|
Пераказ: Пялёстак на ветры - Экзаменационные изложения и пересказы для 11 класса по белорусскому языку.Мы стаялі ў маладым садку, што ажно кіпеў ружовым яблы-невым цветам. Яблыні і папраўдзе былі, як нявесты, — не на-любавацца, не адарваць вачэй. I амаль над кожным дрэвам, на высокай драўлянай тычцы — шпакоўня, пафарбаваная ў бла-кітны вясёлы колер. На адным доміку, уладкаваўшыся на са-мым краі стрэшкі-брыля, трымцеў крылцамі, быццам і сапраў-ды рабіў фіззарадку, залаціста-зялёны, прыгожы гаспадар. Ён то звонка цвірчэў, то раптам пачынаў шпарка, аж захлынаю-чыся, шчабятаць, а потым нечакана пераходзіў на тонкі пра-цяглы посвіст, такі любы і дарагі нам пасля доўгай халоднай зімы. Дзядзька Іван — намнога старэйшы за мяне, паважаны ўсі-мі, хто яго ведаў, чалавек, чыімі нястомнымі рукамі быў паса-джаны, дагледжаны той незабыўны садок, — не зводзіў вачэй са шпака, слухаў ягоную натхнёную песню. — Вось гэта спявак!.. — нарэшце не вытрываў, прамовіў у захапленні я. — Нездарма вы яму гэткі прыгожы домік зрабілі. Моўчкі і, мне падалося, нейк сумна ўсміхнуўшыся, дзядзь-ка паставіў каля плота рыдлёўку, падышоў да зусім маладзень-кай, але таксама шчодра абсыпанай цветам яблынькі. Доўга стаяў каля яе, і на ягоныя плечы, начорную абуджаную зямлю зляталі і зляталі, нібы сняжынкі, дробныя пялёсткі. Я бачыў, як раптам спахмурнеў дзядзька, як лёг на ягоны твар цень ад нейкага балючага ўспаміну. Таму я таксама маўчаў, не адважваўся загаварыць першы. А так хацелася вярнуцца да тае жывое бесклапотнае гутаркі, што яшчэ зусім нядаўна ня-змушана цякла між намі... Нарэшце ягоны позірк спатыкнуўся аб мяне, і ён змучана, вінавата ўсміхнуўся. — I чаму так, скажы!.. Няўжо, каб на гэтай малой зямлі навучыцца па-людску жыць, трэба спачатку насмеціць, наслядзіць уволю бяздумна і тады ўжо збалецца сэрцам? Праз хвілю падышоў да мяне і, гледзячы паўз маё плячо, за-гаварыў далей: — ... Такі быў дзянёк, акурат як сёння. Цёплы, сонечны, пагодны. Ды мы засядзеліся ў хаце: лес на хлеў прывезлі суседу. Бралі чарку, курылі. Пасля гадзіну ці дзве бавіліся ў карты. Калі нарэшце абрыд і гэты занятак, пацягнуліся на вуліцу. Крутнуліся сюды-туды на панадворку і перад хатаю, усё яшчэ не ведаючы, куды падацца, ажно бачым — стаіць на парозе гаспадар, у якога дагэтуль сядзелі, і стрэльбу ў руках трымае. «Ну, што, хлопцы, — пытаецца, — пальнём па разу, успомнім Ён доўга маўчаў, глядзеў, не міргаючы, удалечыню. Маў-чаў і я. — А праз колькі дзён бяда здарылася. 3 першынцом, з хлопчыкам. Два годзікі было. Выскачыў за парог хаты, а тут да яго кульнуўся забаўляцца сабака — малады яшчэ быў. Як даў лапамі ў грудзі, ажно хлапчанё тое перакінулася... Убачыў гэта — пацямнела ўваччу, адразу ўспомнілася, як зрэзаў шпака на ляту, як мільгануў да зямлі ён. Праз тыдзень прывёз дамоў птушанятка сваё маленькае. Не ўратавалі, згарэла. Надта моцна галавою аб парог выцяўся. Наляцеў, закруціў вецер. Не па-вясноваму халодны і пра-нізлівы. Падхапіў з ягонага пляча апошні пялёстак і згубіў ма-тыльком у неабсяжнай прасторы неба. (506 слоў)Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Зборнік экзаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове для агульнаадукацыйных устаноў (ўзровень агульнай сярэдняй адукацыі). Тэксты для пераказаў. 2007 Отсканировано и вычитано Андреем Суворовым |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.