 класса по белорусскому языку.Ён быў тады маленькім цёплым камком — схаваеш у ру-кавіцу, — калі паявіўся на свет у бярлозе маці, вялікай бурай ласкавай мядзведзіцы, ад якой і зімою пахла — ён успомніць тыя пахі пасля і будзе памятаць увесь час! — мёдам, ягадамі, травой, грэчкай, птушкамі, мурашкамі, тухлаватым мясам, — усім тым, што яна ела на волі і што цяпер ён ссаў разам з цёп-лым густым салодкім малаком, якога ў маці для яго аднаго было ўволю. Не ведаў ён, што маці легла позна: доўга шукала ў пушчы зручнае месца і знайшла яго пад вялікім яловым вываратнем, у такім гушчары, што і камар летам не заляціць. Не ведаў ён, што і зіма была лютая, што недзе пасля Новага года вызверыўся мароз, не адпускаючы, і ноччу, страляючы па лесе, ён лез пад скуру з такім імпэтам, што яго грэла маці, прыціснуўшы мяккімі цёплымі лапамі да сябе, аж пакуль у бярлозе не стала цёпла — пайшоў снег, не сціхаючы ні днём ні ноччу. Снег зраўняў зямлю, закідаў усюды сляды, і можна было спокойна чакаць вясны. Але той раніцай, калі ў маленькай адтуліне ў бярлозе за-іскрылася золатам сняжынка — даўно ўжо ў яго прарэзаліся вочы — і каля яе пажаўцеў іней — узышоўшы, праз густыя, цяжкія ад снегу яловыя лапкі прабілася калючае сонца, ён — яму было ўжо каля трох месяцаў — пачуў рэзкі пах дыму ад та-бакі — пачуў першы раз чалавека... Пачула і маці, але была спакойная — таўханула толькі: маўчаць!.. Трэба было выча-каць. Сабак не было чуваць, і маці думала, што бяда магла мінуць, абысці краем. А выскачыць на снег у такі мароз і апы-нуцца ў лесе між людзей і ваўкоў — нажыць яшчэ горшую бяду. Пасля ў лежбішча аднойчы зноў густа дыхнула дымам. Яго нёс вецер, выючы над галавой, рассыпаў па лесе са снежным свежым пылам, але яго можна было пачуць у бярлозе: мядз-веджы нос не такое ўловіць. Яны не спалі, але не пакідалі бяр-логі. Ён ціснуўся да маці, яна была наструненая, але спакой-ная: перачакаюць. Тады пачала ўжо грукаць зямля, як усё роўна кідалі з пня сосны; вецер часцей даносіў рокат і густы пах гару ад машын... Назаўтра зямля звінела, бразгала і грымела. Усё бліжэй і бліжэй... А яна, ягоная маці, старая мядзведзіца, ляжала і ляжала, прыціскаючы яго да сябе. А калі выскачыла, было позна — пабегла і сослепу ці з гарачкі лўчыла пад гусеніцы. Калі ўсё адразу сціхла, ён згледзеў, што стаіць сярод лесу, а вакол людзі. Ідуць да бура-чырвонай плямы на снезе і да яго. Ціха-ціха ідуць, чуваць толькі, як скрыпіць у іх снег пад на-гамі. Ён яшчэ хацеў уцячы, рвануць з гэтага людскога круга — хто дагоніць мядзведзя, калі ён пусціцца бегчы, хоць і ма-лы, — але са страху — знайдзі каго больш палахлівага, чымся мядзведзь — ці па сваёй, можа, маладой дурноце — які ён яшчэ мядзведзь у тры месяцы — ён крутнуўся ў адзін бок, у другі і... замёр на месцы, прыліпшы да снегу, як да мацерынага жывата. Людзі доўга не чакалі: крычучы, яны накрылі яго адразу бры-зентам, пасля закруцілі ў яго — брызент пахнуў дымам ад та-бакі, хлебам, салёнай траской — ён не чуў такога паху — і па-неслі. Як ён пішчаў, стрэпаючы лапамі па брызенце! Кінулі спачатку, відаць, у кабіну цягача, бо было горача, калі калы-хала ў дарозе, пасля, мусіць, у кузаў машыны, як цяпер, бо стала раптам зноў холадна пад брызентам, свістаў адусюль ка-лючы вецер і ныў падыспадам матор. Ён тады, малы, без маці, раптам супакоіўся: не хацелася ні пішчаць, ні драпаць лапамі брызент, і, калі яму зрабілі дзірку ў брызенце для носа, каб не задыхнуўся, і нехта смелы паднёс яму ў руцэ пад нос пячэн-не, — ён нават на яго не глянуў... (574 словы) Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Зборнік экзаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове для агульнаадукацыйных устаноў (ўзровень агульнай сярэдняй адукацыі). Тэксты для пераказаў. 2007 Отсканировано и вычитано Андреем Суворовым |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.