Свёрстанная шпора со всеми изложениями по белорусскому языку за 11 класс в формате WORD спрятана в промежутке от 50го до 100го изложения.

Пераказ: Белавежа - Экзаменационные изложения и пересказы для 11 класса по белорусскому языку.

Сям'я Макара Ігнатавіча жыла ў леснічоўцы на паўднёвай ускраіне пушчы. Жылі ўтраіх — бацька, маці і Пятрусь. Ста-рэйшы Петрусёў брат працаваў недзе на будоўлі і прыязджаў дахаты рэдка. Школа, дзе вучыўся хлопчык, знаходзілася ў вёсцы, кіламетры за два ад леснічоўкі, за пералескам. У вёс-цы жылі і сябры Петруся. Улетку яны часта прыходзілі ў лес-нічоўку, разам з Петрусём блукалі па ўскраіне пушчы, збіраю-чы ягады і грыбы, хадзілі на рэчку купацца, лавіць акунькоў і плотак.Хадзіцьжадалейу пушчубацькаімстрогазабараніў.

Бацькава пасада Петрусю падабалася. Перш за ўсё трэба быць вельмі адважным чалавекам, каб рабіць тое, што рабіў бацька. У яго былі дзве стрэльбы, яны віселі на сцяне ў бакоў-цы, і ён не часта браў каторую з іх: тады, калі наладжвалася паляванне на ваўкоў і іншых лясных драпежнікаў або калі праводзіўся спецыяльны адстрэл дзічыны для якіх-небудзь мэт. А ў болынасці абыходзіўся без стрэльбы, нават калі ўдзель-нічаў у лоўлі жывых звяроў, каб адправіць іх у заапарк.«3да-рыцца яшчэ, — казаў ён, — стрэліш пад гарачую руку і заб'еш каштоўную жывёліну, якую трэба берагчы».

Частымі гасцямі ў пушчы былі экскурсанты. Прыязджалі аўтобусамі — і дзеці, і моладзь, і пажылыя. Суправаджаць іх, паказваць, тлумачыць бадай заўсёды запрашалі Макара Ігна-тавіча. Іншы раз паважныя людзі з горада выязджалі і ў лесні-чоўку. Падоўгу гутарылі з гаспадаром, распытвалі яго, штось-ці запісвалі ў блакнотах, і хто-небудзь пры гэтым заўважаў:

— Белавежа — гэта наша багацце, незлічоны наш скарб. Ку-ток некранутай прыроды. Для вучонага-прыродазнаўца тут

прастор бязмежны.

3 пушчай і яе жыхарамі Пятрусь быў знаёмы, хоць і не забі-раўся далёка ў нетры. Бачыў ён і даўганогіх стройных ласёў, што часам паяўляліся на лясной ускраіне. Напалоханыя не-кім, яны з маланкавай хуткасцю праносіліся хмызнякамі. Ба-чыў неяк увосень на бульбяным полі зусім недалёка ад вёскі статак яршыстых даўгалычых дзікоў, — калгасны вартаўнік тады пачаў страляць і прагнаў іх назад у пушчу, а то яны пера-капалі б усё поле. Ведаў хлопчык і бабровую хатку з плацінай перад ёю на рэчцы. Саміх баброў, праўда, цяжка падпільна-ваць, хоць ты ад рання да позняга вечара цікуй за імі.

Некалькі разоў бацька вадзіў Петруся да загарадкі, дзе жы-вуць зубры. У загарадцы, што ахоплівае вялікую плошчу лесу, іх было трое: пара старых зуброў і зубраня, якому яшчэ і года няма. Стары зубр проста дзіва, не налюбуешся! Вялізны, груз-ны, з пакатым гарбом, з прыгнутай галавой, над якой заво-странымі падковамі раскідваюцца рогі. Нетаропка сунецца ён гэткай махінай між дрэў — сустрэнься з ім адзін на адзін, стра-ху не абярэшся! Але за агароджай ён выглядае зусім мірным: падыдзе да самага плота з тоўстых жэрдак, прыўзніме барада-тую пысу і ўтаропіцца на цябе праз шчыліны дабрадушнымі маленькімі вочкамі. Так і цягне пагладзіць яго.

