|
Пераказ: Галя - Экзаменационные изложения и пересказы для 11 класса по белорусскому языку.Было гэта ў дзевятым класе. Міша на веласіпедзе вяртаўся з баравікоў. Поўны кош іх быў прывязаны набагажніку. Марс — Міша без яго ніколі не выходзіў у лес — бег то збоку, то ззаду, то наперадзе, выбіраючы дарогу аднаму яму вядомай сабачай логікай. Ён і даў знаць, што некага запыніў. Міша прыставіў веласіпед да альхі, перайшоў цераз канал і пабег на голас. Яны сядзелі адзін насупраць аднаго — невялічкі, месяцаў чатырох, рыжы з белым каўнерыкам на шыі бабёр і Марс. Марс сядзеў на траве, шырока расставіўшы пярэднія лапы, спінай да канала, загароджваючы бабру дарогу да вады. Бабёр стаяў на ўсіх чатырох, натапыраны даўгімі чорнымі валасамі, не спус-каючы маленькіх, як канаплянае зерне, вочак з сабакі. Ен толь-кі бліснуў імі на падышоўшага Мішу і зноў утаропіўся ў саба-ку. У ім ён бачыў свайго галоўнага ворага. Марс, узрадаваны падмогай, кінуўся быў да гаспадара, і бабёр тут жа рвануў на прарыў — кароткімі, няўклюднымі скачкамі ён мала што не дабег да канала, як яго дагнаў Марс і шкуматнуў за хвост. Ба-бёр адчайна піснуў, і ярасна рвануўся ўсім целам назад на саба-ку, і дастаў таго за нагу. Марс заекатаў, але насядаць на бабра стаў болын рашуча і люта. Толькі Мішаў голас трохі супакоіў яго. Сабака і бабёр занялі такія ж пазіцыі, як і раней, толькі ўжо бліжэй да канала. Але цяпер бабёр паспакайнеў. Не звяр-таючы ўвагі на Марса, ён стаў залізваць рану на хвасце. Марса гэта спачатку злавала, потым і ён суцішыўся, кідаючы позіркі на Мішу: «Ну, што ты з яго возьмеш?» Міша схадзіў да веласіпеда, узяў кавалак хлеба і сала, што браў з сабой у лес і не з'еў. I сабаку, і бабра застаў там, дзе пакінуў. Падзяліў і хлеб, і сала на дзве долі. Марс сваю долю з'еў адразу, бабёр толькі бліснуў на сваю, але не крануў. Міша падсунуў хлеб і сала палкай пад самы нос яму. Бабёр чмыхнуў, але не ўзяў. «Можа, ты саромеешся пры нас есці. Тады мы пойдзем», — сказаў Міша і паклікаў Марса. Назаўтра Міша зноў прыехаў на тое месца. Ні хлеба, ні сала не было. Не было відаць і бабра. На гэты раз Міша ўзяў з сабой морквы і высыпаў яе на траву. На наступны дзень морквы так-сама не стала. На пясчаным спуску ў канаву Міша ўбачыў све-жыя адбіткі лапак бабра. А яшчэ на наступны дзень Міша ўба-чыў і яго самога. Ён сядзеў на беразе, але, як толькі Міша пачаў падыходзіць да яго, нырнуў у ваду. Нырнуў, але далёка не паплыў. Міша прысеў на траву і хвілін праз дзесяць убачыў вусатую морду: бабёр вылазіў на бераг. Цяпер Міша раскідаў моркву так, каб яна ляжала ланцужком адна за адной і аж да яго. Бабёр з'еў адну, другую, трэцюю, але тыя, што былі блізка да Мішы, узяць не адважыўся... Так пачалася гэтая дружба. Бабёр прывык да Мішы, ён ужо чакаў, калі паявіцца той з морквай, пачаў браць моркву ў яго з рук. Было пацешна назіраць, як той упіраецца лапкамі, ста-раючыся вырваць морквіну з Мішавай рукі. Дома недзе ёсць фотакартка, як бабёр ваюе з Мішам за морквіну. Аднойчы яны прыйшлі на канаву ўдвух з Віцем Крываносам, ён таксама ха-дзіў у дзевяты клас. Узялі з сабой фотаапарат, і Віця зрабіў не-калькі кадраў. (486 слоў)
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Зборнік экзаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове для агульнаадукацыйных устаноў (ўзровень агульнай сярэдняй адукацыі). Тэксты для пераказаў. 2007 Отсканировано и вычитано Андреем Суворовым |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.