Свёрстанная шпора со всеми изложениями по белорусскому языку за 11 класс в формате WORD спрятана в промежутке от 50го до 100го изложения.

Пераказ: Палац у Ружанах - Экзаменационные изложения и пересказы для 11 класса по белорусскому языку.

Найважнейшай славутасцю пасёлка Ружаны, што ў Пру-жанскім раёне Брэстчыны, з'яўляюцца рэшткі вялікага архі-тэктурнага комплексу на пагорку побач з рачулкай. Гэта руі-ны колішняга палаца, помніка XVI — XVIII стагоддзяў. Гісторыя тых збудаванняў непадзельна звязана з радаводам вядомых магнатаў Сапегаў, якія ў мінулыя стагоддзі ўпарта сапернічалі з Радзівіламі і Агінскімі за дзяржаўныя тытулы, палітычны ўплыўі ўладуў Вялікім княстве Літоўскім і РэчыПаспалітай. Сапегам належалі палацы не толькі ў Ружанах, алеі ў Дзятла-ве, Дзярэчыне і іншых мясцінах Беларусі. Ёсць звесткі, што ўжо ў пачатку XVI стагоддзя яны мелі ў Ружанах багатыя ўла-данні. Сюды ў госці да Яна Сапегі прыязджаў нават польскі ка-роль Жыгімонт Стары.

Ружанскі палацавы комплекс — вынік працы не аднаго пака-лення майстроў і архітэктараў. Ён узводзіўся і перарабляўся на працягу амаль трох стагоддзяў. Галоўны двухпавярховы кры-жападобны корпус палаца будаваўся ў асноўным у XVI стагод-дзі, хоць работы працягваліся яшчэ і ў пачатку XVII стагод-дзя. Пачаткова палац меў тры вежы, якія надавалі яму выгляд замка. У цэнтры будынка размяшчаліся парадныя залы і вес-тыбюль з лесвіцай на другі паверх, у бакавых частках — жы-лыя пакоі і рабочыя кабінеты, архіў і бібліятэка. Пад палацам знаходзіліся двухпавярховыя скляпеністыя падвалы. Кожны каралеўскі візіт прыносіў уладальнікам новыя дароўныя гра-матыі пашыраўбагацці,у гонарі памяцьабчыму вялікайпа-раднай зале ўстанаўліваліся мармуровыя дошкі з адпаведнымі надпісамі.

У 1698 годзе войскі шляхецкіх канфедэратаў разбурылі Ру-жаны, а збудаванні палаца моцна пашкодзілі. Аднаўляўся па лац ужо ў першай палове XVIII стагоддзя. Пашкоджаныя ве-жы разабралі, а вакол галоўнага параднага фасада ўзвялі но-выя збудаванні, што надавала палацу болыпую велічнасць і прыгажосць. Ва ўсходнім корпусе размясціўся прыдворны тэатр, у заходнім — карцінная галерэя. Уезд на парадны двор вёў праз трохпралётную трыумфальную браму. Тут жа былі разбіты аранжарэі і дэкаратыўныя алеі сквера. Усе гаспадар-чыя і дапаможныя пабудовы вынесены за межы ансамбля, ку-ды выходзілі бакавыя вароты. На стылі архітэктурнага ком-плексу адбіліся рысы позняга барока і класіцызму.

3 найболып важных культурных каштоўнасцей палаца варта адзначыць вялікую бібліятэку, багаты рукапісны архіў, а га-лоўнае — тэатр.

3 1786 года пры палацы працавалі невялікая фабрыка шаўко-вых паясоў, шпалераў, абрусаў з гербамі і суконная фабрыка. Апошняя праіснавала амаль да паловы XX стагоддзя.

Аднак ужо ў канцы 80-х гадоў палац у Ружанах пачаў тра-ціць сваё значэнне, а яго гаспадары перабраліся ў Дзярэчын.

Цудоўныя будынкі архітэктурнага комплексу выкарыстоўва-ліся пад жыллё і цэхавыя памяшканні суконнага прадпрыем-ства. Унутраная планіроўка, а часткова і фасады палаца ўвесь час змяняліся: гэтага вымагала вытворчасць. Для фабрычнай каналізацыі былі выкарыстаны падвалы, а ў некаторых з іх сушыліся сыравіна і прадукцыя. На першым паверсе галоўнага корпуса жылі гаспадары фабрыкі. а на другім — месціліся склады. Будынкі ніколі капітальна не рамантаваліся.