Іншыя зубры вольна пасвяцца ў пушчы. Макар Ігнатавіч расказваў сыну, што сустракаў іх неаднойчы. I ён, і другія да-глядчыкі запаведніка назіраюць за імі, а ўзімку і падкормлі-ваюць іх, развозячы ў пэўныя месцы корм. Баяцца зуброў ня-ма чаго, калі іх не чапаць, яны спакойныя. Аднак асцярожнасць захоўваць не шкодзіць. Раззлаваны зубр надзвычай хуткі і ярасны, можа накінуцца нават на чалавека. «Такія выпадкі былі і на маёй памяці, — гаварыў бацька. — Праўда, кожны раз усё неяк абыходзілася, ні разу не здаралася, каб звер забіў чалавека». (508 слоў)



  1. Нясвіжскі палац
  2. Камянецкая вежа
  3. Шчыт зямлі гарадзенска
  4. Палац у Ружанах
  5. Беларускі алімп
  6. Бортніцтва
  7. Курганы
  8. Скрозь стагоддзі
  9. Яшчэ адзін Міцкевіч
  10. Прадслава
  11. Рагвалод і Рагнеда
  12. Белавежа
  13. Зімой у лесе
  14. Навальніца на возеры
  15. Настасін гай
  16. Таямнічы свет
  17. Вясна
  18. Калі зацвітае чаромха
  19. Угрыбы
  20. Даль
  21. На такавішчы
  22. Партрэт сонца і мора
  23. Гаспадар таёжных маліннікаў
  24. Грыбні
  25. Руплівыя гаспадары
  26. Дзіўная рыба
  27. Таямнічы бугай
  28. Рэкс
  29. Салаўі
  30. Качкі
  1. Алені
  2. Жаваранак
  3. Губаты
  4. Адзінец
  5. Хахуля
  6. Медзведзяня
  7. Першы аблёт
  8. У вясеннім небе
  9. Сонечны алень
  10. Паядынак
  11. Як спакайней?
  12. Вось дык сустрэча!
  13. Цэнтр Сусвету
  14. Салодкае замарачэнне
  15. Сустрэча ў аўтобусе
  16. Залатая каса
  17. Пялёстак на ветры
  18. Эліта
  19. Каліна пад акном
  20. Ружы
  21. Валодзька
  22. У жніво
  23. Трэція пеўні
  24. Дзед і ўнук
  25. Калыхалася хвалямі рунь
  26. У першы дзень
  27. Дняпроўская чайка
  28. Выпадак на паляванні
  29. Дажынкі
  30. Адналюб
  1. Сваё
  2. Пасадка
  3. На сенакосе
  4. Лялечка
  5. Людская ўвага і ўдзячнасць
  6. Шчасце
  7. Сустрэча
  8. Балотны агонь
  9. I за гарою пакланюся
  10. I надыходзіць дзень
  11. Хлеб
  12. Ліпеньскія лісічкі
  13. Міхасёвы пралескі
  14. Данілкаў бунт
  15. Галя
  16. Дружба
  17. Ля жывой крыніцы
  18. Дубава сястра
  19. Прысуд
  20. Доўгачаканае паведамленне
  21. Першыя ўрокі
  22. Максімка
  23. Рыцар Воука
  24. Залатое сэрца
  25. Сёмае акно
  26. Зімовыя сны
  27. Мянтуз
  28. Мама
  29. Шчаслівая
  30. Алтар жыцця
  1. Брыгадзірша
  2. Запаветная мара
  3. Мара здзейсніцца
  4. Скрыпачка
  5. Музыка
  6. Артыстка
  7. Скрыпка
  8. Эх, мастацтва
  9. Белая гліна
  10. Выстаўка
  11. На першай рэпетыцыі
  12. Абуджэнне
  13. Вальс Шапэна
  14. Дзед
  15. Сіла слова
  16. Пытанне
  17. Белы шпіц
  18. Прыпар
  19. Дачка Марыйка
  20. Подзвіг
  21. Сустрэча праз сорак гадоў
  22. Ёсць такі камень
  23. За сто кіламетраў на абед
  24. Бульба
  25. Алёшка
  26. Лань






© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.