Свёрстанная шпора со всеми изложениями по белорусскому языку за 11 класс в формате WORD спрятана в промежутке от 50го до 100го изложения.

Пераказ: Шчаслівая - Экзаменационные изложения и пересказы для 11 класса по белорусскому языку.

Абмёўшы гальнем 1 снег з чаравікаў, абтросшы шапку і па-літо ў сенцах, бяруся за клямку і заходжу ў цёплую хату. Па-куль распрануўся, памыўся з дарогі — стол ужо аж увагнуўся ад ежы: чаго толькі на ім няма!

Табе, шчодры сялянскі стол, хочацца сказаць ласкавае сло-ва. Я памятаю кожную метку на тваіх дошках: вось гэтыя шра-мы ад вострага нажа асталіся з таго часу, калі дзед крышыў на ім табаку, а бабуля — капусту; гэтыя кругленькія ямач-кі — сляды ад моцных арэшкаў, якія не тое што раскусіць, але і разбіць малатком было цяжкавата; а вось гэтыя зарубкі на тваіх ножках расказваюць, як растуць, падымаюцца ўверх дзе-ці — на адзін сантыметр, на два, натры...

Ты, моцны вясковы стол, заўсёды вытрымліваў вялікія пе-рагрузкі заручын, вяселляў, радзін, хрэсьбін. I не адзін госць, паддаўшыся шчодрасці медавухі, седзячы на лаве, міжволі схі-ляў да цябе сваю зацяжалелую раптам галаву, клаў паголеную дзеля свята шчаку на твае халаднаватыя выслізганыя міскамі ды кубкамі дошкі.

Ты прапах куляшом, аўсяным кісялём, капустаю, блінамі, талакном, бабкаю, клёцкамі ды бульбаю з грыбамі. I хоць сён-ня ўжо ў вёсках не пякуць свайго хлеба (навошта, калі што-дзень у краму прывозяць свежы), я веру, што ты ўсё яшчэ памя-таеш цеплыню і пах загарэлых, пасаджаных на кляновы ліст і ўкрытых бялюткім ручніком караваяў, якія толькі што вы-нялі з печы. Стол пэўна ж яшчэ не забыўся, як мой бацька па-чынаў новы каравай — нейкая ўрачыстасць прасвятляла ў тую хвіліну бацькаў твар, ён доўга, старанна абціраў нож, спраба-ваў пальцам, ці добра навостраны, потым браў круглы бохан леваю рукою, прыціскаў яго да грудзей, а праваю абганяў кру-гомладныакраец. У сялянбыласпрадвекувялікаяпавагаі па-шана да хлеба, які ім не так ужо лёгка даваўся, а таму, пэўна, нават такая звычайная, будзённая работа, як пачынанне нова-га каравая, узнімалася імі на вышыню абраду.

Стол, ты памятаеш і галодныя дні нашы, калі ў хаце, здава-лася, халадала ад бездапаможна парожняй печы. Ты ж ведаеш, як наша мама старалася хоць нечым скрасіць гэты час. Ей было дастаткова аднаго зубка часнаку і малюсенькай макулінкі здо-ру, каб у нашай хаце запахла, як на коляды: патоўчанае ўсё гэта разам так добра здобрывала суп, дзе крупіна за крупінаю ганялася, што мы ніяк не маглі адарвацца ад міскі. А калі заходзіў з вуліцы нехтачужы, дык абавязкова пытаўся:

  • Дзе гэта ты, Вулляна, каўбас панабрала? На ўсю вуліцу пахне.

А ты ж, мусіць, памятаеш, калі мы, перажыўшы самы го-лад, нарэшце, варылі маладую бульбу-скараспелку. Як сядзелі мы вакол цябе, вакол чыгунка з бульбаю, з якога валіла пах-кая пара. Памятаеш, і не наеўшыся як след, мы клалі лыжкі — кожны пакідаў іншаму: цётка пакідала Пашы, Паша — Ніне, Ніна — мне, а я — зноў цётцы.

