|
Пераказ: Эх, мастацтва - Экзаменационные изложения и пересказы для 11 класса по белорусскому языку.Сказаць, каб змалку прывабіў Ціхана ганчарны круг — не скажаш, але тырчаў ля яго часта. Бацька круціў, а ён глядзеў, пэцкаўся ў гліне. Аднак, даўшы сыну папэцкацца ў гліне, бацькаўсаджваўягозакруг, гаварыў: «Ну, паспрабуй, паспра-буй. Спатрэбіцца мо калі». I спатрэбілася, пасля вайны, з якой бацька не вярнуўся. Працадзень тады быў скупы, як і колас на полі — з мышыны хвосцік. А Ціхан, дачасна вярнуўшыся па хваробе з арміі, яшчэ добра не паправіўшыся, ажаніўся і хутка прымеў 1 сына. Трэба карміць было, і Ціхан на падмогу працадню пусціў ган-чарны круг. Гаршкі, збанкі, міскі ішлі на расхоп — посуду ў вёсцы тады было вобмаль, — і ён меў з гліны неблагую па тым часе капейку. Але гады праз два ў Прыгузках і суседніх вёсках Ціханавым посудам пазастаўлялі паліцы ў судніках, і збыту болей яму не было. Ціхан зарокся рабіць гаршкі. Гадоў пяць не браў у рукі глі-ны. А пасля зноў закруціўся ганчарны круг. Закруціўся як бы выпадкам, ды так і не спыніўся. А было так. Неяк жонка сказала: — Посуду ты нарабіў — куды дзяваць яго? А каб што-не- «Чаму я сам не дадумаўся раней?..» — пашкадаваў Ціхан. Ваза выйшла неблагая, але непаліваная 2, без акрас. Выкінуў яе. Расстараўся палівы, нарабіў стэкаў: валошкі, кружочкі, кубікі і розныя іншыя спакусы. Другая ваза атрымалася куды прыгажэйшая, і жонка, пахваліўшы — «заглядзенне», — па-ставіла яе на камодзе, на самым відавоку. Але не толькі жончына пахвала падахвоціла яго. Начаваў неяк у Ціхана ўпаўнаважаны з раёна. Узяў на ка-модзе вазу і доўга, як нейкае дзіва, разглядаў яе. — Хто гэта рабіў? Ціхан глядзеў на ўпаўнаважанага і не разумеў. Да чаго ён пытае? Зрабіў абыякавы выгляд.
— Сапраўднае мастацтва. Вось калі б з белай гліны...
ну ў той бок. Белай гліны прывёз многа, але талковага з яе зрабіў мала. Як ні стараўся — не выходзіла. Можа б, і махнуў рукой Ціхан на белую гліну, калі б не ўбачыў аднаго разу ў часопісе здымак: вусаты мужчына ся-дзіць за ганчарным кругам. Унізе на ўсю старонку тэкст. Піса-лася пра літоўскага мастака-ганчара Пятраса Цякопіса — вялі-кі талент. Ціхан напісаў яму пісьмо, прасіў расказаць пра сваю работу. Адказ прыйшоў хутка. Цякопіс запрашаў прыехаць: паглядзець Цякопіса і паказаць сваё. Ад Цякопіса Ціхан прыехаў прыбадзёраны.
Ціхан выняў з кішэні штосьці загорнутае ў паперу. Разгар-нуў — шчэць, сівая казіная шчэць. Наталля скрыжавала на грудзях рукі.
Праз год Ціханавы сувеніры экспанаваліся на абласной вы-стаўцы. Потым пайшлі далей — аж да Масквы. Цяпер, магчы-ма, паглядзяць на іх і за мяжою — у Лейпцыгу. Пятрас Цяко-піс усё-такі не жартаваў — ён чалавек сур'ёзны. (477 слоў) Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Зборнік экзаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове для агульнаадукацыйных устаноў (ўзровень агульнай сярэдняй адукацыі). Тэксты для пераказаў. 2007 Отсканировано и вычитано Андреем Суворовым |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.