|
Пераказ: Салаўі - Экзаменационные изложения и пересказы для 11 класса по белорусскому языку.Рослы, рухавы, з рыжай бародкай, Віктар Фёдаравіч, як і ўсе вясковыя дзяды, узрост якіх цяжка вызначыць, дзябёлы і дужы, глядзіць весела і разумна. Ніхто ў наваколлі лепш за яго не разумее птушыных гала-соў і звычак. Стары любіць салаўёў з нейкім асаблівым пачуц-цём. Вясною ён ходзіць па непралазных гушчарах, пералесках і ловіць самых выдатных спевакоў. Калі запытаеш у Віктара Фёдаравіча, ці не прадасць ён са-лаўя, стары ажно палохаецца: — Што ты, апомніся! Для сябе лавіў. Салавейка для мяне — сябар, а хто сябра прадае? Вечарам да яго збіраюцца аматары птушак. Сярод іх можна сустрэць настаўнікаў і вучняў, аграномаў і механізатараў. На лоўлю Віктар Фёдаравіч ходзіць адзін, нікога з сабой не бярэ. Усё часцей і часцей да старога пачаў завітваць Косця Юрке-віч. Хлопчык з захапленнем слухаў спевы птушак, дапама-гаў Віктару Фёдаравічу даглядаць іх. Стары любіў пагаварыць з Косцем, расказваў яму, дзе і якія птушкі паблізу жывуць. Па некалькі разоў апавядаў пра адно і тое ж. Хлопчык заўсёды слухаў дзядулю моўчкі, нібы баяўся пару-шыць неасцярожным словам яго ўрачысты настрой. Вельмі хацелася Косцю мець свайго галасістага салаўя. Гэ-тая думка не выходзіла ў яго з галавы, але ён не адважваўся выказаць яе Віктару Фёдаравічу. Мінуў красавік, пачынаўся май. Аднаго разу пасля занят-каў у школе Косця прыйшоў да дзядулі. Той шчыра ўзрада-ваўся сустрэчы, быццам убачыў каго блізкага, роднага. Ён за-зірнуў у твар хлопчыку і ціха спытаў: — Хочаш свайго салаўя мець? Я табе злаўлю.Толькі трэба будзе рана ўстаць. Ісці давядзецца няблізка. Косця ажно зачырванеўся ад радасці. — Хачу, дзядуля, вельмі хачу! Надышла нядзеля. На самым золку Віктар Фёдаравіч з Кос-цем выйшлі з вёскі. Мінулі поле, аблогі, драбналессе. Пачаліся глухія зараснікі лазняку, чаромхі, крушыны і хмелю, які на-глуха сшываў гушчар сваімі ніцямі. Нарэшце Віктар Фёдаравіч спыніўся. — Вось і прыйшлі. Учора я тут прынаду пасыпаў. Калі ён Зараз чакаць трэба. Паставілі клетку. Зара на ўсходзе разгаралася ўсё ярчэй. Нечакана з гушчару выскачыла невялікая заранка. — Пара і яму, — варухнуўся Віктар Фёдаравіч. Быццам у адказ на яго словы ў паветры з'явіўся чысты, як струна, гук і звонка рассыпаўся ў ранішняй цішыні. — Фіюць-цю... Цю-цю... Цюк-цок-цок... — нібыта запыта- I салавей заспяваў. Спачатку нясмела, а потым мацней і мацней. Косця слухаў, затаіўшы дыханне. Вось салавей змоўк на высокай ноце, а потым моцна свіс-нуў, нібы зноў запытаў: «Ну што? Падабаецца?..» Віктар Фёдаравіч слухаў песню з заплюшчанымі вачамі. Потым тузануў Косцю за рукаў і паціху шапнуў: — Чуеш? Ну і салавейка! Некаторыя і ў падмёткі яму нявартыя. Косця разгледзеў у кусце пад самай клеткай салаўя. Ён то высвістваў на розныя лады, то вышчоўкваў, то заліваўся ў за-быцці. Калі спявак браў высокую ноту, натужвалася яго гор-лачка, трымцеў язычок. Пяшчотныя пераходы ад аднаго тону да другога зачароўвалі. Непрыкметна для самога сябе хлапчук стаў на калені, пацягнуўся да салаўя ўсім целам. Нарэшце не вытрымаў, падхапіўся і ўсхвалявана загаварыў: — Дзядуля, давайце не будзем яго лавіць. Няхай ён спявае для ўсіх людзей. Лепш я буду сюды прыходзіць. (488 слоў) Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Зборнік экзаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове для агульнаадукацыйных устаноў (ўзровень агульнай сярэдняй адукацыі). Тэксты для пераказаў. 2007 Отсканировано и вычитано Андреем Суворовым |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.