I цяпер вось мы можам сабрацца ўсе ў госці, пасядзець за тым жа сталом, успомніць, як дружна мы жылі, але тое, раней-шае, ужо ніколі не зможа вярнуцца. I нічога не паробіш — птушкі, што вылецелі з аднаго гнязда, вярнуцца ўсе ў яго зноў не змогуць: ім трэба рабіць новыя, свае гнёзды. (475 слоў)



  1. Нясвіжскі палац
  2. Камянецкая вежа
  3. Шчыт зямлі гарадзенска
  4. Палац у Ружанах
  5. Беларускі алімп
  6. Бортніцтва
  7. Курганы
  8. Скрозь стагоддзі
  9. Яшчэ адзін Міцкевіч
  10. Прадслава
  11. Рагвалод і Рагнеда
  12. Белавежа
  13. Зімой у лесе
  14. Навальніца на возеры
  15. Настасін гай
  16. Таямнічы свет
  17. Вясна
  18. Калі зацвітае чаромха
  19. Угрыбы
  20. Даль
  21. На такавішчы
  22. Партрэт сонца і мора
  23. Гаспадар таёжных маліннікаў
  24. Грыбні
  25. Руплівыя гаспадары
  26. Дзіўная рыба
  27. Таямнічы бугай
  28. Рэкс
  29. Салаўі
  30. Качкі
  1. Алені
  2. Жаваранак
  3. Губаты
  4. Адзінец
  5. Хахуля
  6. Медзведзяня
  7. Першы аблёт
  8. У вясеннім небе
  9. Сонечны алень
  10. Паядынак
  11. Як спакайней?
  12. Вось дык сустрэча!
  13. Цэнтр Сусвету
  14. Салодкае замарачэнне
  15. Сустрэча ў аўтобусе
  16. Залатая каса
  17. Пялёстак на ветры
  18. Эліта
  19. Каліна пад акном
  20. Ружы
  21. Валодзька
  22. У жніво
  23. Трэція пеўні
  24. Дзед і ўнук
  25. Калыхалася хвалямі рунь
  26. У першы дзень
  27. Дняпроўская чайка
  28. Выпадак на паляванні
  29. Дажынкі
  30. Адналюб
  1. Сваё
  2. Пасадка
  3. На сенакосе
  4. Лялечка
  5. Людская ўвага і ўдзячнасць
  6. Шчасце
  7. Сустрэча
  8. Балотны агонь
  9. I за гарою пакланюся
  10. I надыходзіць дзень
  11. Хлеб
  12. Ліпеньскія лісічкі
  13. Міхасёвы пралескі
  14. Данілкаў бунт
  15. Галя
  16. Дружба
  17. Ля жывой крыніцы
  18. Дубава сястра
  19. Прысуд
  20. Доўгачаканае паведамленне
  21. Першыя ўрокі
  22. Максімка
  23. Рыцар Воука
  24. Залатое сэрца
  25. Сёмае акно
  26. Зімовыя сны
  27. Мянтуз
  28. Мама
  29. Шчаслівая
  30. Алтар жыцця
  1. Брыгадзірша
  2. Запаветная мара
  3. Мара здзейсніцца
  4. Скрыпачка
  5. Музыка
  6. Артыстка
  7. Скрыпка
  8. Эх, мастацтва
  9. Белая гліна
  10. Выстаўка
  11. На першай рэпетыцыі
  12. Абуджэнне
  13. Вальс Шапэна
  14. Дзед
  15. Сіла слова
  16. Пытанне
  17. Белы шпіц
  18. Прыпар
  19. Дачка Марыйка
  20. Подзвіг
  21. Сустрэча праз сорак гадоў
  22. Ёсць такі камень
  23. За сто кіламетраў на абед
  24. Бульба
  25. Алёшка
  26. Лань






© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.