Свёрстанная шпора со всеми изложениями по белорусскому языку за 11 класс в формате WORD спрятана в промежутке от 50го до 100го изложения.

Пераказ: Залатая каса - Экзаменационные изложения и пересказы для 11 класса по белорусскому языку.

У вольную ад работы хвіліну дзядзька Ціхон чапляў на пле-чы сваю ламанку і паволі ішоў у лес. Праўда, у апошнія гады страляў ён рэдка, хоць дзічыны ў нашых ваколіцах было няма-ла. Малады заатэхнік Антон Лапецька са сваёй бескурковай ду-бальтоўкай цягаў дадому і цецерукоў, і качак, і зайцоў. Усё аж разлягалася ад стрэлаў там, дзе ён з'яўляўся. А на дзядзьку Ціхона, відаць, нішто не трапляла. Антон Лапецька нават па-чаў кпіць, калі саўгасны каваль вяртаўся з пустымі рукамі.

— Адстраляўся ўжо стары! — смяяўся ён у свае вузенькія модныя вусы. — Ды хто з нас калі бачыў яго здабычу? Тых вепраў ды мядзведзяў... Адны байкі! Сядзеў бы лепш на печы і не рыпаўся. Паляванне — спорт для маладых і дужых. I ўсё павучае, папярэджвае накожным кроку, каб не крыўдзіў дзічыны.

Лапецька часам праз меру займаўся сваёй стрэльбай, і на бліжэйшым балоце ці ў лесе грымела сапраўдная кананада. Пачуўшы яе, дзядзька Ціхон уздрыгваў і гаварыў сярдзіта:

— Зноў гэты каршачок узяўся за разбой!

Асабліва не ўзлюбіў дзядзька Ціхон Лапецьку пасля таго, як убачыў, з якой бязлітаснай жорсткасцю дабіваў ён качак-пад-ранкаў аб прыклад стрэльбы.

— Што ты робіш, гад! — не вытрымаў дзядзька Ціхон.
Лапецька спярша разгубіўся ад такога выбуху гневу. Потым твар яго пачаў набракаць чырванню, вузенькія вусікі заторга-ліся ў лютай злосці.

— Вы, таварыш Ражанскі, не забывайцеся, з кім размаўляеце! — вызверыўся ён на дзядзьку Ціхона. — Я вам муштраваць сябе не дазволю. Запомніце гэта раз і назаўсёды! Вам проста зайдросна, што ў мяне поўная сетка, а ваша зусім пустая.

Сапраўды, у дзядзькі Ціхона нічога тады не было ў паляўні-чай сетцы. Ён нават ніводнага разу ў той дзень не стрэліў і тлу-мачыў пасля нам, што качкі падымаліся то вельмі блізка, то вельмі далёка ад яго. Мне было крышку дзіўна наглядаць, як гэты спрактыкаваны паляўнічы вельмі хутка лавіў на мушку быстралётную качку, але чамусьці не націскаў на спуск. Калі верная здабыча знікала, Ціхон з нейкім гарэзна-задаволеным позіркам апускаў стрэльбу і ішоў далей.

Яшчэ летась ён высачыў і знішчыў цэлы воўчы вывадак, а цяпер ходзіць з намі нейкі безуважны, пільна прыглядаецца да кожнай лазінкі, а то з-пад насунутага на вочы брыля сваёй шэрай кепкі сочыць за белым воблачкам у ціхім сінім небе.

У поўдзень мы выбраліся з балота на невялікі груд і прыпы-ніліся ў засені старой бярозы, каб адпачыць і падсілкавацца. Ціхон мімаволі зірнуў на густую зялёную крону бярозы, і я пачуў усхваляваны, гарачы шэпт старога каваля:

— Паглядзі, Пеця, угору! На бярозу паглядзі!

