Свёрстанная шпора со всеми изложениями по белорусскому языку за 11 класс в формате WORD спрятана в промежутке от 50го до 100го изложения.

Пераказ: Подзвіг - Экзаменационные изложения и пересказы для 11 класса по белорусскому языку.

Было гэта напярэдадні святкавання шасцідзесятай гадавіны ўтварэння Беларусі. Беларускае тэлебачанне арганізавала пе-радачу аб дружбе двух калгасаў: нашага — «Іскра» і літоўска-га — «Кірсна».У студыюбылізапрошаныстаршынікалгасаў, беларускія і літоўскія камбайнеры. Ішла гаворка пра гаспа-дарчыя справы, пра ўзаемавыручку на жніве. I вось вядучая звярнулася да камбайнера Валянціна Івановаса з пытаннем: што яму, літоўцу, і яго землякам болей за ўсё спадабалася ў на-шай сталіцы? «Людзі, — коратка адказаў Івановас. — А на-конт літоўца... Прабачце, але і сам не ведаю, хто я. Вайна...» Ён змоўк. А потым усё ж узяў сябе ў рукі: «Не ведаю, хто я, — паўтарыў Івановас. — У час вайны мяне ўратавалі ад смерці літоўцы. Сярод іх і вырас. Усё свядомае жыццё шукаю родных. Шукаю і не знаходжу ».

Той выпадак адбыўся са мною ў 1943 годзе на чыгуначнай станцыі ў літоўскім горадзе Алітус. Эшалоны, набітыя савец-кімі людзьмі, ішлі ў Германію. У адным з іх быў і я з бабуль-кай і малодшым братам Грышкам. Пуцявы рабочы Іозас Бура-вічус уведаў, што на станцыі немцы часам гандлявалі дзецьмі — абменьвалі іх на розныя рэчы. Сваіх дзяцей Буравічус не меў і хацеў знайсці падлетка, каб была помач у гаспадарцы. 3 та-кім намерам ён падышоў да канваіра і папрасіў прадаць якога-небудзь хлопчыка. Той спачатку стаў адганяць, але калі Бура-вічус дастаў з сумкі гусака, немец адсунуў дзверы вагона-та-варнякаі сказаў: «Выбірай».

Каля дзвярэй якраз сядзела мая бабулька і трымала мяне на руках. Бабулька стала прасіць, каб ён узяў мяне, уратаваў ад голаду. I Буравічус забраў мяне. Бабулька засталася адна. Я пачаў жыць у Буравічусаў. Спачатку доўга хварэў — у пер-шы ж дзень зашмат накармілі! Аднак праз некалькі месяцаў паправіўся, навучыўся і размаўляць па-літоўску. У 1947годзе пайшоў у школу. Закончыў сем класаў і паступіў вучыцца на вадзіцеля. У 1960 годзе прызвалі ў армію. Закончыў службу, вярнуўся дамоў, ажаніўся. У нас з Янінай трое дзяцей — два сыны і дачка. Працую, як і раней, вадзіцелем, а кожны сезон, у час жніва, — і на камбайне. Вельмі люблю ўбіраць збажыну. Прыёмныя бацькі цяпер жывуць у мяне. Яны старэнькія, ім патрэбна ўвага. А месца хапае — маю свой дом.

Родная мама ўсе гады шукала нас праз Чырвоны Крыж. Ду-мала, што мы недзе ў Германіі. Я шукаў яе таксама, і мне было нялёгка гэта рабіць, бо ведаў толькі імя мамы, брата і сястры. Куды ні пісаў, станоўчых адказаў не атрымліваў. Дапамагло тэлебачанне. Тую перадачу глядзела былая настаўніца Вольга Васільеўна Ліпская. Янаведала мяне дзіцем, бо мы жылі па-су-седску. Вольга Васільеўна пабегла да мамы і кажа: «Паказвалі па тэлевізары аднаго механізатара з Літвы. Ён згубіўся ў вай-ну і шукае сваіх. Вельмі падобны на твайго пакойнага мужа... *

У красавіку 1983 года прыехалі да мяне мама, дзве сястры і брат. Я быў узрушаны, нейкі час не бачыў нікога, не чуў нічога. Апамятаўся недзе праз паўгадзіны. I так стала хораша на сэрцы! Бачу перад сабою родную маму... А яна плача, пыта-ецца па-беларуску: хто цябе, сынок, уратаваў, хто гадаваў...