У жніўні 1914 года ад пажару, што пачаўся ў драўлянай прыбудоўцы, згарэў галоўны корпус колішняга палаца. Але невялічкая ткацкая фабрыка існавала тут да 1944 года, пакуль яе не спалілі немцы падчас адступлення з горада. У мураваных флігелях пры параднай браме да 1965 года размяшчаўся ка-фельны цэх. Затым усе будынкі некалі цудоўнага архітэктур-нага ансамбля былі закінуты, і час стварыў свой разбуральны прысуд. (478 слоў)



  1. Нясвіжскі палац
  2. Камянецкая вежа
  3. Шчыт зямлі гарадзенска
  4. Палац у Ружанах
  5. Беларускі алімп
  6. Бортніцтва
  7. Курганы
  8. Скрозь стагоддзі
  9. Яшчэ адзін Міцкевіч
  10. Прадслава
  11. Рагвалод і Рагнеда
  12. Белавежа
  13. Зімой у лесе
  14. Навальніца на возеры
  15. Настасін гай
  16. Таямнічы свет
  17. Вясна
  18. Калі зацвітае чаромха
  19. Угрыбы
  20. Даль
  21. На такавішчы
  22. Партрэт сонца і мора
  23. Гаспадар таёжных маліннікаў
  24. Грыбні
  25. Руплівыя гаспадары
  26. Дзіўная рыба
  27. Таямнічы бугай
  28. Рэкс
  29. Салаўі
  30. Качкі
  1. Алені
  2. Жаваранак
  3. Губаты
  4. Адзінец
  5. Хахуля
  6. Медзведзяня
  7. Першы аблёт
  8. У вясеннім небе
  9. Сонечны алень
  10. Паядынак
  11. Як спакайней?
  12. Вось дык сустрэча!
  13. Цэнтр Сусвету
  14. Салодкае замарачэнне
  15. Сустрэча ў аўтобусе
  16. Залатая каса
  17. Пялёстак на ветры
  18. Эліта
  19. Каліна пад акном
  20. Ружы
  21. Валодзька
  22. У жніво
  23. Трэція пеўні
  24. Дзед і ўнук
  25. Калыхалася хвалямі рунь
  26. У першы дзень
  27. Дняпроўская чайка
  28. Выпадак на паляванні
  29. Дажынкі
  30. Адналюб
  1. Сваё
  2. Пасадка
  3. На сенакосе
  4. Лялечка
  5. Людская ўвага і ўдзячнасць
  6. Шчасце
  7. Сустрэча
  8. Балотны агонь
  9. I за гарою пакланюся
  10. I надыходзіць дзень
  11. Хлеб
  12. Ліпеньскія лісічкі
  13. Міхасёвы пралескі
  14. Данілкаў бунт
  15. Галя
  16. Дружба
  17. Ля жывой крыніцы
  18. Дубава сястра
  19. Прысуд
  20. Доўгачаканае паведамленне
  21. Першыя ўрокі
  22. Максімка
  23. Рыцар Воука
  24. Залатое сэрца
  25. Сёмае акно
  26. Зімовыя сны
  27. Мянтуз
  28. Мама
  29. Шчаслівая
  30. Алтар жыцця
  1. Брыгадзірша
  2. Запаветная мара
  3. Мара здзейсніцца
  4. Скрыпачка
  5. Музыка
  6. Артыстка
  7. Скрыпка
  8. Эх, мастацтва
  9. Белая гліна
  10. Выстаўка
  11. На першай рэпетыцыі
  12. Абуджэнне
  13. Вальс Шапэна
  14. Дзед
  15. Сіла слова
  16. Пытанне
  17. Белы шпіц
  18. Прыпар
  19. Дачка Марыйка
  20. Подзвіг
  21. Сустрэча праз сорак гадоў
  22. Ёсць такі камень
  23. За сто кіламетраў на абед
  24. Бульба
  25. Алёшка
  26. Лань






© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.