3 цёмна-густых нетраў лісця вынырнула на святло залатая каса і загайдалася ад ціхага ветрыку доўгай лёгкай пасмай. На фоне цяжкога зялёнага лісця яна ўся дыхала і трапяталася, як вясёлая сонечная ўсмешка.

Ад яе ажывіўся і ўсміхнуўся дзядзька Ціхон.

— Скажы ты, якое дзіва! — прамовіў ён расчулена. — Такое, мне здаецца, не мог бы намаляваць самы найлепшы мастак!
А можа, гэтая красуня — вялікая модніца і вырашыла ўпрыгожыць сябе такімі спелымі колерамі? (459 слоў)



  1. Нясвіжскі палац
  2. Камянецкая вежа
  3. Шчыт зямлі гарадзенска
  4. Палац у Ружанах
  5. Беларускі алімп
  6. Бортніцтва
  7. Курганы
  8. Скрозь стагоддзі
  9. Яшчэ адзін Міцкевіч
  10. Прадслава
  11. Рагвалод і Рагнеда
  12. Белавежа
  13. Зімой у лесе
  14. Навальніца на возеры
  15. Настасін гай
  16. Таямнічы свет
  17. Вясна
  18. Калі зацвітае чаромха
  19. Угрыбы
  20. Даль
  21. На такавішчы
  22. Партрэт сонца і мора
  23. Гаспадар таёжных маліннікаў
  24. Грыбні
  25. Руплівыя гаспадары
  26. Дзіўная рыба
  27. Таямнічы бугай
  28. Рэкс
  29. Салаўі
  30. Качкі
  1. Алені
  2. Жаваранак
  3. Губаты
  4. Адзінец
  5. Хахуля
  6. Медзведзяня
  7. Першы аблёт
  8. У вясеннім небе
  9. Сонечны алень
  10. Паядынак
  11. Як спакайней?
  12. Вось дык сустрэча!
  13. Цэнтр Сусвету
  14. Салодкае замарачэнне
  15. Сустрэча ў аўтобусе
  16. Залатая каса
  17. Пялёстак на ветры
  18. Эліта
  19. Каліна пад акном
  20. Ружы
  21. Валодзька
  22. У жніво
  23. Трэція пеўні
  24. Дзед і ўнук
  25. Калыхалася хвалямі рунь
  26. У першы дзень
  27. Дняпроўская чайка
  28. Выпадак на паляванні
  29. Дажынкі
  30. Адналюб
  1. Сваё
  2. Пасадка
  3. На сенакосе
  4. Лялечка
  5. Людская ўвага і ўдзячнасць
  6. Шчасце
  7. Сустрэча
  8. Балотны агонь
  9. I за гарою пакланюся
  10. I надыходзіць дзень
  11. Хлеб
  12. Ліпеньскія лісічкі
  13. Міхасёвы пралескі
  14. Данілкаў бунт
  15. Галя
  16. Дружба
  17. Ля жывой крыніцы
  18. Дубава сястра
  19. Прысуд
  20. Доўгачаканае паведамленне
  21. Першыя ўрокі
  22. Максімка
  23. Рыцар Воука
  24. Залатое сэрца
  25. Сёмае акно
  26. Зімовыя сны
  27. Мянтуз
  28. Мама
  29. Шчаслівая
  30. Алтар жыцця
  1. Брыгадзірша
  2. Запаветная мара
  3. Мара здзейсніцца
  4. Скрыпачка
  5. Музыка
  6. Артыстка
  7. Скрыпка
  8. Эх, мастацтва
  9. Белая гліна
  10. Выстаўка
  11. На першай рэпетыцыі
  12. Абуджэнне
  13. Вальс Шапэна
  14. Дзед
  15. Сіла слова
  16. Пытанне
  17. Белы шпіц
  18. Прыпар
  19. Дачка Марыйка
  20. Подзвіг
  21. Сустрэча праз сорак гадоў
  22. Ёсць такі камень
  23. За сто кіламетраў на абед
  24. Бульба
  25. Алёшка
  26. Лань






© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.