|
Пераказ: Зімовыясны - Экзаменационные изложения и пересказы для 11 класса по белорусскому языку.Вольнымі днямі, калі Міколкаў бацька адпачываў і не ез-дзіў на паравозе, Міколка з бацькам ішлі на рэчку, якая праця-кала недалёка ад станцыі. Тут лавіліся добрыя акунькі, трап-лялі шчупакі на шнур, часам пападаўся дробны сом. А болып за ўсё лавіліся плоткі. Цэлымі стайкамі хадзілі яны пад лазо-вымі кустамі, пабліскваючы на сонцы срэбнай луской. Толькі знай закідвай вудачку. Неяк у вольны дзень пайшлі рыбу лавіць на раку. Хоць дзед і не меў асаблівай прыхільнасці да гэтага занятку, але паколь-кі ён быў вольны і хацелася яму крыху прайсціся, дык і далу-чыўся да рыбаловаў. Тыя ў вадзе плёскаюцца, а дзед на беразе сядзіць ды парады дае. Спачатку Міколка з бацькам з таптухай цялёпкаліся, а по-тым узяліся рукамі плотак лавіць паміж карчоў. I намацаў тут бацька няйначай як ментуза. Вядома, мянтуз слізкі, цяжка яго рукамі ўзяць. Бацька Міколку на дапамогу клікнуў. Ловяць рукамі, між карчоў шаруюць. Але як ты яе ні бяры, выслізгваецца, ды годзе. Выслізгваецца ад Міколкі, падаецца пад карчом да бацькі. Ад таго зноў назад. Бацька яшчэ спрытней бярэцца за ментуза. Але нічога не выходзіць. А дзеда тут ужо і нясцерп бярэ, дужа ж тым менту-зом зацікавіўся. Трэба-такі сказаць, што дзед падабаў рыбу, ды яшчэ такую, як смажаны мянтуз. I вось аж усхадзіўся на беразе дзед, забегаў. I піпка ў яго даўно патухла, знае толькі — рукамі махае ды нашых рыбало-ваў ушчувае:
I дзед самым рашучым чынам скінуў адзежу і, павесіўшы яе на плечы — баяўся пакідаць на беразе, каб не скралі пастуш-кі, — смела рушыў у ваду. Аж Міколка падзівіўся з дзеда, з яго незвычайнай спрыт-насці — дзед так захадзіўся каля карча, аж вада кіпела наўко-ла. I вось урэшце дзед урачыста крыкнуў: — Ага! Папаўся-такі, не мінуў маіх рук! А вы — няўмекі! бой. Ну і дзед, не чакалі такога спрыту! Магчыма, што дзеду з яго кастлявымі пальцамі было зручней упраўляцца з менту-зом, таму хутчэй і падчапіў яго. Дзед цягнуў ментуза надзвы-чай марудна. Мо проста з-за асцярожнасці, каб не ўпусціць ча-сам рыбіну, а мо знарок хацеў надалей расцягнуць такую ўра-чыстую хвіліну. Вось пад вадой паказалася ўжо нешта жывое. Міколка хацеў ужо крыкнуць, што няйначай гэты мянтуз будзе фунтаў з пят-наццаць, бо такі ж вялікі. Але тут падзеі прынялі зусім нечака-ны зварот. Толькі гэта дзед, урачыста гледзячы на Міколку, вывалак свайго ментуза з вады, як глянулі на яго Міколкаў бацька ды і сам Міколка і, як бачыш, сіганулі на бераг. Толькі пырскі паляцелі па вадзе. Аж збялеў Міколка, засопся. Выска-чыў на бераг, азірнуўся. Стаіць дзед і на іх глядзіць, дзівуецца, не разумеючы, чаго яны драпака далі. Зірнуў тады дзед на свайго ментуза — і ледзь не самлеў. Аж прысеў у вадзе, умачыўшы сарочку. А тады як кіне ментуза падалей у рэчку ды як дасць драпака на бераг, аж адзенне згу-біў, спатыкнуўшыся аб корч. Паплыло яно ўрачыста па рацэ. Ледзь злавіў яго потым Міколка, ад'ехаўшы начаўне ад берага. I калі аддыхаліся потым усе ад перапуду, дзед пачаў грозны наступ на Міколку і на яго бацьку: — I якое ліха панесла вас вужаку лавіць? Змоўчаў дзед на якую хвіліну. Гэтакі ж канфуз выйшаў — усё ішло так добра і гладка, і на табе, заместа ментуза гада злавілі. А яшчэ парады даваў, а яшчэ выхваляўся. Пасля гэта-га здарэння дзед канчаткова рашыў ніколі болей у ваду не ла-зіць. I калі траплялася часамі Міколку з бацькам лавіць якую рыбіну ў рацэ, дзед асцерагаўся нават падыходзіць блізка да іх, калі яны выцягвалі на бераг таптуху альбо брэдзень. Прызнацца, і Міколка з бацькам не адважваліся болей ма-цаць ментузоў і, да вялікай радасці дзеда, баяліся лазіць і па ракавых пячорах. (596 слоў) Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Зборнік экзаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове для агульнаадукацыйных устаноў (ўзровень агульнай сярэдняй адукацыі). Тэксты для пераказаў. 2007 Отсканировано и вычитано Андреем Суворовым |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.