Зараз мы бачымся два разы на год. Добра на сэрцы, душа ра-дуецца. Толькі каб ніколі не было войнаў. (484 словы)



  1. Нясвіжскі палац
  2. Камянецкая вежа
  3. Шчыт зямлі гарадзенска
  4. Палац у Ружанах
  5. Беларускі алімп
  6. Бортніцтва
  7. Курганы
  8. Скрозь стагоддзі
  9. Яшчэ адзін Міцкевіч
  10. Прадслава
  11. Рагвалод і Рагнеда
  12. Белавежа
  13. Зімой у лесе
  14. Навальніца на возеры
  15. Настасін гай
  16. Таямнічы свет
  17. Вясна
  18. Калі зацвітае чаромха
  19. Угрыбы
  20. Даль
  21. На такавішчы
  22. Партрэт сонца і мора
  23. Гаспадар таёжных маліннікаў
  24. Грыбні
  25. Руплівыя гаспадары
  26. Дзіўная рыба
  27. Таямнічы бугай
  28. Рэкс
  29. Салаўі
  30. Качкі
  1. Алені
  2. Жаваранак
  3. Губаты
  4. Адзінец
  5. Хахуля
  6. Медзведзяня
  7. Першы аблёт
  8. У вясеннім небе
  9. Сонечны алень
  10. Паядынак
  11. Як спакайней?
  12. Вось дык сустрэча!
  13. Цэнтр Сусвету
  14. Салодкае замарачэнне
  15. Сустрэча ў аўтобусе
  16. Залатая каса
  17. Пялёстак на ветры
  18. Эліта
  19. Каліна пад акном
  20. Ружы
  21. Валодзька
  22. У жніво
  23. Трэція пеўні
  24. Дзед і ўнук
  25. Калыхалася хвалямі рунь
  26. У першы дзень
  27. Дняпроўская чайка
  28. Выпадак на паляванні
  29. Дажынкі
  30. Адналюб
  1. Сваё
  2. Пасадка
  3. На сенакосе
  4. Лялечка
  5. Людская ўвага і ўдзячнасць
  6. Шчасце
  7. Сустрэча
  8. Балотны агонь
  9. I за гарою пакланюся
  10. I надыходзіць дзень
  11. Хлеб
  12. Ліпеньскія лісічкі
  13. Міхасёвы пралескі
  14. Данілкаў бунт
  15. Галя
  16. Дружба
  17. Ля жывой крыніцы
  18. Дубава сястра
  19. Прысуд
  20. Доўгачаканае паведамленне
  21. Першыя ўрокі
  22. Максімка
  23. Рыцар Воука
  24. Залатое сэрца
  25. Сёмае акно
  26. Зімовыя сны
  27. Мянтуз
  28. Мама
  29. Шчаслівая
  30. Алтар жыцця
  1. Брыгадзірша
  2. Запаветная мара
  3. Мара здзейсніцца
  4. Скрыпачка
  5. Музыка
  6. Артыстка
  7. Скрыпка
  8. Эх, мастацтва
  9. Белая гліна
  10. Выстаўка
  11. На першай рэпетыцыі
  12. Абуджэнне
  13. Вальс Шапэна
  14. Дзед
  15. Сіла слова
  16. Пытанне
  17. Белы шпіц
  18. Прыпар
  19. Дачка Марыйка
  20. Подзвіг
  21. Сустрэча праз сорак гадоў
  22. Ёсць такі камень
  23. За сто кіламетраў на абед
  24. Бульба
  25. Алёшка
  26. Лань






© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.