|
Пераказ: I за гарою пакланюся - Экзаменационные изложения и пересказы для 11 класса по белорусскому языку.— Што, Пятроўна, сабралася ўжо ў шлях-дарожку? Нагасцілася ў сына? Суседка стаіць, прыхіліўшыся да дзвярэй, зычліва жмурыць на маці шэрыя вочы. — Збіраюся, збіраюся, Насць... Маці мітусіцца ў калідоры каля розных клуначкаў і сетак. А сыну дужа шкада яе. Жыла б сабе ў яго халасцяцкім пакой-чыку — на двух з лішкам... Але ніякія ўгаворы застацца ў го-радзе далей зімы не дзейнічаюць.
Што ты такое гаворыш, Насць? — спалохана ўзнімае га-лаву маці і з дакорам, сярдзіта пазірае ў бок сына. — Вось і ён усё не пускаў мяне... Не пускаў! А то б я ўжо даўно паехала. Мне затрымлівацца нельга. Сама ведаеш, пойдзе рака шугаць — як тады дабяруся? А тамака і дамок, і садок... Усё — без на-гляду! А да вас буду наведвацца... Унізе ля пад'езда іх чакае матацыкл з каляскай. Маці ўлад-коўваецца ў люльцы. — Памажы, божа! — шэпча яна, акідваючы развітальным позіркам двор, круглую альтанку, у якой не раз бавіла надвячоркі. Імкліва імчыць матацыкл, вылятае на ўзгорак. I адразу — мора святла! Яно шчодра залівае ўсё ўнізе: і шырокую стужку ракі, яшчэ скаваную зялёным ільдом, і дашчаны маленькі до-мік паромшчыка на высокім падмурку, і купку людзей каля лодак... — Вось і прыехалі, — усхвалявана ўздыхае маці, таропка выбіраецца з матацыкла. I , падхапіўшы клунак і сетку, як не подбегам спяшае да людзей. Маці прыстройваецца да іх і вось ужо жвава гутарыць з нейкай знаёмай. Такое ўражанне, што яна забыла аб сынавай прысутнасці, уся там, на тым беразе... Даяго блізенька, здаец-ца, працягні руку — дастанеш, але трапіць на гліністую строму не так проста. Тугі лёд успучыла, прыўзняло над вадой, вось-вось не вытрымае ён, і з шумам і трэскам рушыць крыгалом. Заберажніца даўно сарвала шырокія кладкі, густая фіялетавая вада гуляе ля берага, круціць шэрыя, як каменьчыкі, ільдзін-кі, крышыць, прыбівае іх на пясчанае мелкаводдзе. Нос вялі-кай лодкі ўрэзаўся ў пясок, на карме, наваліўшыся на шост, стаіць высокі хлапец і вясёлым баском пачынае камандаваць: — Давай, давай, варушыся, сядай хутчэй, бабкі...Вось высаджу ваш дэсант на гэты пракляты лёд і — баста, годзе. Не хачу рызыкаваць! Яшчэ патопіцеся, потым адказвай за вас...Чуеце, трашчыць? Жанчыны кідаюць палахлівыя позіркі на лёд, паспешна рассаджваюцца ў лодцы. — Сынок, прыязджай, як ачысціцца рака! — чуе ён напасле- дак трывожныя і радасныя словы маці. «Як ачысціцца рака...» Ён хоча крыкнуць у адказ, што аба-вязкова прыедзе з першым жа кацерам, але голас чамусьці не слухаецца, толькі бязгучна варушацца яго вусны. Яго ўяўленне малюе такую ж вясну. Крыгаход... Паводку... Незвычайна і святочна на душы ад гэтай вялікай вады: блакітнае бязмеж-нае раздолле ўрачыста абдымае ўсё навокал. Даўно затоплены і прыбярэжныя лугі, і пясчаныя пагоркі, да саменькага лесу падабралася вада. I вось ужо гарэзліва плешчуцца хвалі сярод маўклівых, нібы зачараваных дрэў, ласкава ліжуць іх сваімі срэбнымі язычкамі. I ён сам з захапленнем і шчаслівай усмеш-кай першаадкрывальніка гойдаецца на бацькавай пласкадон-цы сярод беластвольнай бярозавай каланады.
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Зборнік экзаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове для агульнаадукацыйных устаноў (ўзровень агульнай сярэдняй адукацыі). Тэксты для пераказаў. 2007 Отсканировано и вычитано Андреем Суворовым |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.